Нядзеля, 26 красавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Гэта гісторыя не пра мяне, гэта гісторыя пра кожнага беларуса». Як праходзіў візіт Ціханоўскай у Беласток

MOST MOST
4 кастрычніка 2022, 11:18
Гісторыі
A A
ціханоўская

Святлана Ціханоўская ў рэдакцыі MOST Media. Фота: Наста Уткіна / MOST

Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская 3 кастрычніка наведала Беласток. Гэты горад увайшоў у чатырохдзённы візіт Ціханоўскай у Польшчу. MOST расказвае, чым займалася Ціханоўская ў Белсатоку.

Прыезд у Беласток лідаркі дэмакратычных сіл быў прымеркаваны да прэзентацыі кнігі «Lodołamaczka». Яе напісаў журналіст польскай газеты «Rzeczpospolita» і калумніст «Белсата» Руслан Шошын. «Lodołamaczka» — неўласцівая для польскай мовы жаночая форма слова «lodołamacz» («ледакол»), аўтарскі наватвор для апісання Святланы Ціханоўскай.

Сустрэча з прэзідэнтам

Візіт у Беласток Ціханоўская пачала з сустрэчы з прэзідэнтам горада Тадэвушам Трускаляскім і прадстаўнікамі беластоцкага мясцовага самакіравання. На сустрэчы ўздымалася тэма новай вуліцы ў Беластоку, названай у гонар Вольнай Беларусі, і яе афіцыйнага адкрыцця. Таксама Ціханоўская ўзняла пытанні, звязаныя з беларусамі, якія жывуць у Беластоку.

Сустрэча з прэзідэнтам Беластока Тадэвушам Трускаляскім. Фота: Facebook / Miasto Białystok
Сустрэча з прэзідэнтам Беластока Тадэвушам Трускаляскім. Фота: Facebook / Miasto Białystok

Прэзентацыя кнігі

Прэзентацыя кнігі, прысвечанай Ціханоўскай, прайшла ў Падляскай бібліятэцы імя Лукаша Гурніцкага. Там адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай і аўтара кнігі Руслана Шошына з беларусамі і прадстаўнікамі польскіх медыя. На сустрэчы ў бібліятэцы лідарку дэмакратычных сіл Беларусі называлі прэзідэнткай, якая выйграла выбары ў 2020 годзе ў Беларусі.

Ціханоўская падзякавала людзям, што прыйшлі на сустрэчу, а таксама аўтару і выдавецтву. Адзначыла, што кнігу яшчэ не чытала, бо не ведае польскую мову, і чакае пераклад на беларускую.

Падчас прэзентацыі кнігі. Фота: Радыё Рацыя
Падчас прэзентацыі кнігі. Фота: Радыё Рацыя

— Гэта гісторыя не пра мяне, гэта гісторыя пра кожнага беларуса. Кніга зроблена, каб жыхары Польшчы прачыталі і зразумелі, што было ў Беларусі да 2020 года і пасля.

Падчас прэзентацыі абмяркоўвалі падзеі ў Беларусі ў 2020 годзе, выказванні Ціханоўскай у адрас Расіі і Пуціна. Размаўлялі пра Сяргея Ціханоўскага, які больш за два гады знаходзіцца ў турме.

Ад 28 верасня кніга «Lodołamaczka» з’явілася ў найбуйнейшых кнігарнях Польшчы.

Сустрэча с рэдакцыяй MOST

Пасля прэзентацыі Святлана Ціханоўская наведала рэдакцыю MOST. Яна падзякавала журналістам за працу і ўнёсак у вольную Беларусь і падарыла экзэмпляр кнігі «Lodołamaczka» з аўтографам.

Святлана Ціханоўская ў рэдакцыі MOST Media. Фота: Наста Уткіна / MOST
Святлана Ціханоўская ў рэдакцыі MOST Media. Фота: Наста Уткіна / MOST

Рэдакцыя MOST у сваю чаргу падарыла лідарцы малюнак з выявай беларускіх журналістаў, якія працуюць у Беластоку, а таксамі кнігі Руслана Кулевіча, у якіх сабраныя ўспаміны жыхароў Гродна 1920-30-х гадоў.

Сустрэча ў «Радыё Рацыя» з арганізацыямі Падляшша

Напрыканцы візіту ў Беласток Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі беларускіх грамадскіх арганізацый Падляшша і прадстаўнікамі «Радыё Рацыя». Там лідарка дэмакратычнай Беларусі расказала пра стварэнне пераходнага Аб’яднанага кабінета Беларусі.

— Лічу, што гэта была выдатная ідэя, якая перш за ўсё паказвае адзінства і тое, што ёсць у дэмакратычных сілаў структура. Перш за ўсё гэта быў адказ на тое, што пачалася вайна, і мы бачым, як наша незалежнасць здаецца крок за крокам. Каб выпрацаваць падыходы па захаванні і абароне незалежнасці, павінна ісці праца ў шматлікіх напрамках. І стварэнне пераходнага кабінета вельмі добра ўспрынялася сярод беларусаў у Беларусі і таксама нашымі замежнымі партнёрамі, — расказала Ціханоўская падчас размовы ў «Радыё Рацыя». Больш падрабязна пра гэта можна прачытаць тут.

Падчас сустрэчы ў рэдакцыі Радыё Рацыя. Фота: Радыё Рацыя

Пасля Беластока Ціханоўская адправілася ў Варшаву. Там 4 кастрычніка яна бярэ ўдзел у дыскусіях на Варшаўскім форуме па бяспецы («Warsaw Security Forum»), сустракаецца з прэзідэнтам Польшчы, а таксама ўдзельнічае ў шэрагу закрытых пасяджэнняў Аб’яднанага пераходнага кабінета.

Тэгі: ГалоўнаеРэпартажы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

бизнес в Польше

Убирали «квартиру Плюшкина» и комнату, где месяц лежал покойник. У беларусов в Польше бизнес — клининг не для слабонервных

MOST
24 красавіка 2026, 20:49

«Дверь вынесли пожарные, полиция осмотрела квартиру — и мы начали убирать», — так буднично Антон (имя изменено) рассказывает о своем бизнесе в Польше. На заказы, которые он берет,...

льготный кредит на жильё в Польше

«600 тысяч злотых за квартиру — это нормально?» Беларусы в Гданьске завели блог, чтобы накопить на жилье

MOST
24 красавіка 2026, 18:54

Максим и его девушка Эвелина запустили блог в Instagram, чтобы накопить на собственное жилье в Польше. За каждого подписчика они добавляют один злотый в копилку. Беларусы живут в...

купить квартиру в Польше

«Дают даже после трех отказов». Кредитный консультант объясняет, как беларусам получить ипотеку в Польше

Партнёрскі матэрыял
24 красавіка 2026, 15:17

Иммигранты все чаще покупают жилье в Польше в ипотеку. Соосновательница кредитного бюро Credyt Is Ирина Гаджаева рассказала MOST, реально ли иностранцу взять ипотеку в Польше в 2026 году,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты