Панядзелак, 27 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Пільна выбірайце асяроддзе. Як Алег Мінкін стаў выбітным беларускім пісьменнікам

MOST MOST
10 кастрычніка 2022, 18:37
Навіны
A A
Алег Мінкін

Фота: Руслан Кулевіч / MOST

Сустрэча з беларускім пісьменнікам Алегам Мінкіным адбылася 8 кастрычніка ў беластоцкім МедыяПорце. 

Вядоўцай быў пісьменнік і выдавец Алесь Аркуш, які прызнаецца: да апошняга не верыў, што госць даедзе з Вільні да імпрэзы, настолькі цяжка яго выцягваць на любыя мерапрыемствы, бо не любіць публічнасці. 

Нагодай да сустрэчы стаў юбілей творцы, які ён сёлета адзначае — 70 год. Да гэтай даты аўтар выдаў дапрацаваны твор «Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў», які і прэзентаваў удзельнікам.

Шукайце людзей, блізкіх па духу

Спадар Аркуш пабудаваў сустрэчу як гутарку, падчас якой распытваўся ў пісьменніка, як той пасля маскоўскай адукацыі прыйшоў у беларускую літаратуру і якім шляхам выдаў першую кнігу. У 90-я гады Алег займеў уласны бізнес, з-за якога расійскія бандыты скралі яго ў палон. Падрабязней пра гэта здарэнне і пра тое, як збег з палону, ён апісаў у адным са сваіх твораў. 

Але само тое, што Мінкін стаў беларускім літаратарам — вынік шанцавання. Ён нарадзіўся ў Хоцімскім раёне, закончыў школу-інтэрнат, а пасля паступіў у Маскоўскі інстытут. А калі вярнуўся ў Беларусь працаваць, працу атрымаў у Наваполацку, а жыў у Полацку. Аднойчы трапіў у кола ўдзельнікаў літаратурнага аб’яднання «Крыніцы», якім тады кіраваў Уладзімір Арлоў. 

У той перыяд, канец 80-х—пачатак 90-х, у Полацку жыло столькі пісьменнікаў, як ні ў адным абласным цэнтры. Гэтае інтэлектуальна-культурніцкая супольнасць паўплывала на Мінкіна, які пачаў пісаць творы па-беларуску.

Беларускае літаратурнае асяроддзе так глыбока пранікла ў аўтара, што ён узяўся за шырэйшае поле дзейнасці — склаў слоўнік рыфмаў, слоўнік адпаведнікаў, сабраў анталогію дзіцячых беларускіх вершаў, займаўся перакладамі вершаў шэрагу паэтаў на беларускую мову.

Чаму ў цяжкія часы папулярныя антыўтопіі

Прэзентаваную на сустрэчы кнігу «Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў» Мінкін пачаў пісаць у суааўтарстве з Віктарам Галковым яшчэ напрыканцы 80-х гадоў. З часам ён дапрацоўваў матэрыя, дадаваў новыя эпізоды, і ўрэшце ў гонар 70-годззя выдаў канчатковы варыянт. 

У антыўтопіі расказваецца пра народ, які жыве за высокім плотам і не ведае, што адбываецца за ім. У гэтай краіне да ўлады прыходзіць дыктатар, які ўсімі сіламі імкнецца ўтрымаць уладу. За падзеямі, апісанымі ў кнізе, прыгадваюцца рэальныя падзеі. Папулярнасць антыўтопій Аркуш тлумачыць тым, што таталітарызм будуецца па універсальным сцэнарыі, а чытачу важна пабачыць гэты схематызм, і часам — пабачыць падказку, як справіцца з гэтай бядой.

— Для майго пакалення Алег Мінкін — гэта жывы класік, — адзначае Алесь Аркуш. — А яго кнігу «Сурма» наогул лічу культавай. Нам вельмі пашанцавала, што такі выдатны пісьменнік у свой час знайшоў сваё асяроддзе.

Тэгі: Польшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

буферная зона

Две польские велосипедистки слишком близко подъехали к беларусской границе. Каждая лишилась 500 злотых

MOST
27 ліпеня 2026, 13:50

Польские пограничники остановили двух женщин, которые въехали на велосипедах в буферную зону на границе с Беларусью. Каждой из них такой поход стоил 500 злотых штрафа. Об инциденте рассказали...

лес

Беларусь хочет возобновить диалог с Польшей по сохранению экосистем Беловежской пущи

MOST
27 ліпеня 2026, 11:07

Беларусь готова возобновить диалог с Польшей по вопросу сохранения экосистем Беловежской пущи и предлагает ЮНЕСКО выступить в роли посредника. Об этом заявил замначальника отдела международного сотрудничества Минприроды Евгений...

заполнить декларацию PIT в Польше

Раскол в партии «ПиС» и налоговое послабление. Главные новости Польши за неделю

MOST
26 ліпеня 2026, 18:31

Рассказываем, что случилось в Польше с 20 по 26 июля 2026 года. Раскол в партии «Право и справедливость». Членам партии было предложено подписать декларацию о том, что они...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты