Субота, 17 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Не перагортваць старонку». Што рабіла беларуская дыяспара Беластока ў мінулым годзе, і якія мае планы на гэты

Максім Шульц Максім Шульц
6 студзеня 2023, 10:59
Гісторыі
A A
беларуская дыяспара Беластока

Фота: Руслан Кулевіч / MOST

У 2020-м свет даведаўся пра беларускія дыяспары, а ў мінулым годзе беларусы замежжа аб’ядналіся супраць распачатай Расіяй вайны, і супраць уцягвання ў яе Беларусі. Актывісты і простыя людзі дапамагалі ўкраінскім уцекачам, збіралі рэчы для вайскоўцаў, праводзілі акцыі і маршы. 

Журналіст MOST паразмаўляў з прадстаўнікамі беларускай дыяспары Беластока Кацярынай Дзерман і Янам Абадоўскім. Яны распавялі пра тое, якім быў мінулы год, якія новыя ініцыятывы з’явіліся, як акцыі дапамагаюць беларусам, а таксама пра планы і надзеі.

«Пачалі прыязджаць палітзняволеныя». Хто едзе ў Беласток

Па словах прадстаўнікоў беларускай дыяспары Беластока, з 2020 года ў сталіцу Падляшша прыехала каля 10 тысяч беларусаў. Пасля пачатку вайны колькасць тых, хто наважыўся на пераезд узрасла, але яна не перабольшыла хвалю 2020-га.

— У 2022-м прыязджалі людзі, якіх праследуюць у Беларусі, ці якія баяцца, што іх будуць пераследваць, а таксама тыя хто не бачыць будучыні ў Беларусі. Даволі шмат беларусаў прыехала з Украіны, — расказвае Кацярына Дзерман.

Ян Абадоўскі дадае, што пачалі прыязджаць палітзняволеныя, якія адбылі свой тэрмін, і іх могуць паўторна пасадзіць. Шмат прыбывае людзей з сем’ямі, шмат хто перавозіць сем’і ў Польшчу.

Частка з тых, хто прыязджае ў Беласток, далучаецца да дзейнасці дыяспары, удзельнічаюць у актыўнасцях, дапамагаюць, прапаноўваюць ідэі.

— Мы заўсёды адкрытыя для прапаноў. Калі хтосьці хоча штосьці зрабіць, мае ідэю, то заўсёды можна звярнуцца да нас, напісаць у сацсеткі ў Facebook ці Instagram. Некалькі акцый у гэтым годзе менавіта так і з‘явіліся, — гаварыць Кацярына.

Ян Абадоўскі. Фота: MOST

«Літаральна водзім людзей за ручку ва ўжонды». Як дыяспара дапамагае беларусам

Беларусы, якія толькі пераехалі ў Беласток, заўсёды могуць звярнуцца да дыяспары, і актывісты пастараюцца дапамагчы, ці накіруюць у фонды, якія займаюцца гэтым прафесійна.

— Калі да нас звяртаюцца, мы стараемся дапамагчы. Напрыклад, да нас звярталася маці аднаго з палітычных зняволеных — больш за маральнай дапамогай. Але калі мы расказалі яе гісторыю, то людзі пачалі збіраць ёй грошы. Дапамаглі ёй тут уладкавацца, — успамінае Кацярына.

Яна дадае, што актывіста часта водзяць людзей, літаральна «за ручку», у тыя ж ужонды, каб зрабіць PESEL ці яшчэ якія дакументы, альбо на прагляды кватэр, каб дамовіцца з уласнікам.

Але гэтая дапамога не сістэмная, бо дыяспара не з’яўляецца арганізацыяй, а толькі грамадскай ініцыятывай — тут няма штатных юрыстаў ці іншых спецыялістаў. Аднак ёсць супраца на нефармальным узроўні з рознымі фондамі.

— Мы шмат каго адсылалі да фонда Dialog, да Цэнтра беларускай салідарнасці. На культурным полі мы супрацоўнічаем з фондам «Тутака». MOST Media і хаб «Новая Зямля» дае нам свае памяшканні, — тлумачыць актывістка.

Кацярына Дзерман і Ян Абадоўскі на акцыі дыяспары. Фота: MOST

«Беларуская дыяспара ў Польшчы зладзіла самую вялікую дапамогу ўцекачам». Як беларусы падтрымліваюць Украіну

Пачатак вайны ва Украіне даў усплёск актыўнасці беларусаў па ўсёй Польшчы. На акцыю супраць расійскай агрэсіі ў Беластоку прыйшло вельмі шмат людзей. Але гэтым унёсак беларусаў у дапамогу ўкраінцам не абмежаваўся.

— Мы за два гады стварылі вялікую сетку сувязяў паміж беларускімі дыяспарамі ў гарадах Польшчы. Таму беларусам была лёгка ўключыцца ў дапамогу ўцекачам. Мне падаецца, што, калі не лічыць вялікі ўнёсак польскай дзяржавы, то менавіта беларуская дыяспара ў Польшчы зладзіла самую вялікую дапамогу ўцекачам. І гэта датычыцца Беластока таксама. Напрыклад, пасля пачатку вайны на вуліцы Святога Роха, 3 адкрыўся пункт, куды можна было прыносіць рэчы. І на размеркаванні гэтых рэчаў валанцёрылі беларусы.

Беларусы таксама бралі да сябе ўкраінскія сем’і, дапамагалі з пошукам жытла. Дыяспара Беластока збірала рэчы для ўкраінскіх вайскоўцаў. Ян Абадоўскі расказвае, што з Украіны ім дасылалі спісы таго, што патрэбна: рацыі, паўэрбанкі, вопратка, спальнікі і гэтак далей.

Беларуская дыяспара ў Беластоку стала, па факце, арганізатарам украінскіх акцый. Напачатку нават было такое, што на іх і прыходзілі ў асноўным беларусы — гэта было бачна нават бел-чырвона-белых сцягах.

«Грамадска-палітычную павестку трымаем, бадай, што толькі мы». Якія акцыі рабіла дыяспара ў 2022 годзе

За мінулы год беларуская дыяспара зрабіла шмат акцый і ініціыятыў. Нядаўна была апублікаваная фотасправаздача з 50 здымкаў.

Кацярына Дзерман гаворыць, што ў Беластоку вельмі шмат адукацыйных беларускіх мерапрыемстваў — і гэта вельмі важна. Але грамадска-палітычную павестку трымае, бадай, што толькі дыяспара.

— Напрыклад, мы пішам лісты палітвязням. І людзі прыходзяць на такія мерапрыемствы. Здавалася б, напісаць ліст можна і дома, але людзі хочуць рабіць гэта разам, — распавядае актывістка.

Праводзяцца і вулічныя акцыі. Кацярына і Ян лічаць, што самымі ўдалымі сталі тры з іх: пасля пачатку вайны ва Украіне, на Дзень волі і 7 жніўня — у гадавіну выбараў 2020 года.

— Нам было прыемна, калі на гадавіну выбараў 2020 года на марш у Беластоку прыйшло вельмі шмат людзей. Было прыемна, што хаця б у такія даты беларусы гатовыя выйсці і паказаць, што іх не зламалі, і яны ўсё памятаюць, — гаворыць Ян.

Але на іншыя акцыя, людзей ходзіць не так шмат. Кацярына лічыць, што наша грамадства знаходзіцца ў стане траўмы. І для некаторых ахоўная рэакцыя — гэта закрыцца ад усіх і ўсяго.

Фота: Руслан Кулевіч / MOST
Фота: Руслан Кулевіч / MOST

«Чым больш нам падабаецца быць разам, тым больш мы можам зрабіць». Якія актыўнасці праводзіла дыяспара ў мінулым годзе

Таму сваёй галоўнай мэтай дыяспара лічыць аб’яднанне беларусаў. Для гэтага актывісты пастаянна эксперыментуюць з фарматамі мерапрыемстваў і падтрымліваюць сяброўскія ініцыятывы, такія як «Мова нанова».

Таксама ў мінулым годзе адбыўся збор подпісаў за навучанне дзяцей эмігрантаў беларускай мове ў школе — ужо ёсць даволі прыхільны адказ ад уладаў, і 11 студзеня пройдзе «бацькоўскі сход», каб яго абмеркаваць.

Летам дыяспара Беластока арганізавала два турыстычных злёты «БудзеНіка». На іх з’ехаліся беларусы з усёй Польшчы і нават Літвы. Было больш за 100 чалавек. У снежні стартавалі бізнес-сустрэчы, на якіх прадпрымальнікі абмяркоўваюць як распачаць сваю справу ў Польшчы.

Таксама летам праводзіліся велапрабегі ў падтрымку палітвязняў, футбольныя матчы ў падтрымку Аляксандра Івуліна. А як схаладнела, беларусы Беластока традыцыйна пачалі маржаваць на Дайлідах. Да здаровага адпачынку нават далучаўся дэпутат Сейма Павел Крутуль.

— У гэтым годзе адбылося тое, да чаго мы ідзём. Так, для нас важна паказваць тое, што адбываецца ў Беларусі, паказваць нашу салідарнасць з палітвязнямі, паказваць, што беларусы супраць вайны. Але не менш важна, каб беларусы Беластока знаёміліся паміж сабой. Бо чым больш мы арганізаваныя, чым больш нам падабаецца быць разам, тым больш мы можам зрабіць, — упэўнены Ян.

Фота: Настасся Уткіна / MOST

«Мы пераламілі стаўленне да беларусаў, як да агрэсараў». Чаму важна праводзіць акцыі

Часта можна пачуць, што акцыі, якія праводзяць беларусы, не маюць сэнсу, нічога не мяняюць. Актывісты пагаджаюцца, што рэжым такім чынам не зрынеш. Але акцыі выконваюць іншыя важныя задачы.

— Адна з мэт гэтых акцый — паказаць палякам, што беларусы не згодныя з тым, што адбываецца ў Беларусі, не згодныя з вайной. І мы гэта паспяхова робім, бо вельмі шмат палякаў ставяцца да нас прыхільна. І за гэтыя гады ў нас ні было ніводнага канфлікту з палякамі, — распавядае Ян.

Кацярына дадае, што акцыі, на якіх беларусы даводзяць сваю пазіцыю наконт расійскай агрэсіі, дапамаглі тым, што ў Беластоку хваля хэйта да нашых суайчыннікаў была нашмат меншай, чым у іншых гарадах Польшчы: «То бок стаўленне да беларусаў, як да агрэсараў мы пераламілі».

Дзякуючы акцыям, праблемы Беларусі застаюцца ў польскай і беларускай інфармацыйнай павестцы. У тым ліку гэта паказвае польскім уладам, хто такія беларусы. Напрыклад, на маршы 7 жніўня віцэ-мэр Беластока ішоў у адным шэрагу з беларусамі.

— Самае галоўнае — мы робім адну рэч. Наша беластоцкая кропля, кроплі іншых гарадоў — усе яны ідуць у адну раку. Мы ўсе робім адну справу, якая дакладна пераможа. Трэба разумець, што рэжмы не вечныя, і трэба рабіць тое, што адчуваеш сэрцам.

«Перамога будзе». Планы і спадзяванні на гэты год

У 2023 годзе беларуская дыяспара Беластока працягне праводзіць акцыі і падтрымліваць ініцыятывы. Канешне, іх тэматыка і фармат шмат у чым будуць залежыць ад падзей у Беларусі.

— Мы будзем працягваць дабівацца навучання ў школах беларускай мове, мы будзем працягваць праводзіць бізнэс-спатканні, правядзём яшчэ адзін турзлёт. Мы заўсёды знаходзімся ў такім творчым пошуку, шукаем новыя фарматы мерапрыемстваў. Але мэта адна — трымацца разам, трымаць беларускую павестку, не «перагортваць старонку», — распавядае Кацярына.

Актывісты разумеюць, што беларусы вельмі стомленыя — працяглы стрэс заўсёды прыводзіць да спаду, зрыву. Але ва ўсіх застаецца надзея, і менавіта ёй зараз жывуць. Кацярына гаворыць, што камунікацыя з людзьмі на акцыяй вельмі падзараджае, нават калі апускаюцца рукі.

— Я разумею, што гэта мае людзі. Тут як у спорце — я заўзею не за тую каманду, якая ў гэты момант перамагае, а за сваю. І я веру, што мая каманда пераможа, перамога будзе.

Тэгі: ГалоўнаеІнтэрв'ю

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Ювеналіі

Гульня ў флянкі, забегі па лесвіцах і ключы ад горада. Як польскія студэнты адзначаюць сваё галоўнае свята — Ювеналіі

Максім Шульц
16 мая 2025, 21:24

У маі польскія студэнты робяць перапынак у вучобе, каб добра павесяліцца падчас Ювеналій (Juwenalia). На працягу гэтага свята адбываюцца розныя імпрэзы: спартыўныя турніры, канцэрты і нават спаборніцтвы па...

кольцо

Беларусы отмечали в Польше годовщину и потеряли кольцо. Переживали всем Инстаграмом, а помог один поляк, который знает, как звенит золото

MOST
16 мая 2025, 15:40

Беларусы Анна и Артем четвертый год живут в польском Белостоке. Здесь они задумали отметить десятую годовщину знакомства, но она оказалась омрачена: девушка случайно обронила золотое кольцо, а отыскать...

Беларуса не пустили на самолёт с польским проездным документом

«Это просто бумажка». Беларуса с польским проездным документом не пустили на самолет в Грузию

MOST
16 мая 2025, 10:14

Беларус Ян Таяновский должен был вылететь 3 мая рейсом авиакомпании WizzAir из польского города Познань в Кутаиси (Грузия). Однако в тот день он так и не смог попасть...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты