Чацвер, 11 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Здзіўляліся, чаму беларускія дзеці не гавораць па-беларуску». Навошта палякі вучаць беларускую мову

MOST MOST
28 лютага 2023, 15:07
Гісторыі
A A
палякі вучаць беларускую мову

Ілона. Фота: Кшыштаф Карпіньскі

Вывучэнне замежных моў — важная і неабходная частка жыцця сучаснага чалавека. Напрыклад, беларускую мову вывучаюць у Японіі, ЗША, Кітаі, Іспаніі, і вучаць яе не толькі беларусы. MOST пагутарыў з сем’ямі палякаў з Беластоку, у якіх дзеці вучаць беларускую мову.

«Беларуская мова нам пасавала»

У сям’і Люцыі няма беларускіх каранёў, але дзве яе дачкі вучаць беларускую мову. Люцыя падкрэслівае, што вывучэнне беларускай не было прыярытэтам, калі дачкі пайшлі ў беластоцкі садок №14, дзе выкладаюць і беларускую мову.

— Наша дачка, старэйшая Тося, вельмі любіла спяваць і танцаваць. А ў беларускай групе былі выхавацелі, якія змаглі выцягнуць з дзяцей такія таленты. Тосе спадабалася, Аўрэліі таксама спадабалася. Тое, што ўсё было па-беларуску, нам пасавала. Потым пачалася школа. Тося вельмі любіць размаўляць па-беларуску.

Люцыя нарадзілася на Падляшшы, у мястэчку ў 30 кіламетрах ад беларускай мяжы. Жанчына адзначае, што беларуская і руская былі мовамі, з якімі яна часта сустракалася: «Для мяне нямецкая мова — чужая. А славянскія мовы зусім не».

Люцыя падкрэслівае, што польская мова не перашкаджае дзецям вучыць беларускую як дадатковую. Жанчына кажа, што сям’я падтрымлівае дзяўчат у вывучэнні мовы, і падтрымлівала, калі б гэта была руская ці ўкраінская: «У нас тут шмат сяброў беларусаў, украінцаў і рускіх, і гэтыя мовы для нас не чужыя».

«Беларускасць — важная частка маёй тоеснасці»

У салісткі гурта беларускамоўнага гурта Ilo&Friends Ілоны ёсць беларускія каранні, а сын з дачкой вучаць беларускую мову. Ілона ідэнтыфікуе сябе як беларуску, яна выхоўвалася ў сям’і, у якой дзяды размаўлялі па-беларуску, а таксама яна скончыла беларускую школу і ліцэй у Гайнаўцы.

— Сваё дарослае жыццё прысвячала ў большасці беларускім ініцыятывам. Беларускасць — важная частка маёй тоеснасці. Я не ўяўляю сабе такой сітуацыі, калі б мае дзеці не ведалі б кірыліцы. Вядома, мы жывём у Польшчы, яны пастаянна ў польскім асяроддзі, і я ўжо бачу, што ім складана проста так карыстацца беларускай мовай штодзень.

Ілона кажа, што хоча, каб дзеці ведалі, што яны з беларускай сям’і, каб умелі пісаць кірыліцай і размаўляць па-беларуску, ведалі адметнасці беларускай культуры.

— Дзецi амаль не размаўляюць па-беларуску дома, яны адказваюць на польскай мове, нават, калi я загавару па-беларуску. Са старэйшым сынам я амаль чатыры гады размаўляла практычна толькi па-беларуску. Яму лягчэй, чым дачцэ, казаць, альбо сфармуляваць сваю думку. 

палякі вучаць беларускую мову
Ілона. Фота: Кшыштаф Карпіньскі

Ілона кажа, што дзецям складаней, бо ім няма з кім размаўляць па-беларуску: «Прыходзілі са школы да хаты і здзіўляліся, чаму беларусы ці ўкраінцы не гавораць па-беларуску і па-ўкраінску».

MOST запытаўся ў дзяцей Ілоны, ці падабаецца ім беларуская мова.

Лёва: Мова трэба, каб пазнаць яе, каб умець камунікавацца на Усходзе, каб здолець камунікавацца з новымі знаёмымі, асабліва з дзецьмі, якія прыходзяць у школу, а яны перадусім з Беларусі. І каб пазнаць сямейную мову. Вельмі люблю заняткі беларускай мовы, бо гэта нібыта ўрок, але многа гуляем.

Яворка: Вельмі файна на ўроках, вельмі люблю спадарыню Аліну, на гэтых занятках проста прыемна. А беларускую мову трэба ведаць, каб камунікавацца з іншымі людзьмі, каб ведаць мову сям’і і разумець прабабулю.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

таксист в Варшаве

«За мой счет катали не пойми кого». Беларуска заметила, что с ее польской карты списываются деньги за чужие поездки в такси по Тбилиси

MOST
11 снежня 2025, 18:48

Минус 12 злотых за поездку в такси по Тбилиси. Увидев такое оповещение в приложении польского банка, Марина (имя изменено) подумала, что произошла ошибка. Сама она живет в Белостоке...

дети

В соцсети женщина поинтересовалась, где комфортнее растить детей — в Беларуси или в Польше. Эмигранты ей ответили

MOST
11 снежня 2025, 17:45

«Если заводить детей, где вам было бы комфортнее их растить и почему?» — спросила в Threads автор аккаунта great.ekt, пояснив, что ее интересует сравнение Беларуси и Польши. В...

историческая реконструкция в Польше

«Безопаснее, но меньше адреналина». Беларус создал «наемную дружину» для польских клубов исторической реконструкции

MOST
11 снежня 2025, 15:53

Когда Юрий уезжал из Беларуси, думал, что оставляет на родине многолетнее хобби — занятия исторической реконструкцией: бои, фестивали, костюмы и экипировку. Но в Польше он вернулся к любимому...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты