Субота, 23 мая 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Найлепшы бізнес, ініцыятыва, артыст, валанцёр і герой публікацыі. Стартуе «Прэмія MOST Media-2022»

MOST MOST
15 снежня 2022, 13:53
Гісторыі
A A
Прэмія MOST Media

Ілюстрацыя: MOST

MOST запускае першую «Прэмію MOST Media». Сёлета ў Беластоку прайшлі дзясяткі беларускіх мерапрыемстваў, запусціліся новыя бізнесы беларусаў, беларусы дапамагалі тым, хто меў у гэтым патрэбу. Рэдакцыя MOST з гэтай нагоды запускае першую прэмію, якая ўганаруе намаганні беларусаў у Беластоку.

Мы запускаем гэтую прэмію, каб адзначыць тых, хто апынуўся за мяжой. На жаль, пакуль што мы можам бяспечна расказваць толькі пра тыя актыўнасці, што адбываюцца не ў Беларусі. Але мы лічым важным падтрымаць тых, хто захоўвае Беларусь і за яе межамі.

У першай «Прэміі MOST» будзе пяць намінацый:

  • Бізнес года. Апошняя хваля эміграцыі з Беларусі прынесла ў Беласток шмат бізнесаў, якімі карыстаюцца штодзень.
  • Ініцыятыва года. Акцыі, шэсці, мерапрыемствы — у Беластоку жывуць шмат беларусаў, якія могуць арганізоўваць самыя розныя актыўнасці і аб’ядноўвацца ў важныя і патрэбныя ініцыятывы. 
  • Валанцёр года. Вайна ва Украіне і працяг міграцыі з Беларусі выклікалі неабходнасць у адданых людзях, якія дапамагаюць тым, каму гэта трэба. 
  • Артыст года. Цягам апошніх гадоў у Беласток прыехалі дзясяткі творчых беларусаў. Некаторыя з іх працягваюць займацца кар’ерай і выступаць, некаторыя адкрываюць творчыя майстэрні, хтосьці працягвае маляваць альбо спяваць. У гэтай намінацыі мы адзначаем тых, хто знайшоў у сабе сілы працягваць ствараць.
  • Герой публікацыі MOST. У гэтай намінацыі пераможцу вызначае рэдакцыя MOST. «Герой публікацыі MOST» — гэта той або тая, пра каго журналісты MOST рабілі тэксты або відэа. Імя пераможцы мы агучым пасля заканчэння галасавання ў папярэдніх намінацыях.

Мы запрашаем чытачоў MOST прапаноўваць намінантаў ва ўсе катэгорыі, акрамя «Герой публікацыі MOST».

Свае прапановы вы таксама можаце дасылаць у чат-бот MOST, у наш Instagram, Facebook ці на электронную пошту.

Мы збіраем вашы прапановы да 25 снежня ўключна. Ад 26 снежня да 1 студзеня пройдзе галасаванне за намінантаў.

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў дзень нараджэння MOST — 18 студзеня 2023 года.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ковры в Польше

«Овчарка была в восторге». Беларуска в Польше фотографирует животных и превращает их портреты в ковры

MOST
22 мая 2026, 20:19

Лина (имя изменено) фотографирует домашних животных, а потом превращает их портреты в ковры ручной работы. Идея появилась случайно — как подарок на день рождения подруги. Но теперь в...

Джульетта

«Пришлось за день переобуться». Армяно-беларусская семья открыла в Варшаве заведение, где продают цветы и варят кофе

MOST
22 мая 2026, 13:37

Джульетта планировала открыть в Варшаве цветочный магазин, но увидела помещение, которое город сдавал под заведение общепита. Место настолько приглянулось ей, что она решила добавить в концепцию кофе —...

реформа в Польше

«На загрузку фото ушло два часа». Пользователи поделились опытом подачи заявлений на ВНЖ в Польше через MOS

Хрысціна Гараніна
21 мая 2026, 15:52

С 27 апреля в Польше заработала платформа MOS для электронной подачи заявлений на ВНЖ. MOST изучил опыт тех, кто уже опробовал систему.  Пошаговую инструкцию о том, как пользоваться...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты