Серада, 4 лютага 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Вуліца Вольнай Беларусі знікала з Беластока

MOST MOST
12 мая 2023, 13:18
Гісторыі
A A
вуліца вольнай беларусі ў Беластоку

Фота: MOST

Шыльды з назвай вуліцы Вольнай Беларусі зніклі — на іх месца вярнулася старая назва вуліцы Электрычнай. Расказваем, што здарылася і ці будзе горад змагацца за вяртанне Вольнай Беларусі на вуліцу з беларускім консульствам. 

Восенню 2021 года гарадскія ўлады Беластоку перайменавалі частку вуліцы Электрычнай — паміж Варшаўскай і Браніцкага — у вуліцу Вольнай Беларусі. Так адміністрацыя Беластока паказала салідарнасць з беларусамі, якія змагаюцца супраць рэжыму Лукашэнкі.

У Беластоку не будзе Вольнай Беларусі? Пастанова аб перайменаванні вуліцы адмененая

MOST
16 сакавіка 2023, 14:41
вуліца вольнай беларусі ў Беластоку

Перайменаванне часткі вуліцы Электрычнай у Беластоку, дзе месціцца беларускае консульства, у вуліцу Вольнай Беларусі прайшло з парушэннямі. Пра гэта паведамляе TVP3...

Чытаць далейDetails

Аднак перайменаванне не спадабалася мясцовым жыхарам, якія тлумачылі цяжкасці афармленнем новых дакументаў. Ваявода Падляскага ваяводства не адмяніў рашэнне мясцовай адміністрацыі, таму мясцовыя жыхары звярнуліся ў суд. Суд палічыў, што пастанова гарадскіх улад была прынятая з памылкамі: не было апісана, чаму павінна была быць змененая назва, і не было абмяркоўвання з мясцовымі жыхарамі.

У сакавіку 2023 года суд пастанавіў, што трэба вярнуць старую назву — вуліца Электрычная.

Гарадскія ўлады заявілі, што яны, магчыма, будуць звяртацца ў суд вышэйшай інстанцыі. Аднак, як стала вядома Wyborcza, адміністрацыя Беластока не падала скаргу.

Цяпер замест вуліцы Вольнай Беларусі вярнулася старая назва вуліцы Электрычнай.

— Плануем, каб назва «Вольная Беларусь» была ў прасторы горада. Мы падрыхтуем новае рашэнне на тым ж месцы альбо зробім гэта ў іншым, — сказаў радны Лукаш Прокорым выданню Wyborcza.

Нагадаем, напрыканцы сакавіка 2023 года MOST размаўляў з прэзідэнтам Беластока Тадэвушам Трускаляскім наконт вуліцы Вольнай Беларусі. Тады прэзідэнт горада сказаў, што адміністрацыя разглядае некалькі варыянтаў адносна назвы.

— На жаль, скажу так, што такой вуліцы, якую б мы хацелі, не будзе, але плануем зрабіць як у Варшаве перад расійскай амбасадай, вылучыць невялікі сквер. Зробім плошчу свабоднай Беларусі. Тады да нас ніхто не прычэпіцца, бо гэта не будзе замінаць жыхарам. Лічу, што мы [кіраўніцтва горада — рэд. MOST] павінны вырашаць, пра тое, як назваць вуліцу, а не жыхары, — расказаў MOST Тадэвуш Трускаляскі.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

купить квартиру в Польше

«Все выглядело правдоподобно». Беларус хотел снять квартиру в Польше — и лишился 3 тысяч злотых

MOST
4 лютага 2026, 18:51

Максим живет в Белостоке и в конце 2025 года решил сменить жилье. Он просматривал в интернете объявления об аренде, а когда нашел подходящий вариант, перевел 3000 злотых хозяйке....

BMW M5

«Цена была слишком хорошей». Как машины из Европы по чужим документам попадают в Беларусь — спросили участника схемы

MOST
4 лютага 2026, 16:43

За год польские таможенники предотвратили незаконный вывоз в Беларусь, Россию и Украину более 150 автомобилей. Часто это машины, угнанные в странах Евросоюза, которым перебивают VIN-номера и меняют документы....

банкоматы в Варшаве

Польский банк PKO заблокировал счет беларусу, который ждет международной защиты

MOST
4 лютага 2026, 11:19

Анатолию (имя изменено) польский банк PKO заблокировал интернет- и мобильный банкинг, а также карты, принадлежащие ему и его дочери. Оба они ждут международной защиты и находятся в Польше...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты