Пятніца, 12 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Гусеніцы лязгаюць». Беларусы і ўкраінцы правялі антываенную акцыю ля консульства Беларусі ў Беластоку

MOST MOST
29 студзеня 2022, 19:01
Гісторыі
A A
антываеная акцыя ў Беластоку

Гэты «чарвяк» — перфоманс мастака, анархіста Уладзіслава Бохана. Фота: MOST

У суботу, 29 студзеня, ля консульства Беларусі ў Беластоку правялі антываенную акцыю. Нагодай для яе стала сцягванне расійскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі, што, лічаць арганізатары, ставіць пад пагрозу бяспеку Украіны, Польшчы, краін Балтыі і беларускі суверэнітэт.

Выступае прадстаўнік беларускай дыяспары ў Беластоку Ян Абадоўскі. Фота: MOST

— Мы, беларусы, якія знаходзяцца за мяжой, пратэстуем супраць агрэсіі Крамля ў бок Украіны. Сёння першая наша акцыя, каб паказаць: на жаль, толькі беларусы, якія знаходзяцца за мяжой, могуць выйсці і паказаць супраціў вайне, агрэсіі Крамля, які выкарыстоўвае Лукашэнку ў сваіх мэтах, каб яшчэ раз увайсці ва Украіну. Бо ў Беларусі людзі не могуць выйсці і адкрыта пратэставаць супраць ваеннай агрэсіі Расіі, — казалі на акцыі выступоўцы.

«Казахстан паказаў, колькі было праліта крыві»

Антон прыехаў у Беласток з Украіны тры месяцы таму. Ён удзельнічаў у палітычных падзеях на сваёй радзіме, Майдане, сачыў за пратэстамі ў Беларусі і ў Казахстане. У гэты раз ён вырашыў далучыцца да акцыі ля беларускага консульства:

— У нашай краіне ідзе вайна. Любыя правакацыі і экспансіўныя настроі нашага «брацкага» суседа скончацца вельмі вялікай крывёю для яго ж, і для яго гэта стане пачаткам канца.

Украінец Антон, які цяпер жыве ў Беластоку. Фота: MOST

Ці нападзе Расія на Украіну? Антон не можа даць дакладны адказ, але лічыць, што гэта не выключана:

— Чалавек, які там стаіць ва ўладзе, — ён вельмі нездаровы, вельмі неадэкватны, ад яго можна чакаць чаго заўгодна. Казахстан паказаў, колькі было праліта крыві, як усё было зроблена хутка і цынічна.

«Звар’яцелыя старыя — як дзеці, яны гуляюцца, толькі стаўкі вышэйшыя»

Перад пачаткам акцыі па ходніку насупраць консульства прайшоў хлопец, за сабой цягнуў падобны да цацачных чарвякоў прадмет, які выдаваў металічныя гукі. «Гусеніцы лязгаюць» — было напісана на гэтым прадмеце. Гэта быў перфоманс мастака, анархіста Уладзіслава Бохана, які жыве ў Польшчы ад жніўня.

Уладзіслаў Бохан тлумачыць паліцэйскаму, што напісана на «чарвяках». Фота: MOST

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от БЕЛАСТОК | БЕЛАРУСЬ ? (@mostmedia.io)

Уладзіслаў расказаў MOST, што ў ліпені 2021 года яго затрымлівалі ў Беларусі. У яго была паламаная нага, і менавіта таму, мяркуе хлопец, яго адпусцілі да суда. Пасля гэтага ён з’ехаў, бо не бачыў адраджэння вулічнага пратэсту, таму рызыка заставацца ў Беларусі была неапраўданая. Ён прыехаў менавіта ў Беласток, таму што тут жывуць сваякі і гэты горад блізкі да дому.

— У мяне думка нарадзілася гэта абыграць даўно, бо выраз гэты — «лязганне гусеніцамі» — ужо набыў легендарны налёт, — расказаў MOST Уладзіслаў. — Я лічу, што па тэматыцы зараз падыходзіць. Хацеў увасобіць у рэальнасць хоць штосьці створанага гэтым розумам, які звязваецца з космасам, перахоплівае перамовы… Гусеніцы стылізаваныя пад гульню Worms, бо звар’яцелыя старыя — яны як дзеці, яны таксама гуляюцца, але, на жаль, стаўкі нашмат вышэйшыя.

Фота: MOST
Фота: MOST
Прадстаўнік беларускай дыяспары ў Беластоку Мечыслаў Навагродскі. Фота: MOST
Плакат у руках украінца Антона. Фота: MOST
Фота: MOST
Фота: MOST
Нагадаем, напрыканцы 2021 года ў СМІ з’явіліся звесткі пра магчымае ўварванне расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны. У гэтыя дні ў Беларусь прыязджаюць расійскія войскі для сумесных вучэнняў, якія маюць прайсці з 10 па 20 лютага. Некаторыя эксперты лічаць, што беларуска-расійскія вучэнні могуць стаць прыкрыццём для пачатку вайны з Украінай. Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў заявіў, што па сваім складзе войскі больш падобныя да акупацыйнага кантынгенту, чым да ўдарнай групы, і ўяўляюць большую пагрозу Мінску, чым Украіне.

Чытайце таксама

«Россия не потянет такую войну». Бывшая военнослужащая — про ситуацию в Беларуси и Украине

Руслан Кулевіч
25 студзеня 2022, 11:55
«Россия не потянет такую войну». Бывшая военнослужащая — про ситуацию в Беларуси и Украине

Российские войска в Беларуси, напряженная ситуация у границ с Украиной, мигранты — эти и другие вопросы волнуют беларусов в Белостоке....

Чытаць далейDetails

В Польше забили тревогу из-за снижения финансирования полонийных медиа, в том числе в Беларуси

MOST
11 чэрвеня 2026, 19:59
получить гражданство Польши

Глава Национального совета по радио и телевидению Польши Агнешка Гляпяк призвала Сенат гарантировать стабильное функционирование польских медиа за границей. В...

Чытаць далейDetails

«Бренд переезжал со мной из страны в страну». Беларуска делает во Вроцлаве конфеты ручной работы

MOST
11 чэрвеня 2026, 17:56
конфеты ручной работы

Анастасия Морочкова называет себя кондитером-путешественником. Она родом из Могилева, жила в Минске, работала в Литве и Латвии, а полтора года...

Чытаць далейDetails
Тэгі: Рэпартажы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

конфеты ручной работы

«Бренд переезжал со мной из страны в страну». Беларуска делает во Вроцлаве конфеты ручной работы

MOST
11 чэрвеня 2026, 17:56

Анастасия Морочкова называет себя кондитером-путешественником. Она родом из Могилева, жила в Минске, работала в Литве и Латвии, а полтора года назад переехала во Вроцлав. Здесь она работает кондитером...

Анджей Почобут

«Солидарность может пробивать стены тюрем». Анджей Почобут приехал на место в Белостоке, где пять лет добивались его освобождения

MOST
11 чэрвеня 2026, 12:36

Сквер ксендза Ежи Попелушко — место, знакомое многим беларусам Белостока. В течение пяти лет здесь жители города и активисты каждый месяц проводили акции солидарности с Анджеем Почобутом, журналистом...

визовый центр в Витебске

«Беларусская народная забава». Протестировали новую систему записи на польскую визу

MOST
11 чэрвеня 2026, 08:22

Визовый центр Польши — компания VFS Global — запустил новую систему записи на подачу документов на польскую визу. Вместо «ловли слотов» заявителей добавляют в верифицированный список ожидания. MOST...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты