Субота, 7 лістапада 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Ад вайсковай гісторыі да «польскага Версаля». Якія музеі ёсць у Беластоку

MOST MOST
14 красавіка 2023, 15:56
Гісторыі
A A
музеи Белостока

Беласток ведаюць як сталіцу шопінга і горад з самай вялікай беларускай дыяспарай. MOST вырашыў паказаць Беласток з іншага боку і расказаць пра пяць музеяў, якія абавязкова трэба наведаць, каб сапраўды адчуць настрой гэтага неверагоднага горада.

Палац Браніцкіх

Палац Браніцкіх — архітэктурны помнік і, адначасова, найпрыгажэйшая кропка, размешчаная ў самым сэрцы Беластока. Ад XVIII стагоддзя дзякуючы гетману Яну Клеменсу Браніцкаму, беластоцкі палац называць «польскім Версалем».

На сённяшні дзень палац выконвае навуковыя і дыдактычныя функцыі і з’яўляецца часткай культурнага жыцця горада. У левай частцы палаца знаходзіцца Медыцынскі ўніверсітэт, якому з 1950 года належыць рэзідэнцыя, і Музей гісторыі і фармацыі.

Палац знаходзіцца па вуліцы Jana Kilińskiego, 1. Ён працуе ў аўторак-пятніцу ад 9 да 16 гадзін, а ў суботу-нядзелю ад 10 да 16. У Палацы даступныя два экскурсійныя маршруты.

Маршрут I уключае мультымедыйную экспазіцыю ў падвалах палаца XVII стагоддзя: па гісторыі медыцыны, фармацыі, гісторыі палаца ў гады Першай сусветнай вайны, экспазіцыю па гісторыі палацавых садоў, размешчаных у правым флігелі.

Квіткі

  • звычайны квіток — 25 злотых;
  • льготны квіток — 15 злотых.

Час наведвання: 90 хвілін.

Маршрут II уключае мультымедыйную экспазіцыю ў падвалах палаца XVII стагоддзя. Яны прысвечаныя гісторыі медыцыны, фармацыі, гісторыі палаца ў гады Першай сусветнай вайны і экспазіцыю па гісторыі палацавых садоў, размешчаных у правым флігелі.

Квіткі

  • звычайны білет — 20 злотых;
  • льготны білет — 12 злотых.

Час наведвання: 60 хвілін.

Аплаціць квіткі можна толькі наяўнымі грашыма.

музеи Белостока

Гарадская Ратуша

Першае, што кідаецца ў вочы пры наведванні рынку Касцюшкі ў старым горадзе, — прыгожая Ратуша. У музеі Ратушы прадстаўленыя як пастаянныя, так і часовыя экспазіцыі. Пастаянная экспазіцыя налічвае больш за 120 прац найвыдатнейшых польскіх і замежных мастакоў, якія працавалі на працягу апошніх 250 гадоў. Таксама ў музеі прадстаўленыя карціны мастакоў, звязаных з дваром Яна Клеменса Браніцкага.

Упрыгожваннем галерэі з’яўляецца набор карцін польскіх мастакоў, якія атрымалі адукацыю ў Мюнхенскай акадэміі, і сапраўдны шэдэўр у гэтай групе — карціна Альфрэда Веруша-Кавальскага «Ад’езд карэты».

Адрэса Ратушы: Rynek Kościuszki, 10. Музей працуе з аўторка па нядзелю ад 10 да 17 гадзіны. Час працы змяняецца з 1 мая да 30 верасня: у тыя ж дні ад 10 да 18 гадзіны.

Квіткі

  • звычайны білет — 14 злотых;
  • льготны білет — 7 злотых;
  • сямейны білет 28 злотых (дарослыя з дзецьмі да 25 гадоў, максімум 5 чалавек);
  • групавы білет — 7 злотых (група не менш за 8 чалавек).

Квіткі з картай вялікай сям’і

  • звычайны білет — 7 злотых (дарослыя);
  • льготны білет — 5 злотых (дзеці і моладзь да 25 гадоў);
  • сямейны білет — 14 злотых.

Квіткі на наведванне пастаяннай экспазіцыі

  • льготны білет, які дзейнічае на ўсе, — 7 злотых;
  • сямейны білет — 14 злотых (дарослыя з дзецьмі да 25 гадоў, максімум 5 чалавек).

Кожную сераду ўваход на пастаянныя выставы бясплатны.

Акрамя гэтага, у Ратушы праводзяць мерапрыемствы для дзяцей і дарослых, такія, як «Сямейныя выхадныя» (Rodzinne weekendy) — мерапрыемства для дзяцей і іх бацькоў, і «Захавальнікі мінулага» (Strażnicy Przeszłości) — мерапрыемства для дарослых.

музеи Белостока

Музей гісторыі Беластока

Падляшскі музей у Беластоку — найбуйнейшы музей Падляшскага ваяводства, выставы якога акунаюць наведвальнікаў у захапляльную атмасферу. Акрамя старадаўніх прадметаў, асабістых рэчаў і фотаздымкаў жыхароў Беластока, у музеі можна пабачыць вялікі макет Беластока XVIII стагоддзя.

Музей гісторыі знаходзіцца па адрэсе: Warszawska, 37. Ён працуе ад аўторка па нядзелю з 10 да 17 гадзін.

Квіткі

  • звычайны білет — 14 злотых;
  • льготны білет — 7 злотых;
  • сямейны білет 28 злотых (дарослыя з дзецьмі да 25 гадоў, максімум 5 чалавек);
  • групавы білет — 7 злотых (група не менш за 8 чалавек).

Квіткі з картай вялікай сям’і

  • звычайны білет — 7 злотых (дарослыя);
  • льготны білет — 5 злотых (дзеці і моладзь да 25 гадоў);
  • сямейны білет — 14 злотых.

Квіткі на мерапрыемствы: сустрэчы, лекцыі, канцэрты — 5 злотых.

У дадзеным музеі таксама, як і ў гарадской Ратушы, праводзяцца мерапрыемствы для дзяцей і дарослых. Напрыклад, 22 красавіка ў 11 гадзін пройдзе мерапрыемства «На кухні маёй прабабулі» для дзяцей ва ўзросце ад 4 да 12 гадоў. Колькасць удзельнікаў: 15 чалавек. Працягласць заняткаў: каля 60 хвілін. Кошт: 12 злотых — дзіця, 5 злотых — апякун; з карткай вялікай сям’і: 6 злотых — дзіця, 3 злотых — апякун.

Кожную пятніцу ўваход на пастаянныя экспазіцыі бясплатны.

музеи Белостока

Музей Войска

Пастаянная экспазіцыя гэтага музея складаецца з трох частак. Першая частка экспазіцыі называецца «Паміж двума войнамі 1914-1939». Дадзеная выстава расказвае пра падзеі, важныя для Беластока і вобласці, звязаныя з ходам Першай сусветнай вайны, польска-бальшавіцкай вайны і міжваеннага перыяду. Другая частка — «Супраць двух ворагаў. Ваенная гісторыя Падляскага ваяводства і яго жыхароў у 1939-1956 гады». Трэцяя частка — «Войска Польскае 1956-2010». Выстава прадстаўляе эвалюцыю абмундзіравання і экіпіроўку польскага войска ў другой палове ХХ стагоддзя. Экспазіцыя складаецца з манекенаў у поўнай уніформе, амуніцыі і ўзбраенні.

Адрэса: Jana Kilińskiego, 7. Музей працуе з аўторка па нядзелю ад 9:30 да 17:00.

Квіткі

  • звычайны білет — 9 злотых;
  • льготны білет — 5 злотых.

Групавыя квіткі

  • ад 4 до 9 чалавек — 5 зл. / чал;
  • больш за 10 чалавек — 4 зл. / чал.

Майстар-класы — 6 злотых з чалавека. Экскурсія на польскай мове — 25 злотых. Экскурсіі на замежнай мове (англійская, руская) — 35 злотых.

Квіткі з картай вялікай сям’і і пенсіённай карткай

  • звычайны білет — 4,5 злотых (дарослыя, пенсіянеры);
  • льготны білет — 2,5 злотых (дзеці і моладзь да 25 гадоў).

Кожную суботу наведаць Музей Войска можна бясплатна.

музеи Белостока

Мемарыяльны музей памяці Сібіры

Мемарыяльны музей памяці Сібіры расказвае гісторыі людзей, якія з канца XVI да сярэдзіны XX стагоддзя былі заняволены і высланы ў глыб Расіі, а потым і Савецкага Саюза, а таксама тым, хто трапіў туды добраахвотна. Музей знаходзіцца ў адным з даваенных вайсковых складоў, непасрэдна прымыкаючых да чыгуначнага адводу былога Палескага вакзала.

Музей памяці Сібіры знаходзіцца па адрэсе Węglowa, 1. Музей працуе ў панядзелак-нядзелю ад 9:30 да 17:00, у суботу — ад 12:30 да 20:00.

Квіткі

  • звычайны квіток на пастаянную экспазіцыю — 25 злотых;
  • льготны білет на пастаянную экспазіцыю — 20 злотхых;
  • групавы білет (12-25 чалавек) на пастаянную экспазіцыю — 20 злотых/чал.;
  • кошт самастойных экскурсій з аўдыёгідам — ​​кошт білета + кошт аўдыягіда 10 злотых;
  • кошт самастойнай экскурсіі з мультымедыйным гідам — ​​кошт білета + кошт мультымедыйнага гіда 20 злотых.
Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

мурал в Познани

17-летняя беларуска организовала создание мурала в Познани. На нем девушки из Беларуси и Польши

MOST
6 лістапада 2026, 19:31

17-летняя беларуска Алиса живет в Польше почти год. За это время она успела организовать свой первый большой проект — создание польско-беларусского мурала в Познани. На рисунке две девушки...

Znieczulenie

В польском сериале, который вышел на Netflix, один из персонажей — беларусский врач. У него на спине выжжено «здраднік»

MOST
6 лістапада 2026, 18:57

История беларусского врача, вынужденно покинувшего родину после протестов, стала одной из сюжетных линий польского сериала «Анестезия» (Znieczulenie), который вышел на стриминговой платформе Netflix. Она показывает драму многих талантливых...

арест недвижимости эмигрантов

«Сколько же отнимать всего можно?» Беларус отказался возвращаться из Польши — теперь у него забирают имущество

MOST
6 лістапада 2026, 12:17

Дмитрий Банит уехал из Беларуси в Польшу в декабре 2020 года, после того как против него возбудили уголовное дело из-за комментариев в интернете. Весной 2026 года его заочно...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты