Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Як працуе мясцовае самакіраванне ў Польшчы? Расказвае падляскі віцэ-ваявода Томаш Мадрас

MOST MOST
15 верасня 2022, 15:19
Гісторыі
A A
мадрас

Томаш Мадрас. Фота: Наста Уткіна / MOST

14 верасня ў MediaPortBelarus у Беластоку прайшла сустрэча з падляскім віцэ-ваяводам Томашам Мадрасам. Ён расказаў, як працуе сістэма самакіравання ў Польшчы, і параіў, што можна будзе зрабіць з мясцовым самакіраваннем у свабоднай Беларусі.

Сустрэча прайшла ў межах праекта «Шлях да дэмакратыі», арганізаванага MOST сумесна з Фондам «OKNO NA WSCHÓD».

Томаш Мадрас — віцэ-ваявода Падляскага ваяводства ад 2020 года. Таксама ён выкладае ў політэхнічным універсітэце Беластока. У 2006-2018 гадах быў радным у Гарадской Радзе Беластока, у апошні тэрмін на пасадзе быў кіраўніком камісіі бюджэта і фінансаў Рады.

Фота: Наста Уткіна / MOST
Фота: Наста Уткіна / MOST

Напачатку сустрэчы Томаш Мадрас успомніў гісторыю з універсітэта. Ён вучыўся са студэнтам з Узбекістана, які не разумеў, навошта ў Польшчы стварылі мясцовае самакіраванне.

— Ён мне сказаў: як так можа быць, калі ў сталіцы адзін чалавек галоўны, а на месцы — іншы. Кажа, што праз гэта можа ж пачацца грамадзянская вайна і гэта такая дурная сістэма.

Віцэ-ваявода падкрэслівае, што сістэма самакіравання ў Польшчы аформілася напачатку 1990-х гадоў. Мадрас адзначае, што падчас камуністычнай Польшчы тэрмін «самакіраванне» таксама існаваў, але сапраўднага самакіраванне, канешне ж, не было.

Фота: Наста Уткіна

Як працуе самакіраванне ў Польшчы

Уся Польшча падзеленая на гміны, то бок на ўсёй яе тэрыторыі дзейнічаюць органы мясцовага самакіравання. Кожная вёска належыць да якой-небудзь адміністратыўнай адзінкі. У Польшчы ўсяго 2 477 гмін.

— Гэта не так шмат, як можа падацца. Напрыклад, ва Украіне да рэформы ў 2015 годзе было каля 11 тысяч грамад — гэта такі аналаг гміны. Пасля рэформы іх стала толькі паўтары тысячы. І трэба разумець, што ў Луганску і Данецку такія выбары не праходзілі, — кажа Мадрас.

Мясцовае самакіраванне дае адміністратыўнай адзінцы юрыдычную незалежнасць: яна можа прымаць акты, якія не супярэчаць польскаму заканадаўству. Таксама ў іх ёсць свой бюджэт, у некаторых — фінансаванне ад цэнтральнай улады, але нават самая ніжэйшая адміністратыўная адзінка, як гміна, з’яўляецца незалежнай.

Фота: Наста Уткіна

Ваявода і ваяводская ўправа кантралююць самакіраванне мясцовых органаў, каб яны працавалі ў рамках заканадаўства. Ваявода можа адхіліць рашэнне войта ці бурмістра, калі яны не адпавядаюць закону. У гэтай сістэме каардынат ваявода рэпрэзентуе польскі ўрад, і асноўнай задачай з’яўляецца нагляд над дзейнасцю мясцовай улады. Дарэчы, у ваяводскай управе можна абскардзіць рашэнні гміны, але ў рамках адміністрацыйнага працэсу.

І самае цікавае — у гміны больш заданняў па тым, як наладзіць жыццё ў мясцовасці, таму і больш грошаў, чым у ваяводства.

Хоць мясцовая ўлада і незалежная, але ўсе органы працуюць паміж сабой. Самы просты прыклад — гэта дарогі. Напрыклад, ваяводская дарога можа праходзіць праз нейкую гміну, і яе рамонтам могуць займацца два органы самакіравання.

Заканадаўчыя органы Выканаўчыя органы
Ваяводствы Сеймік ваяводства (ад 30 да 51 радных) Кіраванне ваяводства (пяць намеснікаў і маршалак ваяводства), якое выбірае сеймік
Павяты Рада павята (ад 15 да 29 радных) Кіраванне павяту (пяць намеснікаў і староста), якое выбіраюць Радай
Гміны Рада гміны ці Рада горада (ад 15 да 60 радных) Войт (гміна вёскі), бурмістр (гміна горада) ці прэзідэнт (вялікі горад) — іх выбіраюць на непасрэдна выбарах.
Фота: Наста Уткіна / MOST

Як у Беларусі можа запрацаваць сістэма самакіравання

Спадар Томаш Мадрас лічыць, што ў свабоднай Беларусі можна сфарміравацца сістэма мясцовага самакіравання.

— Трэба не проста даць права выбіраць людзей, а яшчэ ўмацоўваць інстытуцыі. Дэмакратычныя перамены не значаць адначасовае стварэнне асноў самакіравання. Калі размова ідзе пра параду, то самае відавочнае — змяненне сістэмы: даць адміністратыўным адзінкам самастойнасць, стварыць асобны бюджэт для гэтых адзінак.

Па словах Томаша Мадраса, толькі ў такім выпадку будзе сэнс у абранні дэмакратычнага кіраўніка ў адміністратыўныя адзінкі. Віцэ-ваявода лічыць, што ў іншым выпадку ўтворыцца сістэма, у якой адбываюцца выбары, але ўсе рашэнні за мясцовае кіраўніцтва праймаюцца наверсе, і гэта не будзе азначаць незалежнасць мясцовага самакіравання.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты