Пятніца, 30 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Гэта жэст падтрымкі і павагі беларусам, якія змагаюцца за свабоду». У Беластоку з’явіцца вуліца Вольнай Беларусі

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
27 верасня 2022, 08:00
Гісторыі
A A
вуліца вольнай беларусі

Акцыя беларусаў і ўкраінцаў каля беларускага консульства ў Беластоку. Фота: Наста Уткіна / MOST

У Беластоку з’явіцца вуліца Вольнай Беларусі замест часткі Электрычнай, ад Варшаўскай да Браніцкага. Адпаведнае рашэнне большасцю галасоў прыняла гарадская рада 27 верасня. 18 радных прагаласавалі за, тры — супраць, яшчэ сем устрымаліся. Таксама было прынятае рашэнне аб наданні кругавой развязцы назвы Вольнай Украіны.

Ля беларускага консульства на вуліцы Электрычнай беларуская дыяспара Беластока рэгулярна ладзіць акцыі пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі. Актыў беларускай дыяспары Беластока пракаментаваў навіну:

— Вельмі добрая навіна аб з’яўленні ў Беластоку вуліцы Вольнай Беларусі. Менавіта тут, пачынаючы з лета 2020 года і дагэтуль, беларусы збіраюцца, каб выказаць сваё абурэнне фальсіфікацыяй выбараў, міліцэйскім гвалтам, беззаконнем, рэпрэсіямі, каб выказаць салідарнасць з тымі, хто змагаецца за свабоду Беларусі, з палітвязнямі.

«Мы вельмі ўдзячныя ўладам Беластока за падтрымку і салідарнасць! Мы ўпэўненыя, што прыйдзе час, і на вуліцы Вольнай Беларусі будзе консульства не лукашэнкаўскай, а Вольнай Беларусі».

У пачатку сакавіка 2022 года Павел Латушка прапанаваў прэзідэнту Беластока перайменаваць вуліцу Электрычную ў вуліцу Вольнай Беларусі. На гэтую прапанову звярнулі ўвагу многія медыя. Пазней гэтае пытанне Павел Латушка зноў узняў падчас сустрэч у Беластоку ў ліпені.

Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі падтрымаў прапанову кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення ініцыяваць перайменаванне вуліцы Электрычнай, дзе знаходзіцца Генеральнае консульства Беларусі ў Беластоку.

«Перайменаванне вуліцы Электрычнай у вуліцу Вольнай Беларусі — гэта жэст падтрымкі і павагі беларусам, якія змагаюцца за свабоду. У турмах рэжыму Лукашэнкі знаходзяцца больш за 1 300 палітычных зняволеных, у тым ліку актывіст Саюза палякаў у Беларусі Анджэй Пачобут», — падкрэслівалася ў абгрунтаванні праекта.

— Змена назвы вуліцы Электрычнай, дзе размешчаны будынак Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку, на вуліцу Вольнай Беларусі, і прысваенне кругавой развязцы назвы Вольнай Украіны з’яўляецца важным жэстам падтрымкі, таму што сёння на нашых вачах адбываюцца гістарычныя падзеі, звязаныя з барацьбой двух народаў за сваю дзяржаўнасць і нават за сваё права на існаванне.

Сімвалізм гэтага рашэння звязаны з тым, што без незалежнай Украіны практычна немагчыма ўявіць сабе незалежную і свабодную Беларусь, — адзначыў Павел Латушка.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ВНЖ в Белостоке

«В день звоню около 40 раз». Беларусы рассказали, как пытаются ускорить получение ВНЖ в Белостоке

MOST
30 студзеня 2026, 20:36

В Белостоке резко увеличились сроки рассмотрения дел о видах на жительство для иностранцев. Беларусы, чьи дела рассматриваются уже довольно давно, рассказали MOST, что предпринимают, чтобы легализоваться в Подляском...

путешествия по Азии

«Такая работа — ездить по красивым местам, вкусно кушать и снимать». Беларусы 15 лет кочуют по Азии и Европе — пока остановились в Польше

MOST
30 студзеня 2026, 17:11

Свой образ жизни Дмитрий называет кочевым. С женой Анастасией они провели в эмиграции почти 15 лет, путешествуя по Азии и Европе. За это время у них родилась двойня,...

жилье в Польше

«Нам сказали удалить фото с детьми из соцсетей». Собрали истории беларусов, которые взяли ипотеку в Польше

MOST
30 студзеня 2026, 13:26

Около 8% всех ипотечных кредитов в Польше выдается иностранцам. Беларусы — одни из самых активных покупателей недвижимости в кредит. MOST спросил у тех, кому удалось получить ипотеку, какие...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты