Нядзеля, 7 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Свае пра сваё». У Беластоку стартавала серыя дыскусій пра Падляшша

MOST MOST
8 мая 2023, 12:29
Гісторыі
A A
дыскусіі пра беларусаў Падляшша

Фота: Beer&History

Гістарычны клуб Beer&History ладзіць серыю лекцый-дыскусій пра Беласточчыну. У фокусе: мова, гісторыя, вера і традыцыі рэгіёна. Уваход на сустрэчы вольны, а для тых, хто не можа быць асабіста — ёсць анлайн-трансляцыі ў YouTube.

Тэмай першай сустрэчы праекта «Свае пра сваё» была гісторыя Падляшша. Сярод гасцей быў шматгадовы актывіст беларускай меншасці ў Польшчы, гісторык, галоўны рэдактар тыднёвіка беларусаў «Ніва» і кіраўнік Беларускага Радыё Рацыя — Яўген Вапа:

— Маем тут на Падляшшы вялікую колькасць гарадоў і мястэчак, дзе на гербах прысутнічае Пагоня. Шмат помнікаў архітэктуры і знакамітых ураджэнцаў. Не забываем і пра поўдзень Падляшша на тым беразе Бугу, і гэта вельмі важна для разумення велічыні гэтага рэгіёна. Мы памятаем пра беларускасць рэгіёну і ўклад мясцовых ураджэнцаў у гісторыю Беларусі, — адзначыў Яўген Вапа.

дыскусіі пра беларусаў Падляшша
Фота: Beer&History
дыскусіі пра беларусаў Падляшша
Фота: Beer&History

За дзве гадзіны ўдзельнікі сустрэчы паспрабавалі ўзгадаць асноўныя вехі з гісторыі рэгіёну: ад часоў Русі да «Салідарнасці» 1980-х. Асобна размаўлялі пра асобу Кастуся Каліноўскага, ураджэнца Мастаўлянаў на Падляшшы: далёка не ўсе мясцовыя беларусы лічаць яго героем, хоць зараз сітуацыя ўжо змяняецца.

— Спадзяюся, што цыкл такіх сустрэч-дыскусій дапаможа нам, як беларускай меньшасці і вам, як дыяспары, якія прыехалі з Беларусі — інтэгравацца, — выказаў спадзеў кіраўнік фундацыі «Камунікат» Яраслаў Іванюк.

Дыскусіі будуць адбывацца на пляцоўцы MostMedia па вуліцы Сянкевіча, 44. Паводле задумкі, на кожную сустрэчу арганізатары будуць запрашаць госця-эксперта з карэнных жыхароў Падляшша.

Калі чарговая дыскусія?

Тэма: Мова Падляшша

Дата: 9 мая, аўторак

Час: 18:30

Месца: прастора MostMedia, Sinkiewicza 44

На Youtube-канале клуба Beer&History плануецца анлайн-трансляцыя сустрэч. А ў сацсетках клуба можна сачыць за абвесткамі пра чарговыя мерапрыемствы.

 

Цыкл дыскусій-лекцый для беларусаў у Беластоку адбываецца дзякуючы датацыі Міністра Унутраных спраў і Адміністрацыі Польшчы.

Партнёры праекту: MostMedia, Kamunikat.org, Беларускае Радыё «Рацыя»

 

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

дом под Варшавой

«Главное — увидеть дом там, где его пока нет». Беларус строил резиденции в Дроздах и на Рублевке, а теперь возводит дома под Варшавой

MOST
6 снежня 2025, 09:00

Когда Евгений Мазынский впервые привез партнера на участок под Варшавой, там не было ни дороги, ни света — только мокрая глина и лесополоса. «Это будет дом», — сказал...

пенсионерка в Италии

«Иметь такую опеку — счастье». Беларусская пенсионерка попала в итальянский дом престарелых — и удивилась

MOST
5 снежня 2025, 14:49

Пенсионерка Александра Ханевич, которая в последние годы живет в Польше, отправилась в Италию в рамках проекта «Бабушка на колесах». Там она встретилась с чиновниками, беларусскими и итальянскими пенсионерами...

Путь Сантьяго

Вдоль океана, без телефона, без сигарет. Беларуска прошла один из главных паломнических маршрутов и поделилась впечатлениями

MOST
5 снежня 2025, 13:33

Рюкзак — не тяжелее 10% собственного веса, ракушка и книжка для сбора печатей. Вот и все, с чем Мария в компании трех варшавских подруг отправилась покорять Путь Сантьяго...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты