Аўторак, 16 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Мы знойдзем кампраміс». Што будзе з беларускім садком у Беластоку

MOST MOST
31 студзеня 2022, 13:38
Гісторыі
A A
беларускі садок у Беластоку

У беларускамоўных групах садка навучанне адбываецца па-беларуску. А пасля аб'яднання са школай мова можа стаць толькі дадатковым прадметам. Фота: ps14.bialystok.pl

Спрэчкі вакол аб’яднання беларускага садка і школы з беларускамоўным навучаннем у Беластоку разгортваюцца апошнія тыдні. Гарадскія ўлады маюць намер стварыць на базе школы агульны навучальны комплекс, у які ўвойдзе і садок. А некаторыя бацькі ды прадстаўнікі беларускай дыяспары лічаць, што з-за гэтага беларускае навучанне ў садку значна аслабне. Каля 700 чалавек падпісалі петыцыю да гарадскіх уладаў з пратэстам супраць аб’яднання ўстаноў. У сераду, 26 студзеня, з актывістамі ініцыятывы сустрэўся прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі і іншыя прадстаўнікі мясцовых уладаў.

«Мы зробімў усё магчымае, каб выпрацаваць кампраміс, які бы найлепей задавальняў патрэбы навучэнцаў», — цытуе  афіцыяльны сайт Ураду горада намесніка прэзідэнта Рафала Рудніцкага.

У чым сутнасць спрэчкі?

Адміністрацыя горада прапанавала аб’яднаць беларускамоўны садок №14 са школай №4 (з дадатковай беларускай мовай) у агульную ўстанову. Аўтар петыцыі Юліта Сцепанюк расказвае, што пра планы рэарганізацыі бацькі даведаліся выпадкова:

— Ніхто афіцыйна нам пра гэтае не паведамляў. Эканамічны фактар гарадскія ўлады падаюць як афіцыйную прычыну. На сустрэчы 15 студзеня я запытала пра канкрэтныя вылічэнні, пра якія ашчаднасці тут ідзе гаворка. Ад прадстаўнікоў уладаў Беластоку атрымала інфармацыю, што пакуль што такіх вылічэнняў няма. Атрымліваецца,  гаворыцца пра ашчаднасці, але ніхто не можа сказаць, якія яны.

Чытайце таксама

Адзіны ў Польшчы беларускі садок можа знікнуць. Бацькі і дыяспара пратэстуюць

MOST
17 студзеня 2022, 15:29
Беларускі садок №14

Беларускі садок №14 знаходзіцца ў Беластоку, ён працуе з 1995 года. Беларуская мова там — не дадатковая мова выкладання, а...

Чытаць далейDetails

В Польше прошел экзамен для врачей с дипломами из-за пределов ЕС. Из 92 беларусов сдали только 28 — и это хороший результат

MOST
16 чэрвеня 2026, 10:39
работа врача в Польше

В Польше 92 врача из Беларуси сдавали экзамен для подтверждения квалификации. Сдали только 28. Такой экзамен нужен медикам с дипломами...

Чытаць далейDetails

Визовый центр Польши отменяет записи на подачу документов, сделанные в период тестирования новой системы

MOST
16 чэрвеня 2026, 10:10
визовый центр в Витебске

Записи на подачу документов на польскую визу, сделанные в новой системе, но до ее официального старта 8 июня, будут аннулированы....

Чытаць далейDetails

На спатканні 26 студзеня прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі паведаміў, што аб’яднанне садка №14 і школы №4 у адзіны комплекс мае на мэце стварыць моцную, мадэльную пляцоўку з беларускай мовай. Такія пляцоўкі ўжо ёсць у Гайнаўцы і Бельску Падляскім, а цяпер час на Беласток. У новым комплексе можна будзе забяспечыць пераемнасць навучання па-беларуску ад садка да апошніх класаў школы. А ў будучыні, магчыма, і ў ліцэі.

— Хачу падкрэсліць, што Беласток падтрымліваў навучанне беларускай мовы і будзе падтрымліваць надалей. У новым Комплексе будзе развівацца і навучанне беларускай мове і гісторыі беларускай меншасці і культуры.

Бацькі і педагогі трывожацца, што беларускі дух установы згубіцца, калі яе аб’яднаюць са школай. Фота: ps14.bialystok.pl

Асцярогі: Будзе скарачэнні педагогаў?

Дырэктар садка №14 Люцыя Німяровіч тлумачыць, чаму педагогі садка таксама супраць рэарганізацыі:

— Вядома, што для горада патрэбныя грошы, а для нас патрэбныя супрацоўнікі. У выпадку рэарганізацыі працу страцяць тры асобы, якія вельмі патрэбныя. Гэта невялікія грошы для горада. Але важнейшы ж чалавек. Мы не хацелі б рэарганізацыі, таму што ў такім выпадку дзеткі будуць пакінуты самі сабе — калі няма дырэктара, то не ўсё дапільнуецца, як трэба.

Пакуль MOST не атрымаў інфармацыі ад  беластоцкіх уладаў, ці пры рэарганізацыі сапраўды плануецца скарачэнне педагагічных кадраў садка №14.

Беларускасць аслабне?

Цяпер у садку займаюцца 170 дзетак. У трох групах з сямі беларуская мова — асноўная. У пачатковай жа школе №7 частка дзяцей вывучае беларускую мову як дадатковую, і ў праекце пастановы аб рэарганізацыі комплекс быў бы з дадатковым навучаннем беларускай мовы.

Юліта Сцепанюк тлумачыць, чаму важна, каб садок застаўся самастойнай установай:

— Тут адмысловая атмасфера, вельмі добры кантакт з настаўніцамі ды спадарынямі, якія ім дапамагаюць. Баімся, што ў выпадку спалучэння гэта можа згубіцца. Зараз наш сын — адно са 170 дзяцей, пасля спалучэння быў бы адным з 800. Так кантакт з дырэкцыяй быў бы абмежаваны.

Дырэктар Люцыя Німяровіч дадае, што ў выпадку рэарганізацыі можа згубіцца беларускі дух установы:

— На гэты дух працавалі настаўніцы цягам 27 гадоў. Вельмі шкада было б, каб гэта ўсё прапала. Адкуль ва ўстанове такі беларускі дух? Настаўніцы спяваюць разам з дзеткамі на беларускай мове, чытаюць кніжкі на беларускай мове, дзеткі вучаць беларускія вершы, настаўнікі звяртаюцца да дзяцей па-беларуску або на нашай падляскай гутарцы. Ад гэтага сэрца радуецца, бо дзеткі хутка пачынаюць вельмі добра разумець мову. Некаторыя бацькі самі мову не ведаюць, такія былі ўмовы ў іх. А цяпер вельмі хочуць, каб іх дзеткі вучылі родную мову. Гэты беларускі дух адчуваем і мы, і бацькі. І нам тут вельмі добра. Навошта рэарганізаваць тое, што вельмі добра дзейнічае? Вельмі многа бацькоў, дзядуляў і выпускнікоў пісалі нам пад гэтай петыцыяй, які добры ў нас садок. Бацькі прыходзілі ў кабінет і казалі, якая добрая ўстанова. Гэта дало нам радасць і імпэт да працы, што так нас высока ацанілі.

Чытайце таксама

Павел Латушка: «Усім беларусам раю наведаць Беласточчыну»

MOST
28 студзеня 2022, 15:47
Дзень роднай мовы Павел Латушка

Канцэрты, выставы, кінапаказы, тэатральныя імпрэзы, літаратурныя вечарыны, перформансы, лекцыі і майстар-класы — Месяц беларускай культуры пройдзе ў Варшаве і іншых...

Чытаць далейDetails

В Польше прошел экзамен для врачей с дипломами из-за пределов ЕС. Из 92 беларусов сдали только 28 — и это хороший результат

MOST
16 чэрвеня 2026, 10:39
работа врача в Польше

В Польше 92 врача из Беларуси сдавали экзамен для подтверждения квалификации. Сдали только 28. Такой экзамен нужен медикам с дипломами...

Чытаць далейDetails

Визовый центр Польши отменяет записи на подачу документов, сделанные в период тестирования новой системы

MOST
16 чэрвеня 2026, 10:10
визовый центр в Витебске

Записи на подачу документов на польскую визу, сделанные в новой системе, но до ее официального старта 8 июня, будут аннулированы....

Чытаць далейDetails

Журналіст Зміцер Косцін з сям’ёй прыехаў жыць у Беласток 13 год таму. Сын Кандрат нарадзіўся ў 2006 годзе, дачка Міхаліна — у 2009 годзе. Абодва скончылі садок №14. Цяпер, калі дзеці падгадаваліся, ён з удзячнасцю ўзгадвае ўстанову:

— Гадаваць дзяцей па-беларуску за мяжой цяжкавата. Для нас вялікім паратункам  было, што беларуская нацыянальная меншасць, якая тут жыве, даволі актыўна сваю тоеснасць падтрымлівае. Адным з такіх сродкаў было стварэнне адукацыйнай сістэмы, дзе дзеці могуць вывучаць родную мову. Нашы дзеці — беларускамоўныя ад дзяцінства. А тут добра ўвайшлі ў мясцовую адукацыйную сістэму. Садок для нашых дзяцей быў цудоўным сродкам інтэграцыі, ды і мы, бацькі, таксама інтэграваліся. Найбольш блізкія адносіны склаліся з людзьмі, з дзецьмі якіх нашыя хадзілі ў садок. Гэтыя знаёмствы трываюць і да сёння. Садок добра дзейнічае, нельга сказаць, што няма жадання аддаваць туды дзяцей. Часам у групы і палякі аддаюць дзяцей, бо там унікальная цікавая праграма, дзе шматкультурнасць даецца ад самых малых гадоў.

MOST пастараецца атрымаць канкрэтныя адказы ўладаў Беластоку па гэтых асцярогах бацькоў.

Як з’явіўся садок

Садок №14 з беларускамоўнымі групамі пачаў працу ў 1995 годзе. Пра тое, як узнікла адзіная такая ўстанова на Польшчы, мы папрасілі расказаць адну са стваральнікаў Барбару Пякарскую:

— Здаецца, гэта было ўчора, але столькі гадоў прайшло. Ідэя ўзнікла ў пачатку 1995 года, улетку былі ўсе рашэнні, і 1 верасня дзеці пайшлі ў садок. Мы тады былі маладымі бацькамі. Нашы сябры толькі скончылі ўніверсітэты, актыўна дзейнічалі ў беларускім аб’яднанні студэнтаў, працавалі пры першым «Басовішчы», пачалі з’яўляцца дзеткі. Задумаліся зрабіць садок, гэта ідэя двух сямей — нашай і Юркі і Міры Калінаў. Думка здавалася нам цудоўнай, але трэба было прывесці яе ў жыццё. Ніколі не было яшчэ такой установы, бо ініцыятыва была знізу, ад бацькоў. Трэба было знайсці іншых бацькоў, якім ідэя была б блізкая. Другая частка працы — хадзіць па ўрадніках і дабівацца, што ў нас ёсць такое права. Былі месяцы працы амаль штодзённай. Трэба было знайсці будынак — ён павінен быў быць у цэнтры горада, каб зручна было ехаць з розных раёнаў, і каб быў ў нармальным стане. Трэба было знайсці настаўніц і бацькоў, якія б аддалі ў гэты садок дзетак. Але мы ўсё гэта вырашылі. І з году ў год пацвярджалася, што гэта добрая ідэя. То гэты садок — адно з маіх дзяцей.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

telePIN в Польше

«Подпишусь на Протасевича». Как общаются с близкими беларусы, чьи соцсети признаны «экстремистскими»

MOST
15 чэрвеня 2026, 16:17

Признание личных социальных сетей «экстремистскими материалами» — распространенный инструмент давления беларусского режима на уехавших граждан. Это затрудняет связь с семьями, оставшимися в Беларуси, и создает угрозы для тех,...

Outloud

«Решили, что могут выбирать, куда ходить другим». После фестиваля Outloud в Варшаве беларусы спорят, посещать ли концерты «хороших русских»

MOST
15 чэрвеня 2026, 10:43

В Варшаве прошел музыкальный фестиваль Outloud, который собрал известных русскоязычных артистов, выступающих против войны и политики Кремля. Однако событие понравилось не всем: в соцсетях беларусы спорят, стоит ли ходить...

агарод

«Атрымалася пясочніца для тых, каму за 40». Беларуска ладзіць агарод у варшаўскай кватэры

MOST
15 чэрвеня 2026, 08:30

На балконе варшаўскай кватэры Ірына стварае свой маленькі зялёны куток. Прызнаецца: вопыт агародніцтва набыла адносна нядаўна. Пяць гадоў таму яны з мужам купілі лецішча ў беларускай вёсцы, але...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты