Панядзелак, 25 мая 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Мы змагаліся супраць немцаў, а трапілі ў савецкі палон». У Варшаве прайшоў Катынскі марш, у якім удзельнічалі і беларусы

MOST MOST
17 красавіка 2023, 10:33
Гісторыі
A A
катыньская трагедия

Фота: асабісты архіў Ігара Мельнікава

Па вуліцах Варшавы 16 красавіка прайшоў XVI Катынскі марш ценяў. Яго ўдзельнікі такім чынам аддаюць даніну памяці польскім грамадзянам, забітым у Катынскім лесе пад Смаленскам у 1940 годзе. У мерапрыемстве рэканструктараў у польскай сталіцы прынялі ўдзел і беларусы. 

Для ўдзелу ў маршы з розных куткоў Польшчы прыехалі каля 250 рэканструктараў. Яны прайшлі па вуліцах польскай сталіцы ў даваеннай форме Войска польскага, Корпуса аховы памежжа і Дзяржаўнай паліцыі, жанчыны — у адзенні той эпохі. Штогадовы марш у Варшаве — гэта даніна памяці забітых у Катыні, ушанаванне памяці амаль 22 тысяч польскіх грамадзян, забітых савецкім НКВД вясной 1940 года. Падчас маршу зачытваліся лісты з лагераў да сем’яў, імёны загінулых, у тым ліку і духавенства.

Катынскі расстрэл — савецкае вайсковае злачынства, масавыя забойствы польскіх грамадзян, галоўным чынам палонных афіцэраў польскага войска, здзейсненыя вясной 1940 года. Катынь — лясны масіў у 30 кіламетрах на захад ад Смаленска, дзе расстрэлы здзяйсняліся паводле рашэння «тройкі» НКВД СССР у адпаведнасці з пастановай Палітбюро ЦК УКП(б) ад 5 сакавіка 1940 года. Паводле абнародаваных архіўных дакументаў, усяго былі расстраляныя 21 857 чалавек.
Фота: асабісты архіў Ігара Мельнікава
Фота: асабісты архіў Ігара Мельнікава
катыньская трагедия
Фота: асабісты архіў Ігара Мельнікава
У маршы ўдзельнічалі два беларускіх рэканструктара. Адзін з іх гісторык Ігар Мельнікаў. Для яго гэта ўжо пяты Катынскі марш у Варшаве.
— Я шмат пішу пра сталінскія злачынствы, пра рэпрэсіі супраць польскіх грамадзян у 1939-1941 гадоў на тэрыторыі савецкай Беларусі. Але такія івэнты даюць магчымасць у нейкім сэнсе зрабіць падарожжа ў мінуўшчыну. Вось і я ўявіў як іду па старой радашковіцкай дарозе пад Заслаўем у бок чыгуначнай станцыі «Беларусь» у калонне польскіх вайскоўцаў, якія хацелі біцца супраць Гітлера, а трапілі ў рукі Сталіна.
Узгадаліся адразу словы з ліста камандзіра Віленскай брыгады кавалерыі Войска Польскага Канстанціна Друцкага-Любецкага: «Мы змагаліся супраць немцаў, а трапілі ў савецкі палон». Прадстаўніка знакамітага рода з Новага Поля растралялі пад Кіевам… а колькі польскіх вайскоўцаў, паліцыянтаў, прадстаўнікоў цывільнай адміністрацыі трапілі ў так званы «Беларускі катынскі спіс» — тысячы. І пра іх трагедыю трэба памятаць не толькі палякам, але і беларусам, — распавёў на сваёй старонцы ў Facebook гісторык Ігар Мельнікаў.

У «Беларускім катынскім спісе» паводле розных дадзеных магло быць каля 4 тысяч чалавек. Гэта грамадзяне Польшчы, якія жылі да пачатку Другой сусветнай вайны на сучаснай тэрыторыі Заходняй Беларусі. Да сённяшняга дня невядома, дзе пахаваныя гэтыя людзі. Яны былі ахвярамі сталінскіх злачынстваў.

 

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ковры в Польше

«Овчарка была в восторге». Беларуска в Польше фотографирует животных и превращает их портреты в ковры

MOST
22 мая 2026, 20:19

Лина (имя изменено) фотографирует домашних животных, а потом превращает их портреты в ковры ручной работы. Идея появилась случайно — как подарок на день рождения подруги. Но теперь в...

Джульетта

«Пришлось за день переобуться». Армяно-беларусская семья открыла в Варшаве заведение, где продают цветы и варят кофе

MOST
22 мая 2026, 13:37

Джульетта планировала открыть в Варшаве цветочный магазин, но увидела помещение, которое город сдавал под заведение общепита. Место настолько приглянулось ей, что она решила добавить в концепцию кофе —...

реформа в Польше

«На загрузку фото ушло два часа». Пользователи поделились опытом подачи заявлений на ВНЖ в Польше через MOS

Хрысціна Гараніна
21 мая 2026, 15:52

С 27 апреля в Польше заработала платформа MOS для электронной подачи заявлений на ВНЖ. MOST изучил опыт тех, кто уже опробовал систему.  Пошаговую инструкцию о том, как пользоваться...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты