Панядзелак, 8 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Для рэцэпта патрэбны толькі пашпарт». Польскі доктар — пра лячэнне медыцынскай марыхуанай

MOST MOST
1 сакавіка 2023, 15:07
Гісторыі
A A
лячэнне медыцынскай марыхуанай

Фота: Thought Catalog / unsplash.com

Пра марыхуану існуе шмат чутак і міфаў. Адны кажуць, што гэта лек ледзь не ад усіх хвароб, а другія кажуць, што гэта «кайф для наркаманаў». У Польшчы ўжыванне медыцынскай марыхуаны дазволена ад 2017 года. Пагутарылі з польскім доктарам і супрацоўнікам «Цэнтру лячэння медыцынскай марыхуанай» Марцінам Кабыліньскім пра «траўку» з чорнага рынку, беларускіх пацыентаў і чым дапамагае медыцынскі канабіс.

«Аптэчная марыхуана праходзіць дарагія і складаныя працэдуры рэгістрацыі»

Адказнасць за захоўванне марыхуаны ў Польшчы значна мякчэй, чым у Беларусі. Аднак адказнасць усё роўна ёсць. Паліцэйскія могуць абшукаць чалавека на вуліцы пры падазрэнні, што ў яго могуць быць наркатычныя рэчывы, ці праверыць кіроўцу аўтамабіля. У Польшчы не вызначаная дакладная колькасць рэчыва, якую можна захоўваць, а пакаранне залежыць ад адпаведных умоў.

Доктар Марцін Кабыліньскі адзначае, што цяпер у Польшчы стала не так сурова. Некалькі гадоў таму былі выпадкі, калі людзі нават за малую колькасць марыхуаны пападалі ў турму. Акрамя небяспекі аказацца ў турме ці атрымаць штраф, пакупка марыхуаны на вуліцы нясе і непасрэдныя пагрозы здароўю.

— Галоўная праблема канапель з чорнага рынку — гэта адсутнасць інфармацыі. Мы не ведаем яе паходжання, канцэнтрацыі канабіноідаў, узроўню чысціні па пестыцыдах, па бактэрыялагічным і мікалагічным паказчыкам. У сваю чаргу, аптэчная марыхуана праходзіць дарагія, складаныя працэдуры рэгістрацыі лекаў ды адпаведны кантроль. Дзякуючы гэтаму мы ведаем усю інфармацыю. Агулам я бы сказаў, што гэта бяспечна.

«Псіхіятр параіў пакурыць». Як у Польшчы купіць марыхуану і што такое КБД

Максім Шульц
27 студзеня 2023, 09:54
Як у Польшчы купіць марыхуану

У Беларусі за захоўванне нават зусім маленькай колькасці марыхуаны пагражае да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Польшча ж, наадварот, ідзе...

Чытаць далейDetails

Для рэцэпта патрэбны толькі пашпарт

Адзіны легальны спосаб ужываць канабіс у Польшчы — гэта рэцэпт ад доктара. Атрымаць яго могуць не толькі грамадзяне Польшчы, але і замежнікі, тлумачыць Кабыліньскі.

— Марыхуана, якая ўтрымлівае больш за 0,3% ТГК, разглядаецца дзяржавай як наркатычная і яе абарот цалкам кантралюецца. Легальна яе можна набыць толькі ў аптэках па рэцэпце доктара RPW, ці так званым рэцэптам ścisłego zarachowania.

Па польскім заканадаўстве ўсе дактары могуць выпісваць такія рэцэпты, але не ўсе гэта практыкуюць. У пацыента павінны быць паказанні для лячэння медыцынскай марыхуанай, а таксама нумар PESEL ці пашпарт. Доктар Кабыліньскі падкрэслівае, што ў клініцы «Цэнтр лячэння медыцынскай марыхуанай» яшчэ не выпісвалі рэцэпт па пашпарце, гэта рабілі толькі па нумары PESEL, але такая магчымасць усё роўна ёсць.

Існуе легальная альтэрнатыва для тых, хто не хоча ісці да доктара, — каноплі CBD прадаюць паўсюль: ад аўтаматаў да касы ў краме. Яны маюць слабае псіхаактыўнае дзеянне, таму іх абарот ніяк не рэгулюецца дзяржавай. Доктар Кабыліньскі кажа, што каноплі з CBD і CBG часта называюць медыцынскай марыхуанай, але гэта не так. Яны таксама маюць лекавыя якасці, але іх нельга называюць менавіта медыцынскай марыхуанай. Тэхнічна яны застаюцца прамысловымі ці кудзелістымі (валакністымі) каноплямі.

— CBD дзейнічае як заспакойваючы сродак, трохі падобны да хмелю. Ён добра падыходзіць пра парушэннях сну, дапамагае пры стрэсе. Як і большасць канабіноідаў, каноплі з CBD маюць добрыя супрацьзапаленчыя якасці.

«Марыхуана — не панацэя»

Ёсць шэраг дыягназаў, якія дапамагае лячыць марыхуана. Доктар Кабыліньскі расказвае, што ў асноўным гэта сімптомы хвароб, звязаных з болем: пераломы, артапедычныя траўмы. У адрозненні ад апіятаў, медыцынскі канабіс не выклікае прызвычайвання, не патрабуе пастаяннага павышэння дазіроўкі. Неўралагічныя хваробы (напрыклад, хвароба Паркінсона), шэраг аўтаімунных і алергічных захворванняў і частка псіхічных расстройстваў таксама дапамагае лячыць марыхуана.

— Асобная група — гэта анкалогія. Тут медыцынскі канабіс ужываецца па розных паказаннях. Ён выдатна дапамагае пасля хіміятэрапіі і прамянёвай тэрапіі, павышае апетыт. Чалавек павольней губляе масу цела. Да апошняга часу ў Польшчы гэта было немагчыма. Некалькі гадоў таму для хворых на анкалогію быў зарэгістраваны толькі пад’язычны спрэй, але гэта ізалят THC. Медыцынская марыхуана — гэта болей, чым THC і CBD. Варта адзначыць, што марыхуана — не панацэя. Яна не замяняе асноўныя лекі, толькі дапамагае ім, — кажа Кабыліньскі.

Доктар лічыць, што марыхуана можа дапамагчы справіцца і з псіхалагічнымі наступствамі масавай эміграцыі.

— Доўгі час у нас не было пацыентаў з Беларусі, але ў апошні месяц да мяне звярнуліся чатыры беларусы. У іх праблемы са сном, дэпрэсія, звязаныя з высокім стрэсам і прафесійнай дзейнасцю.

Кабыліньскі ўпэўнены, што марыхуана цалкам бяспечная пры адказным ужыванні.

 

Аўтар Андрэй Страх.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

дом под Варшавой

«Главное — увидеть дом там, где его пока нет». Беларус строил резиденции в Дроздах и на Рублевке, а теперь возводит дома под Варшавой

MOST
6 снежня 2025, 09:00

Когда Евгений Мазынский впервые привез партнера на участок под Варшавой, там не было ни дороги, ни света — только мокрая глина и лесополоса. «Это будет дом», — сказал...

пенсионерка в Италии

«Иметь такую опеку — счастье». Беларусская пенсионерка попала в итальянский дом престарелых — и удивилась

MOST
5 снежня 2025, 14:49

Пенсионерка Александра Ханевич, которая в последние годы живет в Польше, отправилась в Италию в рамках проекта «Бабушка на колесах». Там она встретилась с чиновниками, беларусскими и итальянскими пенсионерами...

Путь Сантьяго

Вдоль океана, без телефона, без сигарет. Беларуска прошла один из главных паломнических маршрутов и поделилась впечатлениями

MOST
5 снежня 2025, 13:33

Рюкзак — не тяжелее 10% собственного веса, ракушка и книжка для сбора печатей. Вот и все, с чем Мария в компании трех варшавских подруг отправилась покорять Путь Сантьяго...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты