Пятніца, 23 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Відэапраект «Мы вернемся»: вартыя гісторыі палітвязняў, якія трэба паглядзець

MOST MOST
22 мая 2023, 11:02
Гісторыі
A A
палітвязні і вязні сумлення ў Беларусі

Фота: Fanni_2021 / Shutterstock

«Мы вернёмся» — гэта відэапраект ад MOST Media. Ён быў пачаты ў маі 2021 года з мэтай расказаць гісторыі беларускіх палітвязняў і тых беларусаў, якія вымушаныя былі бегчы з Беларусі праз палітычны пераслед. За два гады каманда запісала больш за 100 розных гісторый.

Па стане на 22 мая 2023 года ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1 525 чалавек.

Дзень палітвязня і памяці Вітольда Ашурка: якія акцыі ладзілі беларусы Польшчы

Марыя Седышова
22 мая 2023, 09:55
беларускія палітвязні

У неядзелю, 21 мая, беларусы Польшчы правялі акцыі салідарнасці з нагоды Дня палітвязня ў Беларусі і памяці актывіста Вітольда Ашурка....

Чытаць далейDetails

З нагоды Дня палітвязня, які адзначаўся 21 мая, прапануем вам некалькі цікавых гісторый ад MOST:

Алег Кулеша — былы палітвязень з Пружанаў. Быў пакараны да 19 месяцаў калоніі паводле «справы карагодаў» у Брэсце. Адбываў тэрмін у брэсцкай турме і бабруйскай калоніі. Мужчына расказаў пра сваё жыццё ў калоніі, дзе быў адзіным, хто размаўляў на беларускай мове. Таксама ён расказаў пра важнасць асвятлення тэмы палітвязняў і дзеянняў беларусаў у 2020 годзе і пасля.

 

Валянцін Лабачоў — былы палітвязень, ён адседзеў амаль паўтара года за абразу Лукашэнкі. У лютым 2023 года Валянцін цалкам адбыў прызначанае судом пакаранне і праз два месяцы з’ехаў у Польшчу. У размове з MOST мужчына расказаў пра сітуацыю з палітвязнямі ў Наваполацкай калоніі, пра рабскую працу і што магло адбыцца Віктарам Бабарыкам.

 

Вольга Паўлава — былая палітзняволеная. Пачынаючы са жніўня 2020 года яе неаднаразова затрымлівалі, была заведзеная крымінальная справа. Вольга перажыла катаванні на Акрэсціна і турму ў Жодзіне. У 2021 годзе беларуска атрымала тры гады «хатняй хіміі» і вымушана была бегчы ў Літву, дзе падала пазоў супраць Лукашэнкі.

 

Марыя Калоша — былая палітзняволеная, якая ў 2021 годзе прайшла турмы на Валадарскага і Акрэсціна. Яна сядзела з жонкай Зэльцэра Марыяй Успенскай і распавяла MOST у якім стане была жанчына, калі яе прывялі ў камеру пасля допыту ў КДБ. Марыя Калоша ўпершыню адкрыта расказала гэтую гісторыю.

 

У пачатку 2023 года беларуску Інгу Рэйдольф асудзілі на 2,5 года хатняй «хіміі» за пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Да суда дзяўчына правяла тры месяцы ў зняволенні, прайшла турму на Акрэсціна і Валадарскага. Мірыцца з прысудам Інга не стала і збегла з Беларусі. Сваю гісторыю яна расказала MOST.

 

Беларуса Уладзіміра Фурмана судзілі двойчы за адну і тую ж фатаграфію – ён выйшаў на акцыю пратэсту ў цэнтры Мінска і стаяў у счэпцы. Мужчыну затрымлівалі ў 2020 і 2022 гадах. Пасля трох месяцаў у турме Уладзіміра асудзілі на тры гады «хіміі». Ён збег з Беларусі і падзяліўся сваёй гісторыяй.

 

Яўген Чарвінскі быў адным з першых беларусаў, якіх асудзілі за пратэсты 2020 года. Яму далі два гады і тры месяцы за супраціў супрацоўнікам АМАПу, ён выйшаў на волю ў пачатку студзеня 2023 года. Пасля вызвалення хлопец прабыў у Беларусі ўсяго 12 дзён і з’ехаў у Польшчу. Там ён папрасіў прытулку. Апынуўшыся ў лагеры для ўцекачоў, беларус расказаў, што яму давялося перажыць у зняволенні.

 

Таццяна Астроўская — былая палітзняволеная з Беларусі, правяла ў зняволенні 301 дзень. Пасля нечаканага вызвалення вырашыла бегчы з краіны — яе шлях ляжаў праз Нёман. Жанчына пераплыла раку і здалася літоўскім памежнікам.

 

Вадзім Хіжнякоў быў асуджаны на 2,5 гады пазбаўлення волі. У турме Вадзім сядзеў з Вітольдам Ашуркам, а ў калоніі з Віктарам Бабарыкам. Мы запісалі гісторыю мужчыны.

Тэгі: ВідэаГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

фото в Варшаве

«Идеальная фигура не обязательна». Беларус снимал моделей ню, а теперь открыл фотосудию в Варшаве

MOST
22 студзеня 2026, 17:49

Александр Кологрив увлекся фотографией с детства. Долгие годы работал с ню-моделями, затем стал организовывать туры фотосъемок как менеджер. Теперь в Варшаве он открыл свою студию. Зачем девушки обнажаются...

обменять водительские права на польские

«Была уверена, что это тупик». В Варшаве просроченные беларусские водительские права приняли к обмену на польские

MOST
21 студзеня 2026, 19:26

Срок действия беларусских водительских прав Марии истек еще три года назад. Вернуться в Беларусь и получить новое удостоверение женщина не может из соображений безопасности. Все это время она...

Алексей Богдей

«Нас выпустили, а другие заехали, может, даже в большем количестве». Бывший политзаключенный — о том, что нужно для освобождения остальных

MOST
21 студзеня 2026, 18:23

Алексей Богдей провел почти четыре года в заключении за сообщения в Telegram, которые суд счел «призывом к сопротивлению». Ему дали шесть лет колонии усиленного режима, но освободили в...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты