Субота, 13 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Кацярына Ваданосава — «1863». Прэм’ера на MOST

Спявачка Кацярына Ваданосава прэзентуе вальс, прысвечаны паўстанню Кастуся Каліноўскага, і кліп да яго

MOST MOST
2 лютага 2023, 09:59
Гісторыі
A A
1863

Ілюстрацыя: здымачная група

2 лютага 1838 года ў вёсцы Мастаўляны, якая тады ўваходзіла ў Гродзенскі павет, а сёння — у Падляскім ваяводстве Польшчы, нарадзіўся Кастусь Каліноўскі. Ён быў адным з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 года, нацыянальны герой Беларусі і адзін з самых вядомых у свеце беларусаў. У дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага музыка і журналістка Кацярына Ваданосава, якая жыве ў Беластоку, прэзентуе на MOST кампазіцыю «1863» — вальс, прысвечаны паўстанню, і музычнае відэа да яго. Аўтарка і ўдзельнікі запісу расказалі MOST гісторыю вальса і кліпа.

Кацярына Ваданосава, аўтарка і выканаўца вальса, рэжысёрка кліпа:

— Вальс «1863» быў напісаны некалькі гадоў таму і да нядаўняга часу заставаўся творам, напісаным на паперы: ён нідзе не выконваўся, чакаючы свайго моманту.

І момант прыспеў нарэшце: калі стала зразумела, што не варта адкладаць нічога на «потым», не варта чакаць ідэальных умоў, ідэальнага аркестра, гукарэжысёра, падрыхтоўкі ці здымачнай групы, а варта дзейнічаць, калі адчуваеш унутраную патрэбу і маеш добрую нагоду.

А нагода сапраўды добрая: датай прэм’еры вальса спецыяльна было абранае 2 лютага — дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага. Я адчуваю глыбокую еднасць з героямі тых часоў і думаю, што пачуцці беларусаў зараз вельмі сугучныя з пачуццямі ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў. Цыклы гісторыі паўтараюцца, але разуменне таго, што ў кожнай эпосе жывуць людзі, якімі варта ганарыцца, памяць пра якіх надае нам моц і натхненне — гэта вельмі цешыць і дорыць надзею на будучыню.

Фота: Яраслаў Кірвель

«Каталізатарам» для запісу ды здымкаў паслужыў, як ні дзіўна, мой дыягназ: маючы рак, перажыўшы дзве аперацыі ды цыкл хіміятэрапіі, знаходзячыся ў працэсе радыётэрапіі, я зразумела, што вельмі хачу зафіксаваць як мага большую колькасць таго, што маю толькі ў выглядзе напісаных на паперы нот, слоў, вобразаў у галаве… Каб гэта можна было граць, спяваць, чытаць нават тады, калі мяне не будзе. І вырашыла не чакаць, пакуль збярэцца ансамбль музыкаў, пакуль знойдуцца грошы на запіс, пакуль прадумаецца сцэнарый, пакуль адрастуць мае валасы… Я захацела «адпусціць» гэты вальс, даць яму жыццё — і зрабіць гэта менавіта ў дзень, калі нарадзіўся чалавек, які натхніў мяне на гэтую музыку.

Фота: Ігар Палынскі

Вальс вельмі просты: фартэпіянную партыю сыграе любы вучань музычнай школы, а скрыпічную партыю выконвае мая 12-гадовая дачка Стэфанія. Мы запісаліся ледзьве не з першага дубля: напачатку я думала, што мы проста запішам відэа жыўцом на тэлефон і я выкладу твор на сваіх старонках у сацсетках. Але мае сябры — Ігар Палынскі ды Васіль Шэры — прапанавалі зрабіць штосьці больш цікавае. У Васіля ёсць гістарычны строй, які ён шыў сваімі рукамі, у мяне — таксама, у Ігара — добры тэлефон ды абсталяванне для запісу гуку…

І вось літаральна за некалькі дзён мы зрабілі калі не паўнавартасны кліп, то хаця б відэашэраг, які адлюстроўвае настрой, закладзены мною ў музыку. А сам працэс здымкаў заняў усяго некалькі гадзін, і ладзіліся яны на Падляшшы, недалёка ад Мастаўлян — вёскі, дзе нарадзіўся Каліноўскі. Важным героем гісторыі стаў і дуб Дунін, велізарнае 400-гадовае дрэва, якое ў 2022 годзе прызналі дрэвам Еўропы, якое, напэўна, памятае паўстанцаў.

Фота: Яраслаў Кірвель
Фота: Яраслаў Кірвель

Больш за паўтары сотні гадоў таму людзі сыходзілі на бой, на змаганне, часам на смерць. Сёстры, жонкі, нявесты, маці паўстанцаў насілі жалобу як знак супраціву, як выказванне нязгоды з палітыкай імперыі, і гэта таксама было формай змагання, за якое можна было пазбавіцца маёмасці, свабоды, будучыні. Мара пра волю была самай высокай, узнёслай, светлай і адначасова цяжкай з усіх мар, але менавіта яна рабіла са звычайных людзей герояў.

Тое ж адбываецца і зараз. І я адчуваю глыбокую еднасць са сваімі продкамі, з тымі, хто біўся за свабоду. Я веру, што пра нашае паўстанне, пра наш супраціў таксама калі-небудзь будуць складаць музыку, вершы ды песні.

Васіль Шэры, выканаўца ролі паўстанца:

— Гэта была цудоўная прыгода, да таго ж тэма асабіста для мяне вельмі важная. На мой погляд, кожны беларус павінен яе для сябе даследаваць і вызначыць асноўныя маркеры нашага змагання. Чаму, як, для чаго гэта ўсё адбывалася і тады, і цяпер: трэба перажыць, асэнсаваць, зрабіць высновы і стварыць новую будучыню.

Фактычна, на ўзроўні падзей, 2020 год — гэта таксама паўстанне, калі глядзець з гістарычнага пункту гледжання. Але ментальна адбылася рэвалюцыя, таму што шмат людзей, якія не ўсведамлялі сябе зняволенымі, зняважанымі, пакрыўджанымі, зразумелі, што далей так жыць нельга.

Я вельмі цікаўлюся перыядам паўстання 1863-1864 гадоў як вельмі адметнай кропкай у нашай гісторыі. Гэта своеасаблівы пункт адліку, пасля якога беларусы паўсталі як нацыя. Я сам шыў свой строй, але ў значна большай ступені, чым матэрыяльная культура, мяне натхняюць падзеі, і я спрабую вывучаць гістарычную праўду, параўноўваючы розныя гістарычныя крыніцы, вывучаючы іх і складваючы ў галаве адпаведную карціну мінулага.

Ігар Палынскі, аператар і рэжысёр кліпа:

— Хоць я не падтрымліваю падзел на тых, хто з’ехаў, і тых, хто застаўся, адзначу: многія беларусы ў эміграцыі імкнуцца рабіць як мага больш, каб захоўваць у сабе і распаўсюджваць Беларусь і беларускае. Гэта натхняе.

Вось яскравы прыклад: Каця Ваданосава. Бясконца захапляюся яе імпэтам. Не зважаючы ні на што, яна — такі рухавік, генератар ідэй і — у найлепшым сэнсе! — вар’ятка, гатовая да спантанных эксперыментаў і выклікаў.

Яўген Казакевіч, Кацярына Ваданосава, Васіль Шэры, Ігар Палынскі. Фота: Яраслаў Кірвель

Днямі Каця спытала, ці магу дапамагчы запісаць для вальса партыю скрыпкі — і тут жа нарадзілася ідэя не проста зрабіць запіс, а паспрабаваць з улікам магчымасцей, якія маем, зняць музычнае відэа. Для мяне гэта быў фактычна першы падобны экспірыенс, але атрымалася, лічу, годна. Таму калі хочаце зняць кліп без бюджэту, фактычна без абсталявання, але з бясконцым жаданнем — спытайце мяне, як 🙂

Паўстанне 1863-1864 гадоў і постаць Кастуся Каліноўскага — гэта тыя з’явы, якія называюць нацыяўтваральнымі. Перакананы, што любая спроба ўвасобіць іх гісторыю ў творчасць — вялікі крок для прасоўвання ідэй свабоды і незалежнасці, з якімі Каліноўскі і яго паплечнікі змагаліся з расійскім імперыялізмам, а сённяшнія беларусы — з рэжымам Лукашэнкі.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

таксист в Варшаве

«За мой счет катали не пойми кого». Беларуска заметила, что с ее польской карты списываются деньги за чужие поездки в такси по Тбилиси

MOST
11 снежня 2025, 18:48

Минус 12 злотых за поездку в такси по Тбилиси. Увидев такое оповещение в приложении польского банка, Марина (имя изменено) подумала, что произошла ошибка. Сама она живет в Белостоке...

дети

В соцсети женщина поинтересовалась, где комфортнее растить детей — в Беларуси или в Польше. Эмигранты ей ответили

MOST
11 снежня 2025, 17:45

«Если заводить детей, где вам было бы комфортнее их растить и почему?» — спросила в Threads автор аккаунта great.ekt, пояснив, что ее интересует сравнение Беларуси и Польши. В...

историческая реконструкция в Польше

«Безопаснее, но меньше адреналина». Беларус создал «наемную дружину» для польских клубов исторической реконструкции

MOST
11 снежня 2025, 15:53

Когда Юрий уезжал из Беларуси, думал, что оставляет на родине многолетнее хобби — занятия исторической реконструкцией: бои, фестивали, костюмы и экипировку. Но в Польше он вернулся к любимому...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты