Панядзелак, 24 жніўня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Сем рэчаў, пра якія варта паклапаціцца аўтааматарам перад зімой

MOST MOST
25 кастрычніка 2022, 14:52
Гісторыі
A A
зімой

Фота: Oliur / Unsplash

Хутка зіма — не самы просты час для аўтааматараў. Хоць да першага снегу (маем спадзеў) яшчэ далёка — як кажуць, рыхтуй сані летам. Расказваем, пра што варта паклапаціцца напярэдадні зімы, каб не здарылася непрыемных сітуацый на дарозе.

Фота: Daniel Foster / Unsplash

1. За адсутнасць зімовай гумы на колах аўто адказнасці ў Польшчы не прадугледжана. Тым не меней, мы настойваем, што «зіма» зімой — гэта пра здаровы сэнс. Летняя гума на зімовай дарозе проста не дазволіць вам эфектыўна затармазіць. А ў экстраннай сітуацыі ад ДТЗ выратуе толькі цуд.

Памятайце таксама, што калі ў вас «зіма», але амаль што лысая, вас могуць аштрафаваць за кепскі стан шын. А калі вы на летняй гуме зімой станеце вінаватым у ДТЗ — пакаранне будзе вельмі сур’ёзным.

Дарэчы, гума з шыпамі ў Польшчы забароненая.

Фота: Benjamin Brunner / Unsplash

2. Тармазная сістэма зімой павінна быць у стане, блізкім да ідэалу. Нават калі летам машына спыняецца без праблем, перад зімой праверыць стан тармазной вадкасці (яе наогул рэкамендуюць мяняць раз у пару год) і рознасць тармазных намаганняў будзе зусім не лішнім. Калі гэтая рознасць занадта высокая — вельмі высокая верагоднасць заносу на абледзянелай дарозе. Калодкі і дыскі або барабаны памяняць выйдзе анягож танней, чым разруліць наступствы ДТЗ.

Фота: Bestjumpstarterreview.com

3. Праверце акумулятар. Зімой яму спатрэбіцца больш энергіі, каб раскруціць стартар, чым у цёплы час года. Калі адчуваеце, што машына стала заводзіцца не так жвава, як раней, акумулятар можа быць адной з прычын — замяніце яго перад зімой.

Калі з ім нібыта ўсё окей, але стапрацэнтнай упэўненасці не маеце, паклапаціцеся пра наяўнасць у вас правадоў для прыкурвання. Пажадана, каб яны былі дастаткова доўгімі і трывалымі. Нават калі не спатрэбяцца вам — магчыма, зможаце дапамагчы камусьці з суседзяў па паркоўцы.

Магчыма, варта паклапаціцца нават пра пусказарадную прыладу: яна дасць дастаткова току, каб завезці аўтамабіль.

Фота: Charles Loyer / Unsplash

4. Набудзьце зімовую шклоамывайку-«незамярзайку». Мінусавыя тэмпературы ўжо здараюцца ўночы, і летняя вадкасць для мыцця шкла можа проста замерзнуць і сапсаваць помпу і трубкі. Звярніце ўвагу, што «незамярзайкі» могуць мець розныя мінімальныя тэмпературы, таму калі ў вашым рэгіёне тэмпература падае, напрыклад, ніжэй за 20 градусаў марозу, амывайка, разлічаная да -15°C, можа стварыць праблемы. Гэта не тая гісторыя, калі варта эканоміць.

Фота: vvvxx.com

5. Скрабок і шчотка дапамогуць разабрацца з гурбамі снегу на вашым аўто і заледзянелымі шыбамі. Яны бываюць камбінаванымі і прадаюцца не толькі ў спецыялізаваных крамах, але і ў буйных супермаркетах. А рыдлёўка дазволіць выкапаць машыну з сумёту.

Фота: ozon.ru

6. Буксіровачны трос можа дапамагчы, калі вы захраслі ў сумёце. У аўтара гэтых радкоў такое здаралася — наяўнасць троса і красовер, які праязджаў побач, выручылі.

Фота: RackWorld / Drive2

7. Калі вы жывяце ў горнай частцы Польшчы, то для таго, каб бяспечна падняцца або спусціцца па зімовай дарозе, вам спатрэбяцца ланцугі проціслізгацення.

Тут ёсць нават адпаведны дарожны знак.

І самае галоўнае — ваша бяспека. Калі вы не ўпэўненыя ў стане дарог, тэхнічным стане вашай машыны або ўласных скілах кіроўцы ў складаных умовах — раім пакінуць машыну на паркоўцы і вырашаць справы з дапамогай грамадскага транспарту або таксі.

А як вы рыхтуеце свой аўтамабіль перад зімой? Раскажыце нам у каментарыях у Telegram, Instagram, Facebook або Twitter!
Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

собака

«Он стал моей империей». Беларуска искала в Грузии одну собаку, но встретила другую — и нашла ей дом в Польше

MOST
21 жніўня 2026, 19:42

Таня поехала в Грузию встретиться с родными — и случайно увидела там бездомного пса. Вернувшись в Польшу, где сейчас живет, она захотела его спасти, организовала поиски, но они...

Bistro TV в Белостоке

«В Беларуси это был праздник, здесь — просто способ утолить голод». Сколько беларусы тратят на еду вне дома в Польше

MOST
21 жніўня 2026, 14:53

Не все любят и успевают готовить, многие предпочитают общепит. MOST поговорил с беларусами, которые живут в Польше, о том, почему они выбирают питаться в кафе и ресторанах и...

реабилитация в Польше

Включили «Би-2» — и слеза покатилась. Беларус пережил в Польше кому и теперь заново учится ходить

MOST
21 жніўня 2026, 13:07

Сначала у Владимира на четыре минуты остановилось сердце, затем он на две недели впал в кому. Польские врачи шансов почти не давали. Но супруга приходила к нему в больницу...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты