Чацвер, 22 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Калі ўспомніць беларускую — навука пойдзе значна лягчэй». Беларусы расказалі, як вывучалі польскую мову

MOST MOST
10 мая 2023, 14:22
Гісторыі
A A
как выучить польский язык

Фото: delfi.lt

Шмат беларусаў пасля 2020 года, хвалюючыся за сваю бяспеку, эмігрыравалі з Беларусі за мяжу. Гэта дзясяткі тысяч чалавек, якія пакінулі краіну, і значная частка з іх пераехала ў Польшчу. MOST запытаўся ў беларусаў з розным бэкраўндам, як яны вывучалі польскую мову.

«Разумею 99% усяго, што чую»

Паўлу 25 гадоў. У Польшчу малады чалавек пераехаў восем гадоў таму: у 2015 годзе паступіў ва Уроцлаўскую політэхніку. Свой шлях вывучэння польскай мовы Павел пачаў яшчэ за два гады да паступлення ў ВНУ. У перыяд ад 2013 да 2015 год наведваў вячэрнія заняткі ў Польскім доме.

— Заняткі ў Польскім доме былі накіраваныя на вывучэнне граматыкі для сдачы так знавай Zerówki перад універсітэтам. Па выніках заняткаў размаўляць па-польску, на жаль, не навучыўся. У ВНУ стала зразумела, што навучыцца гэтаму можна толькі калі знаходзішся ў польскім асяроддзі, рэгулярная чуеш і практыкуеш мову. Напачатку размаўляць было вельмі цяжка, але намагаўся практыкаваць мову як мага часцей. Праз восем гадоў безперапыннага жыцця ў Польшчы разумею 99% усяго, што чую, і не адчуваю аніякіх цяжкасцей у карыстанні польскай мовай.

Усім, хто задумваецца аб вывучэнні польскай мовы і хто ўжо зрабіў свае першыя крокі, Павел раіць не абмяжоўвацца выключна моўнымі курсамі, а глядзець польскія фільмы, серыялы, слухаць падкасты і музыку, і, безумоўна, знаходзіцца ў польскім асяроддзі і патроху практыкаваць мову ў размовах з палякамі.

«Польская мова даволі складаная, але калі ўспомніць беларускую — навука пойдзе значна лягчэй»

Алесе 31 год. У Польшчы яна жыве два гады. Польская мова атачала Алесю ўсё жыццё: яе бабулі і дзядулі — палякі, але размаўлялі яны, у асноўным, недзе паміж беларускай, польскай і рускай мовамі, таму польскія словы жанчына чула з дзяцінства.

— Сур’ёзна польскую мову пачала вывучаць ва ўзросце 23 гадоў, каб здаць экзамен на атрыманне карты паляка. Пасля паспяховай здачы экзамена прыпыніла вывучэнне мовы. Праз чатыры гады мне пашанцавала трапіць на бясплатныя курсы ў Польскі інстытут у Мінску, дзе скончыла паўнацэнны курс узроўня А1.

Получение карты поляка на территории Польши

MOST
9 мая 2023, 08:16
карта поляка

Карта поляка — это документ, который свидетельствует про причастность иностранца к польскому народу. Но при этом карта поляка не свидетельствует,...

Чытаць далей

У наступным годзе Алеся пераехала ў Польшчу і скончыла дыстанцыйнае навучанне ўзроўня А2. Але і на гэтым жанчына вырашыла не спыняцца, а атрымаць сертыфікат узроўня В1. На пыдрыхтоўку да экзамена Алеся вытраціла чатыры месяца: два першых месяца займалася з настаўніцай, два другіх — самастойна. Сёння жанчына з’яўляецца шчаслівай ўладальніцай сэртыфікату В1.

— На мой погляд, польская мова даволі складаная, але калі ўспомніць беларускую — навука пойдзе значна лягчэй. Мне вельмі дапамаглі кнігі на польскай мове і Netflix, я і сёння яго гляжу толькі на польскай. Усім, хто толькі пачынае, раю кнігі, з дапамогай якіх можна самому атрымаць базавыя веды: Krok po kroku Polski — Iwona Stempek, Anna Stelmach, Sylwia Dawidek, Aneta Szymkiewicz — A1 і А2; Bądź na B1 — Achtelik Aleksandra, Hajduk-Gawron Wioletta, Madeja Agnieszka.

«Патрэбна было не проста граматна размаўляць, а размаўляць так, каб у цябе хацелі купіць»

Ірыне 23 гады. Жыве ў Польшчы пяць гадоў: пераехала ў 2018 годзе, каб паступіць у ВНУ па праграме менеджменту працэсаў і праектаў у горадзе Лодзь. На момант пераезда валоданне польскай мовай у дзяўчыны было на базавым узроўне, бо дагэтуль Ірына вучыла розныя мовы самастойна: англійскую, нямецкую, крыху італьянскую і польскую. У ВНУ беларуска наведвала заняткі польскай мовы, як замежнай, таму што ўсё навучанне адбывалася на англійскай мове. Першы год жыцця ў Польшчы Ірына карысталася наступнай схемай: перад тым, як пайсці на сустрэчу з сябрамі, у краму, да доктара і па іншых справах, глядзела словы, якія могуць ёй спатрэбіцца. Першы час з палякамі тлумачылася не вельмі граматна, выкарыстоўваючы польскую, англійскую, беларускую мовы, але гэта не перашкаджала разуменню адзін аднаго, таму Ірына моцна не хвалявалася, што яе ўзровень валодання мовы не самы ідэальны. Але менавіта ў працэсе такой камунікацыі ўзровень валодання польскай мовай рос.

— У 2020 годзе пачаўся кавід, вырашыла адкрыць у Польшчы сваю кампанію па відэапрадакшену, арэінтаваную на польскі рынак. Тут узнікла пытанне сур’ёзнай і якаснай камунікацыі з патэнцяльнымі польскімі кліентамі, бо патрэбна было не проста граматна размаўляць, а размаўляць так, каб у цябе хацелі купіць, каб табе давяралі. Я пачала самастойна вывучаць словы і фразы, штудыравала маркетынгавыя крыніцы. Напачатку нават была такая практыка: адпраўляла матэр’ял кліентаў знаёмым палякам, каб яны спраўдзілі граматнасць падачы інфармацыі і скарэктавалі. Усе выпраўленні ўпітваліся мной, за першыя месяцы функцыянавання кампаніі ўзровень майго валодання польскай мовай вельмі ўзрос.

Самым цяжкім у вывучэнні польскай мовы для Ірыны аказаўся пошук матывацыі, бо ў першы час беларуске было дастаткова таго базавага ўзроўня, які быў у яе на момант пераезда ў Польшчу.

Усім, хто толькі пачынае свой шлях у вывучэнні польскай мовы, Ірына раіць адразу выкарыстоўваць увесь свой багаж ведаў, нават калі складаецца ён з некалькіх словаў. Акрамя гэтага Ірына прызывае не баяцца сваіх памылак, бо ніхто за іх не «з’есць». А таксама беларуска раіць вызначыць для сябе звышмэту, дзе вывучэнне мовы стане інструментам па яе дасягненю, бо калі мэта — вывучэнне мовы, стае вельмі складана зрабіць моцны скачок і не кінуць усё напачатку.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

польский вуз

«Получается, я целый год “кричал” на студентов». В Беларуси педагога с 20-летним стажем уволили из вуза за политику — теперь он преподает в Польше

MOST
21 мая 2025, 17:53

Константин (имя изменено) — в прошлом преподаватель одного из беларусских вузов. Из-за репрессий он получил «запрет на профессию» и решил переехать в Польшу. Долго искал работу, преодолевал языковой и культурный...

Александр Чернухо

«Говорили, что Макс Корж — русский певец». В Варшаве снимают документальный фильм о беларусской музыке

MOST
19 мая 2025, 19:58

Беларусы создали в Польше независимый продакшн Vidok. Режиссер Виталий Карабань, продюсер Каролина Шарфман и оператор Ксения Гайдук объединились, чтобы снять документальный фильм о беларусской музыке «На скрыжаванні». Через...

проездной документ иностранца

«Я хочу, чтобы мой ребенок существовал». Во Вроцлаве беларусы хотят выйти на протест против долгой выдачи проездных документов иностранца

MOST
19 мая 2025, 16:58

Беларусы, живущие во Вроцлаве, рассматривают возможность выйти на митинг против долгих сроков получения проездного документа иностранца. Эта тема обсуждается в городском чате. Дело в том, что некоторые дела...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты