Пятніца, 18 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Каб сустрэліся дзве беларускасці. Як у Беластоку змагаюцца за ўрокі беларускай мовы

Зоя Хруцкая Зоя Хруцкая
12 студзеня 2023, 14:44
Гісторыі
A A
ўрокі беларускай мовы

Падчас бацькоўскага сходу беларусаў Беластока ў хабе «Новая зямля». Фота: Зоя Хруцкая / MOST

Хаб «Новая зямля» прыняў сустрэчу 11 студзеня. На імпрэзе абмеркавалі адказ дэпартамента адукацыі і дзяліліся, як захоўваць беларускасць у дзецях, што апынуліся ў Польшчы. 

Ідзе праца з гарадскімі ўладамі

Адна з ініцыятарак збору подпісаў за арганізацыю ўрокаў беларускай мовы Ганна Дар расказала пра адказ на зварот ад дэпартамента адукацыі Беластока. Улады адказалі, што разумеюць праблему: па цяперашнім заканадаўстве ўрокі беларускай мовы мусяць арганізоўваць толькі для тых дзяцей, у якіх хаця б адзін з бацькоў мае польскае грамадзянства. Таму ўлады запланавалі сустрэчу для абмеркавання праблемы, на якой будуць удзельнічаць прадстаўнікі дэпартамента адукацыі Беластока, міністэрства адукацыі з Варшавы і адміністрацыі ваяводства. Гэтая сустрэча мае адбыцца 18 студзеня.

Пасля гэтай сустрэчы будзе зразумела, ці знайшлі ўлады магчымасць для арганізацыі ўрокаў. Калі ўлады змогуць фінансаваць заняткі з бюджэту, то ёсць спадзяванне, што ўрокі стартуюць яшчэ ў гэтым навучальным годзе.

Спадарыня Ганна падсумавала, што падчас збору подпісаў сабралі 44 заявы. У іх назвалі дзяцей рознага ўзросту з 19 школ Беластока.

Перад бацькамі выступае Ганна Дар. Фота: Зоя Хруцкая / MOST

Як беларуская мова дапаможа паступіць

Журналіст Зміцер Косцін падзяліўся досведам, як выхоўвае дзяцей беларусамі. Ён 15 год жыве ў Польшчы, хаця не планаваў заставацца на столькі год. Дзякуючы беларускай меншасці тут ужо былі магчымасці для захавання беларускасці. Напрыклад, яго дзеці хадзілі ў садок №14, дзе выхавальніцы размаўлялі па-беларуску. Далей дзеці могуць вучыцца ў школе №4, дзе ёсць урокі беларускай мовы.

Але важна, каб дзеці не толькі ведалі мову, але і паглыбляліся ў беларускую культуру і традыцыі, а на гісторыю мелі беларусаарыентаваны пункт гледжання. Для маленькіх беларусаў можна ладзіць экскурсіі па Падляшшы, гістарычныя вандроўкі, варштаты па зялярству і шмат іншага. 

— На Беласточчыне ёсць частка беларускага свету, але мы вельмі мала ведаем пра беларускае на Беласточчыне. Было б добра, каб гэтыя дзве беларускасці сустрэліся, — мяркуе Косцін.

Веды беларускай мовы і культуры важныя не толькі для захавання нацыянальнай ідэнтычнасці. Штогод на Беласточчыне ладзяць ваяводскі конкурс беларускай мовы. Лаўрэаты гэтага конкурсу атрымліваюць магчымасць паступаць у любы ліцэй і не баяцца вынікаў экзаменаў васьмікласнікаў. Гэта асабліва актуальна для дзяцей, якія польскую мову вучаць год-два, а экзамены здаюць такія самыя, што і іх аднакласнікі палякі. Конкурс стартуе ў кастрычніку. Каб удзельнічаць у ім, трэба пра гэта паведаміць у школе.

Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта ладзіць алімпіяду па беларускай мове, лаўрэаты якой праходзяць без экзаменаў на гуманітарныя кірункі ўстановы.

Зміцер Косцін расказвае, як захоўвае беларускасць дзяцей, жывучы ў Беластоку. Фота: Зоя Хруцкая / MOST

Вазьміце кнігу ў бібліятэцы

Юлія Гаруновіч расказала пра ініцыятыву «Скрынка скарынкі». Гэта бібліятэка беларускіх дзіцячых кніг. Любы можа напісаць Юліі і дамовіцца, як атрымаць кнігу на месяц. А таксама яна заклікае далучацца да ініцыятывы і папаўняць бібліятэку кнігамі. Пабачыць асартымент бібліятэкі і заказаць кнігу можна тут. 

Калі вы хочаце далучыцца да ініцыятывы па захаванні беларускасці ў дзяцей, далучайцеся да Беларускай дыяспары Беластока. 

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

эмигранты должны ходить в беларусские школы

«Сентябрь — самая жесть по бюджету». Как работают в Польше родительские комитеты и сколько в них сдают денег

MOST
17 верасня 2026, 18:51

Катерина уже несколько лет живет в Польше и успела побывать в родительском комитете и в садике, и в школе, где сейчас учатся ее дети. Она рассказала MOST, как...

Чырвоны крыж

«Нам унушылі, што кожны правадыр павінен быць падобны да Сталіна». У Беластоку паставілі спектакль па «Чырвоным крыжы» Сашы Філіпенкі

MOST
17 верасня 2026, 15:06

Таццяна Аляксееўна перажыла вайну, палон мужа, савецкія лагеры і правяла дзесяцігоддзі з пачуццём віны. Гісторыю гераіні рамана Сашы Філіпенкі «Чырвоны крыж» паказаў у Беластоку беларускі тэатр «Прыехалі». Прэм’ера...

экскурсии по Белостоку

«Усходні акцэнт нават дадае каларыту». Беларускі акцёр праводзіць у Беластоку касцюміраваныя экскурсіі

MOST
17 верасня 2026, 11:45

Васіль Калач называе сябе не проста экскурсаводам — ён уваходзіць у ролю персанажа з пэўнай эпохі. І расказвае пра гістарычныя падзеі ад ягонай асобы. Беларускі акцёр, рэжысёр, фехтавальшчык...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты