Беласток ведаюць як сталіцу шопінга і горад з самай вялікай беларускай дыяспарай. MOST вырашыў паказаць Беласток з іншага боку і расказаць пра пяць музеяў, якія абавязкова трэба наведаць, каб сапраўды адчуць настрой гэтага неверагоднага горада.
Палац Браніцкіх
Палац Браніцкіх — архітэктурны помнік і, адначасова, найпрыгажэйшая кропка, размешчаная ў самым сэрцы Беластока. Ад XVIII стагоддзя дзякуючы гетману Яну Клеменсу Браніцкаму, беластоцкі палац называць «польскім Версалем».
На сённяшні дзень палац выконвае навуковыя і дыдактычныя функцыі і з’яўляецца часткай культурнага жыцця горада. У левай частцы палаца знаходзіцца Медыцынскі ўніверсітэт, якому з 1950 года належыць рэзідэнцыя, і Музей гісторыі і фармацыі.
Палац знаходзіцца па вуліцы Jana Kilińskiego, 1. Ён працуе ў аўторак-пятніцу ад 9 да 16 гадзін, а ў суботу-нядзелю ад 10 да 16. У Палацы даступныя два экскурсійныя маршруты.
Маршрут I уключае мультымедыйную экспазіцыю ў падвалах палаца XVII стагоддзя: па гісторыі медыцыны, фармацыі, гісторыі палаца ў гады Першай сусветнай вайны, экспазіцыю па гісторыі палацавых садоў, размешчаных у правым флігелі.
Квіткі
- звычайны квіток — 25 злотых;
- льготны квіток — 15 злотых.
Час наведвання: 90 хвілін.
Маршрут II уключае мультымедыйную экспазіцыю ў падвалах палаца XVII стагоддзя. Яны прысвечаныя гісторыі медыцыны, фармацыі, гісторыі палаца ў гады Першай сусветнай вайны і экспазіцыю па гісторыі палацавых садоў, размешчаных у правым флігелі.
Квіткі
- звычайны білет — 20 злотых;
- льготны білет — 12 злотых.
Час наведвання: 60 хвілін.
Аплаціць квіткі можна толькі наяўнымі грашыма.
Гарадская Ратуша
Першае, што кідаецца ў вочы пры наведванні рынку Касцюшкі ў старым горадзе, — прыгожая Ратуша. У музеі Ратушы прадстаўленыя як пастаянныя, так і часовыя экспазіцыі. Пастаянная экспазіцыя налічвае больш за 120 прац найвыдатнейшых польскіх і замежных мастакоў, якія працавалі на працягу апошніх 250 гадоў. Таксама ў музеі прадстаўленыя карціны мастакоў, звязаных з дваром Яна Клеменса Браніцкага.
Упрыгожваннем галерэі з’яўляецца набор карцін польскіх мастакоў, якія атрымалі адукацыю ў Мюнхенскай акадэміі, і сапраўдны шэдэўр у гэтай групе — карціна Альфрэда Веруша-Кавальскага «Ад’езд карэты».
Адрэса Ратушы: Rynek Kościuszki, 10. Музей працуе з аўторка па нядзелю ад 10 да 17 гадзіны. Час працы змяняецца з 1 мая да 30 верасня: у тыя ж дні ад 10 да 18 гадзіны.
Квіткі
- звычайны білет — 14 злотых;
- льготны білет — 7 злотых;
- сямейны білет 28 злотых (дарослыя з дзецьмі да 25 гадоў, максімум 5 чалавек);
- групавы білет — 7 злотых (група не менш за 8 чалавек).
Квіткі з картай вялікай сям’і
- звычайны білет — 7 злотых (дарослыя);
- льготны білет — 5 злотых (дзеці і моладзь да 25 гадоў);
- сямейны білет — 14 злотых.
Квіткі на наведванне пастаяннай экспазіцыі
- льготны білет, які дзейнічае на ўсе, — 7 злотых;
- сямейны білет — 14 злотых (дарослыя з дзецьмі да 25 гадоў, максімум 5 чалавек).
Кожную сераду ўваход на пастаянныя выставы бясплатны.
Акрамя гэтага, у Ратушы праводзяць мерапрыемствы для дзяцей і дарослых, такія, як «Сямейныя выхадныя» (Rodzinne weekendy) — мерапрыемства для дзяцей і іх бацькоў, і «Захавальнікі мінулага» (Strażnicy Przeszłości) — мерапрыемства для дарослых.
Музей гісторыі Беластока
Падляшскі музей у Беластоку — найбуйнейшы музей Падляшскага ваяводства, выставы якога акунаюць наведвальнікаў у захапляльную атмасферу. Акрамя старадаўніх прадметаў, асабістых рэчаў і фотаздымкаў жыхароў Беластока, у музеі можна пабачыць вялікі макет Беластока XVIII стагоддзя.
Музей гісторыі знаходзіцца па адрэсе: Warszawska, 37. Ён працуе ад аўторка па нядзелю з 10 да 17 гадзін.
Квіткі
- звычайны білет — 14 злотых;
- льготны білет — 7 злотых;
- сямейны білет 28 злотых (дарослыя з дзецьмі да 25 гадоў, максімум 5 чалавек);
- групавы білет — 7 злотых (група не менш за 8 чалавек).
Квіткі з картай вялікай сям’і
- звычайны білет — 7 злотых (дарослыя);
- льготны білет — 5 злотых (дзеці і моладзь да 25 гадоў);
- сямейны білет — 14 злотых.
Квіткі на мерапрыемствы: сустрэчы, лекцыі, канцэрты — 5 злотых.
У дадзеным музеі таксама, як і ў гарадской Ратушы, праводзяцца мерапрыемствы для дзяцей і дарослых. Напрыклад, 22 красавіка ў 11 гадзін пройдзе мерапрыемства «На кухні маёй прабабулі» для дзяцей ва ўзросце ад 4 да 12 гадоў. Колькасць удзельнікаў: 15 чалавек. Працягласць заняткаў: каля 60 хвілін. Кошт: 12 злотых — дзіця, 5 злотых — апякун; з карткай вялікай сям’і: 6 злотых — дзіця, 3 злотых — апякун.
Кожную пятніцу ўваход на пастаянныя экспазіцыі бясплатны.
Музей Войска
Пастаянная экспазіцыя гэтага музея складаецца з трох частак. Першая частка экспазіцыі называецца «Паміж двума войнамі 1914-1939». Дадзеная выстава расказвае пра падзеі, важныя для Беластока і вобласці, звязаныя з ходам Першай сусветнай вайны, польска-бальшавіцкай вайны і міжваеннага перыяду. Другая частка — «Супраць двух ворагаў. Ваенная гісторыя Падляскага ваяводства і яго жыхароў у 1939-1956 гады». Трэцяя частка — «Войска Польскае 1956-2010». Выстава прадстаўляе эвалюцыю абмундзіравання і экіпіроўку польскага войска ў другой палове ХХ стагоддзя. Экспазіцыя складаецца з манекенаў у поўнай уніформе, амуніцыі і ўзбраенні.
Адрэса: Jana Kilińskiego, 7. Музей працуе з аўторка па нядзелю ад 9:30 да 17:00.
Квіткі
- звычайны білет — 9 злотых;
- льготны білет — 5 злотых.
Групавыя квіткі
- ад 4 до 9 чалавек — 5 зл. / чал;
- больш за 10 чалавек — 4 зл. / чал.
Майстар-класы — 6 злотых з чалавека. Экскурсія на польскай мове — 25 злотых. Экскурсіі на замежнай мове (англійская, руская) — 35 злотых.
Квіткі з картай вялікай сям’і і пенсіённай карткай
- звычайны білет — 4,5 злотых (дарослыя, пенсіянеры);
- льготны білет — 2,5 злотых (дзеці і моладзь да 25 гадоў).
Кожную суботу наведаць Музей Войска можна бясплатна.
Мемарыяльны музей памяці Сібіры
Мемарыяльны музей памяці Сібіры расказвае гісторыі людзей, якія з канца XVI да сярэдзіны XX стагоддзя былі заняволены і высланы ў глыб Расіі, а потым і Савецкага Саюза, а таксама тым, хто трапіў туды добраахвотна. Музей знаходзіцца ў адным з даваенных вайсковых складоў, непасрэдна прымыкаючых да чыгуначнага адводу былога Палескага вакзала.
Музей памяці Сібіры знаходзіцца па адрэсе Węglowa, 1. Музей працуе ў панядзелак-нядзелю ад 9:30 да 17:00, у суботу — ад 12:30 да 20:00.
Квіткі
- звычайны квіток на пастаянную экспазіцыю — 25 злотых;
- льготны білет на пастаянную экспазіцыю — 20 злотхых;
- групавы білет (12-25 чалавек) на пастаянную экспазіцыю — 20 злотых/чал.;
- кошт самастойных экскурсій з аўдыёгідам — кошт білета + кошт аўдыягіда 10 злотых;
- кошт самастойнай экскурсіі з мультымедыйным гідам — кошт білета + кошт мультымедыйнага гіда 20 злотых.