Нядзеля, 7 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Узяў за валасы жанчын і сфатаграфаваўся. Гісторыя ўнікальнага здымку з Гродна, пра які расказалі ў музеі ЗША

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
2 лютага 2023, 13:04
Гісторыі
A A
гісторыю фотаздымку часоў акупацыі Гродна

Ёзэф Баўэр трымаў яўрэек за валасы, таму што яны ішлі па вуліцы без павязак з зоркай Давіда. Фота: Амерыканскі Музей Халакосту / ushmm.org

Амерыканскі Музей Халакосту падзяліўся гісторыяй аднаго са здымкаў са сваіх збораў. Ён быў зроблены ў Гродне ў 1941 годзе. На ім нямецкі паліцэйскі Ёзэф Баўэр трымае за валасы двух гродзенскіх яўрэек за тое, што яны не мелі павязак з зоркай Давіда. MOST расказвае гісторыю нямецкага паліцэйскага са здымку, зробленага ў Гродне падчас акупацыі, а таксама пра што Баўэр пісаў сваёй жонцы. 

Сам пайшоў служыць у войска

Фатаграфія з жанчынамі зробленая ў ліпені 1941 года, калі Гродна акупавалі нямецкія войскі. На здымку — тры чалавекі. Адзін з гэтых людзей з’яўляецца чальцом нямецкага паліцэйскага батальёна, які трымае двух гродзенскіх яўрэек за валасы. Ён ударае іх галовы адна аб адну за тое, што не надзелі павязкі з зоркай Давіда.

— Мы ведаем гісторыю гэтай фатаграфіі толькі таму, што чалавек, які быў на здымку, адправіў яго дадому і апісаў падзеі, якія адбываліся, у сваім лісце, — расказвае супрацоўніца мемарыяльнага музея Халакоста ЗША Касандра Лепрадэ-Сіф.

Чалавека, які адлюстраваны на фота, завуць Ёзэф Баўэр. Гісторыкі Музея Халакоста высветлілі, што ў яго была жонка Агнэс і дзіця. Перад Другой сусветнай вайной Ёзэф працаваў клеркам. Ён сам пайшоў служыць у войска, удзельнічаў ва ўварванні ў Савецкі Саюз у чэрвені 1941 года. Служыў у складзе 131-га паліцэйскага батальёна і 14-га паліцэйскага палка СС.

У музеі справа Баўэра складаецца з ліставання, дакументаў, якія сведчаць асобу, фатаграфій і двух фотаальбомаў, якія адносяцца да яго сям’і. Большая частка лістоў — перапіска паміж Ёзэфам Баўэрам і ягонай жонкай Агнэс у перыяд 1940−1943 гадоў. Агнэс у Германіі атрымлівала фатаграфіі мужа, якія ён дасылаў з Усходняга фронту. У архіве музея — два фотаальбомы з фотаздымкамі Ёзэфа. У другім, які падпісаны рускімі літарамі «Альбом», ёсць здымкі з моманту разгортвання 131-га паліцэйскага батальёна на Усходнім фронце ў 1941 годзе да пачатку 1942 года, калі яны былі адкліканыя з перадавой.

Вокладка альбома Ёзэфа Баўэра з надпісам на кірыліцы. Фота: Амерыканскі Музей Халакосту / ushmm.org
Лісты Баўэра да жонкі ў ліпені 1941 года. Фота: Амерыканскі Музей Халакосту / ushmm.org

«Праз такіх звяроў можна прыйсці ў лютасць»

Фатаграфію з жанчынамі знайшлі ў адным з альбомаў, у якім былі фатаграфіі перыяду акупацыі Гродна. Ёзэф Баўэр адправіў фатаграфію сваёй жонцы Агнэс, прыклаў разам з ёй ліст. Ён апісаў гэтую сцэну на фатаграфіі. Ліст быў датаваны 24 ліпеня 1941 года.

— Мы не ведаем, хто зрабіў гэты здымак. Магчыма, гэта адзін з таварышаў па службе Баўэра. Гэты ліст Ёзэфа — прызнанне таго, што ён рабіў. Самае характэрнае, што ў нас ёсць гэты ліст з фронту і адказы жонкі. Таму мы ведаем, як адрэагавала Агнэс на гэтую фатаграфію. Яна адказала ў лісце, што Ёзэф не вельмі добра ставіцца да двух яўрэйскіх дзяўчын. Але яна таксама заўважае ў лісце, што «праз такіх звяроў можна прыйсці ў лютасць», каментуючы паводзіны мужа на здымку, — распавядае Касандра Лепрадэ-Сіф.

На вайне адбываецца значна больш, што ён не можа фатаграфаваць

Амерыканскія гісторыкі адзначаюць, што ў сваіх лістах Агнэс рэтранслюе нацысцкую прапаганду. Таксама супрацоўнікі мемарыяльнага музея Халакоста ЗША лічаць, што перапіска Агнэс і Ёзэфа Баўэра паказвае, як фармаваліся погляды на яўрэяў і на тое, як выглядала тая вайна.

Ёзэф Баўэр трымаў яўрэек за валасы, таму што яны ішлі па вуліцы без павязак з зоркай Давіда. Фота: Амерыканскі Музей Халакосту / ushmm.org

У сваіх лістах Ёзэф яшчэ расказваў пра рэйды, пошукі і арышты яўрэяў не толькі яго падраздзяленнем, але і з і атрадамі калабарантаў.

— Цікава параўнаць фатаграфіі Ёзэфа, зробленыя падчас вайны, і фатаграфіі, дзе ён без формы ў мірны час. На гэтых фотаздымках ён разам з Агнэс і іх двухгадовым сынам едуць па родным горадзе на роварах. Гэта вельмі нармальная сцэна з паўсядзённага жыцця, але на кантрасце з гэтай нармальнасцю мы ўсё яшчэ не ведаем цалкам, што ён рабіў падчас вайны. У лістах ён адзначаў, што на вайне адбываецца значна больш, што ён не можа фатаграфаваць, пра што ён не можа пісаць, — дадала Касандра Лепрадэ-Сіф.

Ёзэф Баўэр разам з жонкай Агнэс і сынам. Фота: Амерыканскі Музей Халакосту / ushmm.org

Фатаграфіі Баўэра ў альбомах

Частка фота зробленая ў чэрвені 1941 года, перад уварваннем Германіі ў СССР. Батальён Ёзэфа Баўэра знаходзіўся ў лесе каля вёскі Гібы (70 кіламетраў ад Гродна). 22 чэрвеня Германія нападзе на СССР, а 24 чэрвеня нямецкія войскі ўжо будуць у Гродне.

Нямецкія войскі ў Гродне. Фота: Амерыканскі Музей Халакосту / ushmm.org
Нямецкія войскі ў Гродне. Фота: Амерыканскі Музей Халакосту / ushmm.org
Нямецкія войскі ў Гродне. Фота: Амерыканскі Музей Халакосту / ushmm.org
Нямецкія войскі ў Гродне. Фота: Амерыканскі Музей Халакосту / ushmm.org

Ёсць фатаграфіі з Гродна, зробленыя ў ліпені 1941 года. На здымках можна ўбачыць нямецкіх салдат сярод руін Гродна, грамадзянскіх асоб, якія наведваюць царкоўную службу, групу яўрэйскіх мужчын і жанчын з павязкамі на рукавах, якія стаяць у чарзе.

Ёзэф Баўэр едзе на павозцы па Гродна. 1941 г. Фота: Амерыканскі Музей Халакосту / ushmm.org
Ёзэф Баўэр едзе на павозцы па Гродна. 1941 г. Фота: Амерыканскі Музей Халакосту / ushmm.org
Гродзенскія яўрэйкі стаяць у чарзе, 1941 г. Фота: Амерыканскі Музей Халакосту / ushmm.org
Гродзенскія яўрэі стаяць у чарзе, 1941 г. Фота: Амерыканскі Музей Халакосту / ushmm.org
Немцы ў цэнтры Гродна. 1941 г. Фота: Амерыканскі Музей Халакосту / ushmm.org
Яўрэйская сям’я нясе ложак на фоне разбуранага дома, 1941 г. Фота: Амерыканскі Музей Халакосту / ushmm.org

На здымках Ёзэфа Баўэра можна ўбачыць, як выглядаў Гродна пасля налёту авіяцыі. У першыя дні вайны ў цэнтры Гродна была вялікая колькасць разбураных будынкаў.

Гродна, 1941 г. Фота: Амерыканскі Музей Халакосту / ushmm.org
Гродна, 1941 г. Фота: Амерыканскі Музей Халакосту / ushmm.org
Гродна, 1941 г. Фота: Амерыканскі Музей Халакосту / ushmm.org

Кватаравалі немцы ў дамах гродзенцаў або ў казармах. Мяркуючы па фатаграфіях Ёзэфа Баўэра, яго часць была расселеная ў кватэрах.

Гродна, 1941 г. Фота: Амерыканскі Музей Халакосту / ushmm.org
Гродна, 1941 г. Фота: Амерыканскі Музей Халакосту / ushmm.org
Гродна, 1941 г. Фота: Амерыканскі Музей Халакосту / ushmm.org
Гродна, 1941 г. Фота: Амерыканскі Музей Халакосту / ushmm.org

На здымках Ёзэфа Баўэра можна ўбачыць службу ў гродзенскім Фарным касцёле.

Імша ў Фарным касцёле, 1941 г. Фота: Амерыканскі Музей Халакосту / ushmm.org
Ёзэф Баўэр на вуліцах Гродна, 1941 г. Фота: Амерыканскі Музей Халакосту / ushmm.org
Ёзэф Баўэр на вуліцах Гродна, 1941 г. Фота: Амерыканскі Музей Халакосту / ushmm.org

Застаўся ў жывых і вярнуўся ў Германію

Пасля Гродна Ёзэф Баўэр у складзе свайго батальёна выправіўся на ўсход. Там ён прабыў да 1942 года, але пасля быў адкліканы са сваёй часцю. За гэты час у альбоме Ёзэфа з’явіліся здымкі з Вільні, фота яўрэйскіх зняволеных блізу Наваельні і ўезду ў гета Віцебска. Таксама ёсць фатаграфіі цыган лагера недалёка ад Дзямідава (Расія). Мяркуючы па дакументах, Ёзэф вярнуўся ў Германію і жыў там да смерці. Сёння яго альбомы і дакументы захоўваюцца ў амерыканскім Музеі Халакосту.

Тэгі: ГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

дом под Варшавой

«Главное — увидеть дом там, где его пока нет». Беларус строил резиденции в Дроздах и на Рублевке, а теперь возводит дома под Варшавой

MOST
6 снежня 2025, 09:00

Когда Евгений Мазынский впервые привез партнера на участок под Варшавой, там не было ни дороги, ни света — только мокрая глина и лесополоса. «Это будет дом», — сказал...

пенсионерка в Италии

«Иметь такую опеку — счастье». Беларусская пенсионерка попала в итальянский дом престарелых — и удивилась

MOST
5 снежня 2025, 14:49

Пенсионерка Александра Ханевич, которая в последние годы живет в Польше, отправилась в Италию в рамках проекта «Бабушка на колесах». Там она встретилась с чиновниками, беларусскими и итальянскими пенсионерами...

Путь Сантьяго

Вдоль океана, без телефона, без сигарет. Беларуска прошла один из главных паломнических маршрутов и поделилась впечатлениями

MOST
5 снежня 2025, 13:33

Рюкзак — не тяжелее 10% собственного веса, ракушка и книжка для сбора печатей. Вот и все, с чем Мария в компании трех варшавских подруг отправилась покорять Путь Сантьяго...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты