Чацвер, 29 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Лукашысты здымаюць антыпольскі фільм. Дзеянне адбываецца ў горадзе, які тэрарызавалі савецкія дыверсанты

MOST MOST
10 лістапада 2022, 12:04
Гісторыі
A A
фільм

Фота: osh.by

У пачатку лістапада ў мястэчку Гальшаны пачаліся здымкі мастацкага фільма «Мы едины». Фільм будзе прадстаўляць афіцыйную гістарычную нарацыю пра «польскую акупацыю Заходняй Беларусі» і «барацьбу за ўз’яднанне».

«1925 год, цяжкі час польскай акупацыі»?

Упершыню пра планы зняць гэты фільм было заяўлена ў ліпені 2022 года.

«Нацыянальны фільм “Мы адзіныя” — гэта 1925 год, цяжкі час польскай акупацыі. Пасля мірнага Рыжскага дагавора ўся заходняя частка Беларусі апынулася пад уладай палякаў, якія імкнуліся выкараніць на захопленых тэрыторыях беларускую культуру, мову, пісьмо, праваслаўную веру. Галоўны герой гісторыі — малады чалавек, беларус Павел Бойка. Смерць блізкага чалавека прымушае героя задумацца аб простых чалавечых каштоўнасцях, аб блізкіх, аб радзіме», — казалі ў «Беларусьфільме».

Здымкі ў Гальшанах

Зараз стала вядома, што паводле сцэнарыя дзеянне фільма будзе адбывацца ў горадзе Стоўбцы і мястэчку Рубяжэвічы, якія пасля Рыжскага міру апынуліся ў складзе Польскай Рэспублікі, але каля мяжы з СССР. Праўда, у Стоўбцах не знайшлося старых будынкаў, якія маглі б стаць планам для здымак, таму фільм здымаюць у мястэчку Гальшаны на Ашмяншчыне. Там захаваўся барочны францішканскі кляштар XVIII стагоддзя, а таксама камяніцы міжваеннага часу, узведзеныя пасля катастрафічнага пажару 1929 года, які знішчыў 27 драўляных дамоў у цэнтры мястэчка.

Рэпартаж са здымачнай пляцоўкі апублікавала газета райвыканкама «Ашмянскі веснік». На здымках бачныя гандляркі, яўрэі, чалавек на кані ў форме, якая аддалена нагадвае форму Польскага Войска, ды хлопчык, які нібыта чысціць боты «польскім панам». «Назва фільма “Мы едины” падкрэслівае галоўную ідэю стужкі — Беларусь павінна быць цэласнай і непадзельнай», — піша карэспандэнтка раёнкі.

Фота: osh.by
Фота: osh.by
Фота: osh.by
Фота: osh.by
Фота: osh.by
Фота: osh.by

Савецкія дыверсіі

Несумненна, што лукашысты здымаюць фільм у прапагандысцкіх мэтах, каб прадставіць палякаў як «прыгнятальнікаў» беларускага народа, а саветы — як «вызваліцеляў». Польская міжваенная ўлада сапраўды дыскрымінавала беларусаў, але не да такой ступені, як гэта прадстаўляюць лукашэнкаўскія прапагандысты, ды і праблемы беларусаў у Польскай Рэспубліцы не ішлі ні ў якое параўнанне з татальным тэрорам, які быў у камуністычным СССР.

Горад жа Стоўбцы, дзе адбываецца дзеянне прапагандысцкага фільма, у 1924 годзе стаў аб’ектам атакі савецкай дыверсійнай групоўкі. У ноч з 3 на 4 жніўня дыверсанты, колькасць якіх ацэньваецца ад 50 да 150 чалавек, узброеныя вінтоўкамі, гранатамі і кулямётамі, перайшлі савецка-польскую мяжу і напалі на павятовае аддзяленне паліцыі, турму, знішчылі будынкі староства і чыгуначнай станцыі, абрабавалі крамы і гандлёвыя склады. Былі забітыя ад сямі да васьмі паліцыянтаў і чыноўнік староства. Нападам кіраваў афіцэр савецкай выведкі Станіслаў Ваўпшасаў, у гонар якога цяпер названая вуліца ў Мінску.

Пошта і пастарунак паліцыі пасля савецкага нападу на Стоўбцы, жнівень 1924 года. Фота: «Swiatowid», Nr. 3, 1924.

Напад на Стоўбцы быў часткай дыверсійнай акцыі супраць Польскай Рэспублікі, якую вёў савецкі Разведупр у 1921-1924 гадах. Падчас гэтай акцыі ўзброеныя атрады нападалі на размешчаныя каля мяжы мястэчкі, чыгуначныя лініі, фальваркі, пастарункі паліцыі. Толькі ў 1924 годзе Саветы здзейснілі каля 200 такіх нападаў.

Адной з гучных дыверсій быў напад на цягнік Брэст-Лунінец у верасні 1924 года. Тады савецкія дыверсанты, акрамя рабавання пасажыраў і грошай, якія перавозілі ў паштовым вагоне, распранулі дагала палескага ваяводу Станіслава Даўнаровіча, які ехаў гэтым цягніком. Гэтую дзейнасць, якую сёння назвалі б «гібрыднай вайной», вялі савецкія спецслужбы — аднак у афіцыйных падручніках яе прадстаўляюць як «партызанскую барацьбу насельніцтва Заходняй Беларусі супраць польскай акупацыі».

Стоўбцы, жнівень 1924 года. Пахаванне паліцыянтаў, якіх забілі савецкія дыверсанты. Фота: tropicielehistorii.pl

«Маштабны партызанскі рух»?

Такую ж хлуслівую версію тых падзей пераказвае і Лукашэнка. «Мы памятаем, як “за польскім часам” адданыя сваім традыцыям, культуры, веры і мове беларусы калі што і мелі ў той час, то горкі “сірочы” хлеб, рабскую працу і разбураныя сем’і. І яны самі падняліся на барацьбу, разгарнуўшы маштабны партызанскі рух і плацячы за свабоду сваімі жыццямі», — казаў ён на «патрыятычным форуме» 17 верасня сёлета і назваў кіраўнікоў савецкай дыверсіі Станіслава Ваўпшасава і Кірылу Арлоўскага «сімваламі народнага супраціву».

Паўстае пытанне, як савецкая дыверсійная акцыя ў Стоўбцах будзе прадстаўленая ў прапагандысцкім фільмы. Пра яе змаўчаць, як быццам яе і не было, — або схлусяць, што гэта беларускія сяляне змагаліся супраць польскіх паноў? Даведаемся неўзабаве, бо прэм’еру фільма абяцаюць ужо вясной 2023 года.

Ян Рамэйка

Тэгі: ГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

намет

«Я ўжо развітаўся з жыццём». Беларус прайшоў пешшу ад Вены да Стамбула

MOST
28 студзеня 2026, 15:45

Яўген Гуцалаў выйшаў з Вены, калі там было 23 градусы цяпла, а працягваў падарожжа пры мінус трох. За 54 дні ён пешшу пераадолеўшы 2500 кіламетраў і прайшоў праз...

полицеальные школы в Польше

Помните врача из Беларуси, которую в Польше не взяли учиться без апостиля школьного аттестата? Она нашла выход

MOST
28 студзеня 2026, 12:25

Мария планировала получить в Польше специальность гигиенистки — медицинского работника, который делает гигиеническую чистку зубов. Но для поступления ей не хватило апостиля на беларусском аттестате о школьном образовании....

аэросани

«Напоминает детство». Беларус изобрел аэросани и катает друзей в Гданьске

MOST
27 студзеня 2026, 08:00

Андрей Пышинский построил в Гданьске необычный бизнес — катает клиентов на парапланах. Но это развлечение для лета, а зимой он удивил знакомых новым изобретением — моторными санями. На...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты