Пэўна, кожны жыхар Гродна мае нейкія ўспаміны ці цікавыя гісторыі, звязаныя з падарожжам чыгункай у Беласток. Бо яшчэ тры гады таму цягнікі паміж гарадамі курсіравалі штодзённа. У міжваенны перыяд гродзенцам таксама часта даводзілася ездзіць у горад над Белай на цягніку. Таксама ў 20-я гады ХХ стагоддзя паміж Гродна і Беластокам была наладжаная аўтобусная камунікацыя. MOST расказвае пра транспартнае злучэнне паміж Гродна і Беластокам 90 гадоў таму.
За 4 злотых з Беластока да Гродна
У міжваенны перыяд у Гродне аўтобусы адпраўляліся з пляца Баторыя (цяпер Савецкая плошча). Пераадолеўшы 81 кіламетр дарогі за тры гадзіны, аўтобус прывозіў пасажыраў у самы цэнтр Беластока, да ратушы на Рынку Касцюшкі.
У 1930 годзе аўтобусы Гродна-Беласток хадзілі сем разоў на дзень, адпраўляліся а 7, 9, 10, 14, 17, 19 і 21 гадзіне. З Беластока на Гродна можна было выехаць а 8, 10, 12, 14, 19, 21 гадзіне і ў 0:45. Пасля адкрыцця ў 1929 годзе шашы імя Юзафа Пілсудскага, якая звязвала Варшаву з Вільняй, была адкрытая аўтобусная лінія Беласток-Вільня: аўтобусы адыходзілі з Беластока а 6:30, 15:30 і 0:45.
Праезд аўтобусам Беласток — Гродна каштаваў 4 злотых. Каб даехаць да горада над Нёманам аўтобусам, які ішоў у Вільню, трэба было заплаціць 8 злотых. З чым можна параўнаць гэтыя кошты? Заробак некваліфікаванага работніка звычайна складаў 2 злотых за дзень. А вось настаўнік, паліцыянт ці дробны чыноўнік меў 120-180 злотых за месяц.
Па дрэнных тагачасных дарогах аўтобусы ішлі доўга, а самі транспартныя сродкі былі часта не ў найлепшым стане і перапоўненыя. Але праезд цягніком каштаваў на траціну болей, чым аўтобусам. «Крайняя беднасць змушае падарожнічаць з Гродна ў Вільню замест трох гадзін чыгункай, шэсць гадзін аўтобусам толькі з той прычыны, што чыгунка каштуе каштуе 8 злотых, а аўтобус 6 злотых», — пісаў у 1937 годзе вядомы віленскі рэпарцёр Юзаф Мацкевіч.
Цягнік паміж Гродна і Беластокам
Першыя гады пасля польска-бальшавіцкай вайны з гродзенскага вакзала нельга было выехаць ні ў Варшаву, ні ў Вільню. Мост на Нёмане падчас гэтай вайны быў разбураны. Участак з Гродна да Вільні аказаўся на нейтральнай паласе на польска-літоўскім памежжы і некаторы час не дзейнічаў. Цягнікі з Вільні ў Варшаву хадзілі праз Ліду, Ваўкавыск і Седльцы — па былой Балагое-Сядлецкай чыгунцы.
У 1922 годзе, каб даехаць з Гродна ў Беласток, трэба было пераправіцца праз Нёман на часовую станцыю Ласосна-Прыстань. Адтуль а 04:40 адыходзіў хуткі цягнік Гродна-Варшава, а 08:10 — мяшаны (з пасажырскімі і грузавымі вагонамі) Сувалкі-Беласток, і а 23:30 — пасажырскі Сувалкі-Варшава. Хуткі цягнік ішоў да Беластока 2 гадзіны 25 хвілін, пасажырскі — 3 гадзіны 1 хвіліну.
Цягнікі Вільня-Варшава сталі зноў хадзіць праз Гродна ў красавіку 1923 года, калі адбудавалі мост на Нёмане і ўрэгулявалі дэмаркацыйную лінію з Літвой. У 1923 годзе з Гродна ў Беласток можна было выехаць цягніком пяць разоў на суткі, дарога займала ад 1 гадзіны 50 хвілін да 2 гадзін 45 хвілін. З Гродна да Варшавы самы хуткі цягнік ішоў 5 гадзін 47 хвілін, самы марудны — 8 гадзін 3 хвіліны.
З цягам часу Польскія Дзяржаўныя Чыгункі павялічвалі хуткасць сваіх цягнікоў. У 1935 годзе быў прызначаны хуткі цягнік з Земгале (памежная станцыя на польска-латышскай мяжы) у Варшаву. Паміж Вільняй і Варшавай ён спыняўся толькі ў Парэччы (дзе была перасадка да курортных Друскенікаў), Гродне і Беластоку. Гэты цягнік адыходзіў з Гродна а 17:36, дарога да Беластока займала 1 гадзіну 15 хвілін, да станцыі Варшава Галоўная — 4 гадзіны 2 хвіліны.
Праезд з Гродна да Беластока ў звычайным пасажырскім цягніку ў 1939 годзе каштаваў 4.40 злотых у трэцім класе, 6.60 — у другім, 8.80 — у першым. За хуткі цягнік трэба было даплаціць 1.10 за трэці клас, 2.10 за другі і 2.80 за першы. У параўнанні з даходамі большай часткі насельніцтва гэтыя кошты былі высокімі, людзі карысталіся чыгункай толькі пры важнай патрэбе.
Вось як апісвае сваё падарожжа хуткім цягніком чытач часопіса «Chryścijanskaja Dumka», які ў чэрвені 1938 года ехаў з Беластока ў Вільню на беларускую пілігрымку ў Кальварыю: «На звычайны цягнік у Беластоку мы спазніліся. За чатырох даплаціўшы 12 зал., у Вільню мы ехалі кур’ерскім. У цягніку беларускіх сялян не было. Яны кур’ерскім не ездзяць. Мы тут спаткалі самых урадаўцаў і невялічкіх купцоў. У вагоне цішыня панавала. Мы чыталі газеты. У руках пасажыраў я бачыў розныя газеты польскія. Адзін нехта чытаў расійскую газету, а другі нехта французскую. Я выняў з кішэні сваю беларускую газету і пільна чытаў апошнія навіны з беларускага жыцця».
У апошнім перадваенным раскладзе, які пачаў дзейнічаць 15 мая 1939 года, з Гродна да Беластока было дзесяць пар цягнікоў. Пяць цягнікоў ішлі ў Варшаву з Вільні і памежнай з Латвіяй станцыі Земгале, два — з Сувалак (тады існавала чыгунка Гродна — Сувалкі, разабраная пасля Другой сусветнай вайны). У працоўныя дні курсіравалі два цягнікі Гродна-Беласток, якія спыняліся на кожнай станцыі.
Самым незвычайным цягніком на гэтым участку быў экспрэсны дызель Варшава-Сувалкі, які летам 1939 года курсіраваў па вызначаных днях і прыпыняўся на пяць хвілін на станцыі Ласосна, дзе мусіў мяняць накірунак руху. На гродзенскі вакзал ён не заходзіў. Гэты цягнік меў дастаўляць заможных турыстаў на азёры ў ваколіцах Аўгустова.
Десятки беларусов стали жертвами мошенничества с автомобильными страховками в Польше. Они оплачивали услуги посредника, который оформлял полисы в польских страховых компаниях. Вот только деньги клиентов страховщикам не перечислялись....
В Варшаве двое беларусов открыли салон кухонь. Это мог бы быть вдохновляющий кейс об успешном бизнесе, но не все клиенты салона оказались довольны качеством оказанных услуг. А около...
Беларуска Мария (имя изменено) нашла необычный способ адаптироваться в эмиграции — начала изучать эсперанто. Это искусственный язык, созданный Людвиком Лазарем Заменгофом, известным окулистом и лингвистом из Белостока. Именно...
Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал
Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах.The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.