Субота, 13 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Падарунак Каліноўскаму. На Падляшшы знялі кліп на вальс пра Паўстанне 1863-1864 гадоў

MOST MOST
1 лютага 2023, 10:24
Гісторыі
A A
вальс

Кацярына Ваданосава і Васіль Шэры ў вобразах герояў 1863-га. Фота: Telegram-канал «Тётя Ира разрешила»

Да дня народзінаў Каліноўскага, 2 лютага, вальс Кацярыны Ваданосавай «1863» увасобіўся ў шчымлівую відэагісторыю. Яна — пра людзей, якія змагаліся за волю. Тады мужчыны сыходзілі са зброяй у лясы. Жанчыны — апраналі жалобу ў знак пратэсту. Для Telegram-канала «Тётя Ира разрешила» ўдзельнікі здымак кліпа расказалі, чаму гісторыя даўжынёй у 160 гадоў у 2023-м адчуваецца, як асабістая.

Сюжэт стары, як само жыццё

— Гэта не канкрэтны гістарычны момант, а больш настрой, — кажа аўтарка музыкі і выканаўца жаночай ролі ў кліпе Кацярына Ваданосава. — Настрой паўстанца, які сыходзіць і настрой  жанчыны, што застаецца змагацца так, як можа.

Кацярына расказала, што мелодыя вальса нарадзілася ўжо даўно. Але адшліфавалі і давялі яе да сённяшняга выгляду падзеі нядаўняга мінулага: «Зараз мы пражываем вельмі блізкія эмоцыі і падзеі, як людзі, што жылі тады». Кацярына расказала, што ўспрымае час цыклічна, «як старажытныя грэкі яго ўспрымалі». Па словах аўтаркі музыкі, час паўтараецца: людзі тады сыходзілі на вайну — і цяпер сыходзяць, паўставалі тады — паўстаюць і цяпер.

— Сюжэт гісторыі стары, як само жыццё, — кажа пра кліп выканаўца ролі паўстанца Васіль Шэры. — Змаганне за Волю. Змаганне тымі сіламі, якія ёсць у наяўнасці тут і цяпер: хто можа — змагаецца зброяй, хто можа — [іншай] дзеяй. Тут ёсць спалучэнне мужчынскай і жаночай моцы: ён ідзе на вайну, яна нясе звышмэту. Ён пераўтвараецца ў Памяць, яна — у Ідэю.

Фота: Telegram-канал «Тётя Ира разрешила»
Фота: Telegram-канал «Тётя Ира разрешила»

Жанчына ў чорным і герой, што сыходзіць

— Для мяне вельмі блізкая і шчымлівая тэма жанчыны часоў паўстання, — тлумачыць Кацярына. — Яшчэ да паўстання яны мелі свой супраціў. Жанчыны апраналіся ў жалобу і нават мелі адмысловую «чорную» біжутэрыю. Такім чынам яны паказвалі сваю нязгоду з палітыкай Расійскай імперыі. Пасля паразы паўстання, калі жандармы сустракалі на вуліцы жанчыну ў чорным, яны мелі права запатрабаваць даведку, ці насамрэч у яе памёр нехта са сваякоў. Калі такой даведкі не было, ёй пагражаў штраф, альбо нават высылка ці канфіскацыя маёмасці.

Кацярына дзеліцца, што ёй хацела паказаць вобраз «чорнай» жанчыны ў жалобе, якая праводзіць героя.

Вобраз Васіля — гэта паўстанец. Па яго словах, ускосна можна зразумець, што ён з незаможнай шляхты. Выканаўца ролі паўстанца падкрэслівае, што ў момант развітання герой разумее, што перамога адбудзецца не заўтра і нават не ў наступным годзе: «І ён ідзе наперад, бо мэта яго вышэй за валоданне фальваркам і прывілеі, вышэй за ціхую ўтульнасць існавання, вышэй за асабістае жыццё».

Фота: Telegram-канал «Тётя Ира разрешила»

Дуб, які памятае паўстанне, і падарунак Каліноўскаму

Месца для здымак кліпа таксама выбралі невыпадкова. Дрэва ў сюжэце мае ўласнае імя. Гэта 450-гадовы Дуб Дунін, які «бачыў і бітвы Паўстання 1863-1864 гадоў, і развітанні паўстанцаў з роднымі». У часы Паўстання Падляшша адносілася да Гродзенскага ваяводства, і стала ледзьве не цэнтрам канцэнтрацыі супрацьстаяння з сіламі Расійскай імперыі.

— Гэта месца я вельмі люблю і лічу яго адным з самых маляўнічых і прыгожых месцаў Падляшша, — расказвае Кацярына. — Гэта дуб, названы ў гонар Дуніна-Марцінкевіча. У 2022-ім ён прызнаны дрэвам года ў Еўропе.

Кацярына Ваданосава расказала, што кліп здымалі на тэлефон. У здымках дапамагалі сябры, якім яна расказала пра жаданне зрабіць падарунак Каліноўскаму.

— У гэтым відэа я хацела паказаць адчуванне годнасці і светлага, не забруджанага патрыятызму. Гэта абсалютна нармальна і натуральна. Я буду вельмі ўсцешана, калі нехта адчуе падобныя са мной думкі і эмоцыі. Каб помнілі і рабілі высновы. Каб узнялі галовы і дакрануліся да годнасці. Каб ведалі Былое і пераасэнсоўваючы яго, стваралі будучыню. Гэта [відэа] для мяне і для тых, хто са мной на адной хвалі. Для тых, хто ведае, што ў Каліноўскага Дзень народзінаў 2 лютага. Хто адзначаў угодкі паўстання. Для тых, каму гэта важна і хто адчувае падобным са мной чынам.

Тэгі: ГалоўнаеМузыка

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

таксист в Варшаве

«За мой счет катали не пойми кого». Беларуска заметила, что с ее польской карты списываются деньги за чужие поездки в такси по Тбилиси

MOST
11 снежня 2025, 18:48

Минус 12 злотых за поездку в такси по Тбилиси. Увидев такое оповещение в приложении польского банка, Марина (имя изменено) подумала, что произошла ошибка. Сама она живет в Белостоке...

дети

В соцсети женщина поинтересовалась, где комфортнее растить детей — в Беларуси или в Польше. Эмигранты ей ответили

MOST
11 снежня 2025, 17:45

«Если заводить детей, где вам было бы комфортнее их растить и почему?» — спросила в Threads автор аккаунта great.ekt, пояснив, что ее интересует сравнение Беларуси и Польши. В...

историческая реконструкция в Польше

«Безопаснее, но меньше адреналина». Беларус создал «наемную дружину» для польских клубов исторической реконструкции

MOST
11 снежня 2025, 15:53

Когда Юрий уезжал из Беларуси, думал, что оставляет на родине многолетнее хобби — занятия исторической реконструкцией: бои, фестивали, костюмы и экипировку. Но в Польше он вернулся к любимому...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты