Аўторак, 28 красавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Падчас рэферэндуму ў Беларусі ўчасткаў для галасавання за мяжой не будзе

MOST MOST
2 лютага 2022, 16:43
Гісторыі, Навіны
A A
рэферэндум

Беларусы Беластока каля консульства падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 годзе. Фота: беларуская дыяспара ў Беластоку

Прэс-сакратар беларускага МЗС Анатоль Глаз заявіў 2 лютага, што ў беларускіх пасольстваў не будзе выбарчых участкаў падчас рэферэндуму ў Беларусі, які пройдзе 27 лютага. Беларусы, якія пражываюць за мяжой, змогуць узяць удзел у рэферэндуме, толькі вярнуўшыся ў Беларусь.

Прычын адсутнасці участкаў для галасавання, па словах Глаза, некалькі: эпідэмія каронавіруса, не хапае супрацоўнікаў, ахова, а таксама ў некаторых пасольствах на ўліку занадта мала людзей.

—  Пры гэтым абсалютны прыярытэт —  забеспячэнне бяспекі грамадзян, так і членаў камісіі, дыпламатаў і работнікаў замежных устаноў, —  падкрэсліў прэс-сакратар МЗС. —  На сённяшні дзень больш за траціну замежных устаноў не ўтваралі ўчасткі па прычыне нязначнай колькасці грамадзян, якія знаходзяцца на консульскім уліку.

Глаз адзначыў, што падчас папярэдняй выбарчай кампаніі ў адрас членаў выбаркамаў і работнікаў замежных устаноў паступалі шматлікія пагрозы, рабіліся правакацыі і акцыі хуліганскага і экстрэмісцкага характару.

Прадстаўнік МЗС упэўнены, што гэтыя абмежаванні “не перашкаджаюць канстытуцыйнаму праву грамадзян Беларусі прыняць удзел у маючым адбыцца рэферэндуме”. Тыя, хто знаходзіцца за мяжой часова, паводле яго слоў, змогуць прагаласаваць па месцы рэгістрацыі ў Беларусі, а тыя, хто жыве ў іншых краінах пастаянна і маюць пашпарт серыі PP, — на ўчастку для галасавання па месцы часовай рэгістрацыі або месцы апошняга пражывання ў Беларусі. .

27 лютага ў Беларусі адбудзецца ініцыяваны ўладамі краіны рэферэндум па змене Канстытуцыі. Галасаванне будзе праходзіць ва ўмовах бесперапыннага палітычнага крызісу, апазіцыя прадставіла сваю стратэгію — беларусаў заклікаюць прыходзіць на ўчасткі і рабіць бюлетэнь несапраўдным, закрэсліваючы абодва варыянты волевыяўлення.

 

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

забор на границе

МВД Польши: В I квартале 2026 года ни один иностранец не проник нелегально на территорию страны из Беларуси

MOST
27 красавіка 2026, 20:22

В первые три месяца 2026 года польские службы предотвратили все попытки незаконного проникновения из Беларуси, достигнув полной, 100%-ной, эффективности заграждения. Об этом заявил министр внутренних дел и администрации...

ВНЖ в Польше

В Польше переносят даты сдачи отпечатков пальцев для ВНЖ

MOST
27 красавіка 2026, 18:58

Иммигранты из разных городов Польши сообщат в профильных чатах, что назначенное время сдачи отпечатков пальцев им переносят на другие даты. Информацию также подтверждают специалисты по легализации. Первые сообщения...

как попасть к врачу по NFZ в Польше

Медики-иммигранты должны до 1 мая подтвердить владение польским языком

MOST
27 красавіка 2026, 17:30

Врачи, стоматологи, медсестры и акушерки, которые получили разрешение на выполнение деятельности в Польше по упрощенной процедуре, до 1 мая 2026 года должны предоставить документ, подтверждающий знание польского языка...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты