Пятніца, 23 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Швецыя — гэта Беларусь, дзе народ узяў уладу ў свае рукі». Як жыве беларуская дыяспара Стакгольма, і што такое шведская памяркоўнасць

Максім Шульц Максім Шульц
23 мая 2023, 14:02
Гісторыі
A A
диаспора беларусов в Швеции

Павел Зяленін на тым самым месцы. Май 2023 года. Фота: Максім Шульц / MOST

Беларусы жывуць у розных краінах па ўсяму свету, і калі да 2020 года пра дыяспары было мала што вядома, то зараз яны вядуць актыўную дзейнасць. Не выключэнне і Швецыя, дзе налічваецца каля 2-3 тысяч нашых суайчыннікаў.

Журналіст MOST прагуляўся па цэнтру Стакгольма з прадстаўніком беларускай дыяспары Паўлам Зяленіным, наведаў пратэсныя месцы, даведаўся, чым жывуць нашыя землякі і як беларусы Швецыі адабралі у Лукашэнкі 200 мільёнаў еўра, а таксама што такое «шведскі сацыялізм», чаму шведы ходзяць на чырвонае святло, і чым мы падобныя да гэтага скандынаўскага народа. 

«Швецыя — жудасна бедная краіна». Пра сябе і шведскую гісторыю

Беларусы пачалі пераязджаць у Швецыю пасля распаду СССР. Але некаторым пашанцавала перабрацца туды яшчэ падчас «жалезнай заслоны». Напрыклад, маці знаёмай Паўла з’ехала ў 1970-я са шведам, які наведваў Беларусь, каб наладзіць вытворчасць знакамітай глыбоцкай згушчонкі.

— Я трапіў сюды як і большасць — па працы. Я скончыў кафедру біяфізікі, фармальна я кандыдат фізіка-матэматычных навук, але працую нейрафізіёлагам у Каралеўскім тэхналагічным інстытуце. Проста кажучы: я прафесійна капаю на мазгі і граю на нервах, — гаворыць Павел, сыходзячы з прыступак Каралеўскага драматычнага тэатра. На гэтым самым месцы ў снежні 2020-га Алесь Бяляцкі сустракаўся з беларусамі Стакгольма.

диаспора беларусов в Швеции
Алесь Бяляцкі з беларусамі Стакгольму. Снежань 2021 года. Фота: Sverigesbelarusier / Facebook
диаспора беларусов в Швеции
Павел Зяленін на тым самым месцы. Май 2023 года. Фота: Максім Шульц / MOST

Шведская сталіца стаіць на выспах. На галоўным з іх — Gamla stan — размяшчаецца Стары горад з шыкоўным Каралеўскім палацам. Зусім побач — маленькая выспа, на якую ледзьве ўлазіць вялікі будынак парламента. Павел гаворыць, што гэтае месца перакрывае выхад да мора, што ў Сярэднявеччы было вельмі зручна для таго, каб браць плату з купцоў, якія везлі тавар.

— Швецыя ж на самой справе — жудасна бедная краіна. У прынцыпе, акрамя шахт, тут няма нічога. Гэта поўнач, глеба ніякая, есці няма чаго, у XIX стагоддзі тут быў страшны голад, калі ці то чвэрць, ці то траціна шведаў з’ехала за мяжу.

Але сёння Швецыя адна з самых багатых краін свету, дзе каралеўская ўлада спалучаецца з сапраўдным сацыялізмам, а безумоўная асабістая свабода — з разуменнем, што трэба лічыцца з рознымі меркаваннямі, каб дайсці да адзінай мэты. Павел лічыць, што Беларусь абавязкова стане, як Швецыя, бо нашыя краіны і народы вельмі падобныя.

диаспора беларусов в Швеции
Будынак парламенту. Фота: Максім Шульц / MOST
диаспора беларусов в Швеции
Каралеўскі палац. Фота: Максім Шульц / MOST

— Тут 10 мільёнаў жыхароў, і ў Беларусі столькі ж. У Стакгольме каля 2 мільёнаў, і ў Мінску. Беларусы вельмі-вельмі спакойныя, і шведы такія ж. Швецыя — гэта Беларусь, дзе народ узяў уладу ў свае рукі, кантралюе свой урад і прымушае яго рабіць тое, што патрэбна народу.

«Праз некаторы час прыехала паліцыя». Пра мітынгі і шведскую свабоду

Павел вядзе да чарговага «беларускага» месца — менавіта тут адбыўся першы мітынг 10 жніўня 2020 года. Невялікая плошча Адольфа Густава (Gustav Adolfs torg) знаходзіцца проста перад будынкам Міністэрства замежных спраў. Перад уваходам стаяць флагштокі з блакітна-жоўтымі шведскімі вымпеламі, якія нагадваюць сцягі Украіны.

— 10 жніўня тут было спякотнае надвор’е. Нас сабралася чалавек 25-35. Помню, як праз некаторы час прыехала паліцыя. Супрацоўнік падыходзіць да нас і пытаецца: «Можа вам дапамога патрэбная? Вы ж толькі паболей вады піце, бо спёка вялікая. Калі якая дапамога спатрэбіцца, то ці да нас, ці да аховы МЗС падыходзьце». Вельмі міла пакамунікавалі з ім.

У Швецыі існуе свабода сходаў. Можна ў любы момант сабрацца, дзе захочацца. Фармальна трэба папярэджваць паліцыю, але гэта на той выпадак, калі розныя групы людзей захочуць у адзін час заняць адное і тое ж месца. Павел успамінае, што ў свой час тут былі мітынгі мясцовых фашыстаў і антыфашыстаў. Збіраліся два натоўпы ў адным месцы і ў адзін час, а паміж імі была паліцыя, якая сачыла, каб ніхто нікога не пазабіваў.

диаспора беларусов в Швеции
Беларусы Стакгольма на Плошчы Густава Адольфа. Фота: Sverigesbelarusier / Facebook

Наогул, па словах Паўла, для шведа не стаіць пытання асабістай свабоды. Гэта для яго безумоўнае права, і ён вельмі здзівіцца, калі нехта лічыць інакш.

— У Швецыі ніколі не было прыгоннага права. Тут зямля неўрадлівая, то і сяляне нікому не былі патрэбныя. Таму гэтая традыцыя свабоды не толькі шляхты, а ўсіх — яна даволі старая. І нават каралеўская ўлада тут не была абсалютнай. А калі хтосьці спрабаваў узурпіраваць уладу, гэта магло дрэнна для яго скончыцца. Напрыклад, у 1792 годзе у Каралеўскай оперы проста на бале-маскарадзе застрэлілі Густава ІІІ.

Але з іншага боку, у шведаў моцная традыцыя каардынацыі. У Сярэднявеччы ў Швецыі ўжо існаваў парламент — Рыксдаг. Ён складаўся з чатырох палат — духавенства, арыстакратыя, гараджане і сяляне. І кожная палата дахадзіла да свайго меркавання па нейкаму пытанню, а потым іх прадстаўнікі прымалі агульнае рашэнне.

— То бок адбывалася каардынацыя, калі улічваюцца інтарэсы усіх. І гэта не таму, што кагосьці прымусілі лічыцца з іншым, а таму, што кожны сам аддае частку сваёй свабоды, каб разам зрабіць больш, чым яны маглі б зрабіць паасобку. І гэта працуе нават зараз — усе законы і правілы, што тут ёсць, высокія падаткі, не таму, што нейкі «дзядзя» ва ўрадзе так вырашыў, а таму што мы самі так жадаем.

«Мне падаецца, што на узроўні кулуарных спраў Швецыя робіць вельмі шмат». Пра дапамогу Беларусі і Украіне

Плошча перад МЗС рэдка выкарыстоўваецца для мітынгаў. Яна больш для культурных мерапрыемстваў. Але бывала, што да міністэрства выходзілі прадстаўнікі розных дыяспар. Напрыклад эфіопы, калі ў іх краіне былі баявая дзеянні, ці сірыйцы, калі Расія бамбіла Алепа.

— Да нас на пяты дзень выйшла міністарка, пагаварвала з рабятамі, сказала, што ўсё разумее. І ведаеце, у мяне ёсць такое адчуванне, што яны сапраўды ўсё разумеюць. Але што датычыцца спраў… Напрыклад, толькі некалькім беларусам далі палітычны прытулак — гэта дзесці 3% ад усіх заявак. Але мне падаецца, што на узроўні перамоў унутры ЕС, нейкіх кулуарных спраў Швецыя робіць вельмі шмат, але не апублічвае гэта. Ёсць такія адчуванні — з таго што я чую ад розных крыніц.

Вялікай цікавасці да беларускіх спраў у шведскіх палітычных партый таксама няма. Але ёсць асобныя палітыкі. Прычым, яны прадстаўляюць і лібералаў, і сацыял-дэмакратаў, і левых, і кансерватараў. Павел адзначае, што ёсць добрыя кантакты нават сярод нацыяналістаў.

диаспора беларусов в Швеции
Беларусы Стакгольма на акцыі супраць вайны ва Украіне. Фота: Sverigesbelarusier / Facebook

Наогул жа, шведы вельмі гуманістычны народ. Гэта бачна па іх адносінах да бежанцаў. Калі недзе ў свеце пачынаецца вайна — шмат людзей бягуць менавіта ў гэтую скандынаўскую краіну, бо тут вельмі лёгка атрымаць прытулак. Выключэннем не стала і вайна ва Украіне — 10-мільённая Швецыя прыняла каля 50 тысяч уцекачоў.

Павел гаворыць, што беларуская дыяспара таксама дапамагае ўкраінцам. Але людзі гэта робяць прыватным чынам, і стараюцца не свяціцца, каб не мець праблем з беларускімі ўладамі.

— Напрыклад, мой старэйшы сын першыя два месяцы, пасля ўварвання, дапамагаў збіраць рэчы для украінцаў, для бежанцаў. Быў выпадак, калі адзін беларус збіраўся на фронт і мы яму за тры дні сабралі на прыладу начнога бачання. Таксама ў красавіку 2022-га нашыя хлопцы знайшлі танны джып, набілі яго рэчамі і адаслалі каліноўцам. Ды і зараз па прыватных каналах людзі нешта адсылаюць ва Украіну. Так, гэта не такія вялікія аб’ёмы, але дапамога ёсць.

«Атрымоўваецца такі сабе сацыялізм, але спецыяльны». Пра аплату за кватэру і медыцыну

Павел вядзе да наступнай беларускай пратэснай кропкі — Мытнай плошчы (Mynttorget). Яна размясцілася ў вельмі зручнай лакацыі — на беразе канала, між парламентам, палацам і пачаткам пешаходнай турыстычнай вуліцы. Добрае месца, каб пагаварыць пра грошы.

диаспора беларусов в Швеции
Беларусы Стакгольма пратэстуюць на Mynttorget. Фота: Sverigesbelarusier / Facebook

У Швецыі адныя з самых вялікіх у свеце заробкаў, але расплачвацца за гэта прыходзіцца высокімі цэнамі і падаткамі. Асабліва шмат трэба аддаваць за жыллё. Павел мае ўласную кватэру, і кожны месяц плаціць за крэдыт, камунальныя паслугі і электрычнасць каля 10 тысяч крон (1000 еўра).

— Але, фактычна, я не з’яўляюся ўласнікам гэтай кватэры. Я ўладальнік долі ў жыллёвым кааператыве, да якога належыць некалькі дамоў з дзесьці 1000 кватэр. Вось мне і належыць каля 0,1 % гэтага кааператыва. І калі я захачу здаваць сваю кватэру, то фармальна павінны узгадніць гэта з кааператывам.

Вялікія цэны тут і ў прадуктовых крамах, і ў рэстаранах. Аднак ў Швецыі вельмі добрая сацыяльная палітыка. Напрыклад медыцына, па словах Паўла, амаль бясплатная, і ёй можа карыстацца кожны, нават калі ў яго няма сталай працы. Датычыцца гэта і іншаземцаў.

— З дзяцей не бяруць нічога, а з дарослых бяруць грошы, пакуль агульная сума за год не дасягне, па-мойму 200 еўра. Далей бяруць палову да дасягнення сумы ў 300 еўра, а ўжо пасля ўсё бясплатна. Атрымоўваецца такі сабе сацыялізм, але спецыяльны.

Абавязковы падаходны падатак у Швецыі высокі — каля 30 %. Прычым канчатковы працэнт вызначае камуна (раён), у яе ж бюджэт і ідуць грошы. Калі чалавек зарабляе вельмі шмат, то ён можа плаціць і да 50% ад даходу — гэтыя дадатковыя грошы ідуць ужо ў нацыянальны бюджэт.

Такія падаткі дазваляюць праводзіць добрую сацыяльную палітыку. Павел гаворыць, што існуюць розныя выплат, для тых, хто мае ў іх патрэбу.

— Тут ёсць страхавая каса, якая дзейнічае на нацыянальным узроўні і дапамагае, калі нешта здарылася. Напрыклад, хтосьці зламаў нагу і больш за месяц не прыходзіў на працу. І яму плацяць са страхавой касы недзе каля 80 % ад зарплаты. Таксама тут ёсць прафсаюзныя касы, якія не кантралююцца ўрадам.

«Света ездзіць і прасоўвае Беларусь, так і кароль прасоўвае Швецыю». Пра манарха і адабраны ў Лукашэнкі крэдыт

Шведскі «сацыялізм» узнік не на пустым месцы. Тут вельмі старая традыцыя рабочага руху, а ўсё ХХ стагоддзе мясцовы ўрад часцей за ўсё быў сацыял-дэмакратычным. Нават зараз, калі ва ўладзе ўмоўныя правыя, у парламенце каля 30% — гэта сацдэмы. А яшчэ 10% — былыя камуністы. Павел гаворыць, што левыя погляды тут вельмі папулярныя, а на 1 мая, якое з’яўляецца афіцыйным святам, розныя партыі і арганізацыі праводзяць мітынгі і шэсці.

диаспора беларусов в Швеции
Вымпел для рабочых дэманстрацый пачатку ХХ стагоддзя. Фота: Максім Шульц / MOST

—  І нягледзячы на гэта тут шануюць караля. Кароль — гэта як сцяг. Ён прадстаўляе краіну, і гэта істотна для шведаў. І ў караля шмат абавязкаў, у тым ліку па прасоўванню краіны ў свеце. Вось як наша прэзідэнт Света зараз ездзіць і прасоўвае Беларусь, так і кароль Швецыі.

Павел падыходзіць да наступнай плошчы — Sergels torg. Гэта асноўнае месца, дзе шведы збіраюцца, каб памітынгаваць. Тут шмат прасторы, і нават ёсць балкончык, дзе ставяць мікрафон, і адкуль прамаўляюць спікеры. З цягам часу, сюды перамясціліся і беларусы, напрыклад, на акцыю 8 жніўня 2021 года сабралася 150-200 чалавек.

Беларуская дыяспара прадстаўлена арганізацыяй «Беларусы ў Швецыі». Яна з’явілася напрыканцы 2000-х, і па словах Паўла, была хутчэй культурніцкай тусовачкай чалавек на 20. Бадай, самай гучнай падзеяй з удзелам дыяспары ў той час стала афіцыйнае перайменаванне Беларусі ў шведскай мове — з Vitryssland (Белая Расія) на Belarus.

диаспора беларусов в Швеции
Беларусы Стакгольма на Sergels torg. Фота: Sverigesbelarusier / Facebook
диаспора беларусов в Швеции
Міністарка культуры Швецыі Аманда Лінд прамаўляе на акцыі беларусаў з таго самага балкончыку. Фота: Sverigesbelarusier / Facebook

— А ў 2020 годзе, недзе у мае, пачалося палітычная жыццё. Спачатку было вырашана падключыцца да сістэмы «Голос», якая павінна была кантраляваць выбары. Былі невялічкія дэманстрацыі, у тым ліку каля пасольства Беларусі ў Стакгольме. А пасля выбараў мы пачалі збірацца кожны дзень — да лістапада. Потым, як стала холадна, то вырашылі збірацца па суботах і нядзелях.

Зараз беларусы Стакгольма сустракаюцца раз на месяц за келіхам піва на такі сабе «пасляпрац». Гэты фармат параіла дзяўчына з Германіі, якая гасціла у Швецыі — там беларусы збіраюцца ў бары кожны тыдзень.

Але не толькі сустрэчамі жыве дыяспара. Беларусы працягваюць дапамагаць украінцам, каліноўцам, родным палітзняволеных. Ладзяцца і культурныя мерапрыемствы, напрыклад у красавіку ў Каралеўскім драматычным тэатры паказвалі спектакль пра Алеся Бяляцкага.

Ёсць і палітычныя перамогі. Напрыклад, праз некалькі месяцаў пасля выбараў, беларусы Швецыі не далі Лукашэнку атрымаць 200 мільёнаў еўра на турбіны для электрастанцыі. Іх павінны былі купляць праз крэдыт, а гарантам мусіла выступаць шведская ўрадавая арганізацыя Exportkreditnämnden.

— Нашыя шведскія беларусы пра гэта дазналіся, сабралі інфармацыю і звязаліся з мясцовымі журналістамі. І далей ўжо шведскія ЗМІ зладзілі скандал. А мы стаялі з плакацікамі і інфармавалі пра сітуацыю мінакоў. У суме, праз тыдзень гэта усё было адменена і здзелка не адбылася.

диаспора беларусов в Швеции
Беларусы Швецыі на традыцыйным штомесячным «пасляпрацы». Фота: Sverigesbelarusier / Facebook

«Каб нармальна было». Пра падабенства шведаў на беларусаў і лагом

Павел не стамляецца паўтараць, што шведы і беларусы вельмі падобныя. Агульная рыса ў нас — памяркоўнасць. Швед дзесяць раз падумае, перад тым, як нешта зрабіць, і найперш будзе чакаць, каб праблема сама расмакталася.

А яшчэ шведы любяць ладзіць перапынкі ў працы на каву з булачкай. Гэта завецца словам «фіка» (fika). Павел адзначае, што яна практыкуецца ўсімі: «Фіка робіцца некалькі разоў на дзень: раніцай, у другой палове дня, падчас ланчу і гэтак далей. Гэта вельмі па-шведску».

Калі ж браць пытанне законаў, то для шведа, калі ты, парушаючы нейкае правіла, не робіш нікому дрэнна, то і ладна. Таму тут часта можна убачыць, як людзі пераходзяць дарогу на чырвонае святло, калі няма машын.

— У мяне быў выпадак, калі я ехаў на ровары па вузкай вуліцы і не заўважыў забараняючы знак. Мяне даганяе паліцыя і гаворыць: «Вы ведаеце, тут аднабаковы рух, вельмі небяспечна, можа з’явіцца машына, ёй жа нічога не будзе, а вас могуць задавіць». Разумееце, тут паліцыя не для таго, каб сказаць які ты дрэнны і пакараць, а каб выратаваць вам жыццё.

Яшчэ адна асаблівасць шведаў — лагом (lagom), што можна перакласці як «дастаткова» ці «не шмат і не мала». Гэтак называюць лад жыцця, калі ўсё ужываецца ў меру, і няма патрэбы выхваляцца.

— Лагом — гэта, каб нармальна было. Без празмернасці. Ну вось я люблю смажаную бульбу, але ж мне не трэба з’ядаць дзесяць патэльняў. Ці насмажу я дзесяць патэльняў, адну з’ем, а дзясяць што, выкідваць? Лагом — гэта адсутнасць пафасу. Вось шведскі дызайн добра перадае гэту філасофію. Ён не пампезны, але цікавы і функцыянальны.

Павел адзначае, што шведы, сапраўды, у звычайным жыцці кіруюцца лагомам. Але гэта не тое, што ёсць нейкія правілы ці фармуліроўкі, гэта больш унутраныя адчуванні. Дзеці глядзяць на бацькоў, як яны сябе паводзяць, і гэты стыль жыцця перадаецца з пакалення ў пакаленне.

диаспора беларусов в Швеции
Каб растлумачыць, што такое лагом Павел прыводзіць у прыклад лавачкі на плошчы Sergels torg. Яны не дарагія, нават танныя, без раскошы, але зручныя і незвычайныя, на іх прыемна ўсесціся. Фота: Максім Шульц / MOST

Мужчына дадае, што Швецыя грунтуецца на такой памяркоўнасці, а таксама на адчуванні асабістай свабоды, але, разам з тым, і на ўменні дамовіцца, зразумець адзін аднаго.

— Так, ідэальна, мы ніколі не паразумеемся, але, прынамсі, трэба максімальна пастарацца гэта зрабіць. Бо разам мы зможам зрабіць нашмат больш чым паасобку. Я веру, што і ў Беларусі гэта магчыма. І мова ідзе менавіта пра дзеянні — альбо мы стаім на месцы, альбо мы нешта робім.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеРэпартажы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

польский проездной документ иностранца

12-летнюю беларусскую девочку не пустили на самолет с польским проездным документом. Спустя полгода семья добилась компенсации

MOST
22 мая 2025, 18:59

Юлия вместе с мужем и двумя детьми планировали отпуск в Испании. Вылетать должны были из аэропорта в Познани. Но в последний момент 12-летнюю дочь беларуски не пустили на...

беларуску спасли в Аргентине

У беларуски в Польше завязался роман с коллегой из Аргентины. Она уехала к нему — и оказалась в плену у домашнего тирана

MOST
22 мая 2025, 15:48

Полиция Аргентины спасла от домашнего тирана беларуску Александру М. и ее дочь Эмили. Молодой человек, с которым у нее завязался роман, отобрал у девушки телефон и прятал даже...

польский вуз

«Получается, я целый год “кричал” на студентов». В Беларуси педагога с 20-летним стажем уволили из вуза за политику — теперь он преподает в Польше

MOST
21 мая 2025, 17:53

Константин (имя изменено) — в прошлом преподаватель одного из беларусских вузов. Из-за репрессий он получил «запрет на профессию» и решил переехать в Польшу. Долго искал работу, преодолевал языковой и культурный...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты