Аўторак, 18 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Беларускія месцы Беластока. Гімназія, у якой вучыўся забойца расійскага цара і камендант Гродна ад БНР

Максім Шульц Максім Шульц
30 сакавіка 2023, 11:39
Гісторыі
A A
беларускі беласток

Фота: ілюстрацыя MOST

У Беластоку ёсць некалькі дзясяткаў месцаў, звязаных з Беларуссю. Гэты былыя турмы, канцлагеры, цэрквы, школы. Некаторыя будынкі цалкам захаваліся, і да гісторыі можна літаральна дакрануцца.

MOST раскажа пра беларускія месцы сталіцы Падляшша, і пачне з гімназіі, дзе вучыўся беларус, які забіў расійскага цара, а таксама будучы камендант Гродна ад БНР.

Настаўнік-эксперэментатар і дырэктар-паэт

Зараз у будынку, пра які пойдзе гаворка, размяшчаецца VI Агульнаадукацыйны Ліцэй імя караля Жыгімонта Аўгуста. Ён знаходзіцца ў самым цэнтры горада, па адрасе: Warszawska, 8. Сёння гэтая навучальная ўстанова займае 4-е месца сярод лепшых ліцэяў Беластока.

А пачалося ўсё ў 1858-м, менавіта тады Беластоцкая гімназія, якая ўтварылася за 56 год да гэтага, пераехала ў той самы будынак на Warszawskiej. Вядома, што яшчэ да пераезду дырэктарам вучэльні, з 1844 года быў беларускі і польскі паэт Ігнат Кулакоўскі.

А настаўнікам фізікі тут працаваў беларус Кароль Чаховіч з-пад Ашмян. Ён знакаміты тым, што разам з вучоным Мацвеем Гусевым у 1860 годзе пачаў выдаваць першы ў Расіі профільны часопіс «Вестник математических наук».

«Партызаны вымагалі, каб Беласточчына была далучаная да БНР». Краязнаўца Аляксей Трубкін — пра беларускае паўстанне на Падляшшы ў 1922-1923 годзе

Максім Шульц
24 сакавіка 2023, 15:34
БНР і Беласток

25 сакавіка адзначаецца Дзень Волі. Менавіта ў гэтую дату ў 1918 годзе была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. У межы...

Чытаць далейDetails
беларускі беласток
VI Агульнаадукацыйны Ліцэй імя караля Жыгімонта Аўгуста сёння. Фота: bialystokonline.pl
беларускі беласток
Беластоцкая гімназія ў другой палове XIX стагоддзя. Фота: ciekawepodlasie.pl

«Раскошнае дрэва свабоды патрабуе чалавечых ахвяр». Беларус, які забіў расійскага цара

Бадай, самы знакаміты беларус, звязаны з гэтым месцам — ураджэнец Бабруйскага павета Ігнат Грынявіцкі. Ён пачаў навучацца ў Беластоцкай гімназіі, але скончыў ужо Беластоцкае рэальнае вучылішча, бо менавіта так стала называцца ўстанова ў 1872 годзе.

Ігнат быў лепшым выпускніком 1875-га. Пасля святкавання ён адразу адправіўся ў Санкт-Пецярбург і паступіў у тэхналагічны інстытут. У сталіцы Грынявіцкі пачаў цікавіцца палітыкай, уступіў у рэвалюцыйныя гурткі, агітаваў сярод рабочых.

беларускі беласток
Партрэт Ігната Грынявіцкага, намаляваны Анатолям Крывенкам

Праз чатыры гады хлопец з Беластоку стаў членам «Народнай волі». Менавіта ён быў адным з тых, хто пачаў разбудоўваць беларускую фракцыю гэтай партыі. Па ўспамінах нарадавольца Льва Ціхамірава, Грынявіцкі называў сябе літвінам.

Амаль адразу «Народная воля» пачала рыхтавацца да забойства рускага імператара Аляксандра II. Менавіта Ігнату і яшчэ яшчэ тром яго паплечнікам было даручана выканаць партыйны прысуд. Вырашальная сустрэча адбылася ў піцерскай кватэры хлопца, якая зараз знаходзіцца па адрасе: вуліца Камсамола, 49.

Грынявіцкі разумеў, што акцыя хутчэй за ўсё будзе для яго апошняй. Ён быў гатовы загінуць, і ў сваім завяшчанні пісаў:

«Аляксандр II павінны памерці… Ці шмат яшчэ ахвяр запатрабуе нашая нешчаслівая, але дарагая радзіма ад сваіх сыноў для свайго вызвалення?.. мяне асуджанага, які стаіць адной нагой у магіле, пужае адна думка, што наперадзе шмат яшчэ дарагіх ахвяр забярэ барацьба, а яшчэ больш — апошняя смяротная бітва з дэспатызмам, якая, я ўпэўнены ў гэтым, не асабліва далёка, і якая залье крывёю палі і нівы нашай радзімы, бо — на жаль! гісторыя паказвае, што раскошнае дрэва свабоды патрабуе чалавечых ахвяр».

беларускі беласток
Фрагмент з завяшчання Ігната Грынявіцкага. Фота: elib.shpl.ru

1 сакавіка 1881 года ў карэту Аляксандр II, якая ехала па набярэжнай, была кінутая першая бомба. Нарадаволец Мікалай Рысакоў не здолеў забіць цара, а той у сваю чаргу не з’ехаў адразу з месца тэракта. Таму незаўважаны аховай Ігнат Грынявіцкі кінуў другую бомбу проста пад ногі імператара.

Мэта была дасягнутая — смяротна паранены Аляксандр II праз хуткі час загінуў. Выбух забраў і жыццё выпускніка Беластоцкай гімназіі.

беларускі Беласток
Выбух другой бомбы на карціне Арнольда Балдзінгера. Фота: commons.wikimedia.org

Камандзір беларускага батальёна, які да апошняга змагаўся з бальшавікамі

Яшчэ адзін слынны выпускнік Беластоцкай гімназіі — Мікалай Дзямідаў з Падляшша. Ён здаў экзамены ў 1910 годзе, а ў наступным уладкаваўся кіраўніком чыгуначнай школы ў Беластоку. З пачаткам Першай міравой адправіўся ў армію, скончыў Мікалаеўскую ваенную акадэмію і Паўлаўскае ваеннае вучылішча. Пабываў у нямецкім палоне, а пасля вызвалення ў лістападзе 1918-га, паехаў у Вільню.

Там ён пачаў наладжваць сувязі з беларускім рухам і арганізоўваць беларускія вайсковыя падраздзяленні для літоўскай арміі. 20 снежня 1918-га стаў камендантам Гродна, у які тады пераехаў урад БНР, і стварыў беларускі батальён пры камендатуры.

Таксама ў 1919-м Дзямідаў набіраў добраахвотнікаў у Беларускі полк, які дзейнічаў у складзе арміі Літвы. Вядома пра арганізацыю мабілізацыйных пунктаў у некалькіх гарадах, у тым ліку ў Гродне і Беластоку.

беларускі Беласток
Першы Беларускі полк каля камендатуры ў Гродне. 1919 год. Фота: be.wikipedia.org

У чэрвені 1919-га быў арыштаваны палякамі, сядзеў у канцлагеры ў Беластоку. Праз два гады там жа будуць утрымоўвацца слуцкія паўстанцы. У верасні Мікалая вызвалілі і ён пачаў працаваць у Беларускай вайсковай камісіі пры польскай арміі.

У 1920 годзе ў ваколіцах Беластока набраў 400 добраахвотнікаў і далучыўся да войска Булак-Балаховіча. Удзельнічаў у баях за Мазыр, Калінкавічы, выходзіў на Прыпяць. Гэты батальён быў апошнім беларускім падраздзяленнем, якое адкрыта змагалася з бальшавікамі, нават пасля адступлення асноўных сілаў Булак-Балаховіча.

беларускі беласток
Мікола Дзямідаў. Фота: Surgailis G. Lietuvos kariuomenės gudų kariniai daliniai 1918-1923 m. Monografija. Vilnius, 2020. P. 19

Пасля вайны Дзямідаў заняўся палітыкай на Падляшшы. У 1922 годзе прымаў удзел у выбарах у Сейм ад Блоку нацыянальных меншасцяў, агітаваў сялян дабівацца навучання па-беларуску. У выніку ім зацікавілася паліцыя, быў ператрус, мужчыну затрымалі, яму пагражала турма. Таму, пасля таго як Мікалая адпусцілі, ён з’ехаў у Вільню, а адтуль у Латвію, дзе працягваў займацца беларускай справай — арганізоўваў школы і таварыствы.

Падчас нямецкай акупацыі пераехаў у Ліду. Там працаваў школьным інспектарам, спрычыніўся да фарміравання Беларускай самааховы. Пасля вызвалення Беларусі, працягваў супрацоўнічаць з нацыстамі ў Берліне.

З 1950 года жыў у ЗША, удзельнічаў у беларускіх справах, у тым ліку вёў радыёперадачы ў Чыкага. Пахаваны ў горадзе Лансінг у 1967-м.

Нарадавольцы, творчыя людзі і стваральнік эсперанта. Хто яшчэ з Беластоцкай гімназіі

Белстоцкая гімназія дала шлях у жыццё і іншым знакамітым беларусам. Напрыклад, з гэтай установы выпусціўся яшчэ адзін нарадаволец — Антон Барэйша з Піншчыны. Ён агітаваў сярод рабочых, і быў арыштаваны ў 1881 годзе. Таксама тут навучаўся беларускі мастак Станіслаў Жукоўскі.

Как сложилась судьба Людвика Заменгофа — «реконструктора» Вавилонской башни из Белостока, создателя языка эсперанто

Раман Ганчарэнка
1 красавіка 2022, 15:27
эсперанто

Как атмосфера Белостока вдохновила Людвика Лазаря Заменгофа на создание универсального языка? За что автора ненавидели в синагогах? Почему Троцкий любил...

Чытаць далейDetails

Шмат з Беластоцкай гімназіі выйшла знакамітых яўрэяў. Перш за ўсё, гэта Людвік Заменгоф — стваральнік мовы эсперанта. А яшчэ нарадаволец Рыгор Фрыдэнсон, савецкія дзяржаўныя дзеячы Максім Літвінаў і Якаў Якаўлеў, пісьменнік Осіп Дымаў, рэжысёр Дзіга Вертаў.

Тэгі: ГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Кузница

«Праздник прям!» Как в польскую «Кузницу» снова повалили беларусы — за товаром, кебабами и на разведку

MOST
17 лістапада 2025, 20:43

«Как доехать до границы?» — этот вопрос на подъезде к Кузнице то и дело задают растерянные водители. За те четыре года, что пункт пропуска на границе с Беларусью...

реанимация

В Польше обсуждают смерть пациента из-за плохого польского языка врачей из Украины и Беларуси. Но оказалось, что все было не так

Хрысціна Гараніна
14 лістапада 2025, 18:47

В польских медиа и соцсетях активно обсуждают жуткую историю: во Вроцлаве пациент умер во время диагностической процедуры, потому что врачи из Украины и Беларуси плохо владели польским языком....

съемки в Польше

«У них большая нехватка мальчиков». В Польше беларуске предложили сделать из сыновей актеров — у нее возникли подозрения

MOST
14 лістапада 2025, 17:33

Жанна ходила с детьми по торговому центру Быдгоща, когда к ним подошли агенты и предложили привести сыновей на кастинг — для съемки в кинофильме. Дети прошли отбор, и...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты