Субота, 6 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Славянскі альянс» беларускіх рашыстаў: хто стаіць за арганізацыяй

MOST MOST
6 чэрвеня 2023, 16:33
Гісторыі
A A
беларускія рашысты

Канферэнцыя «Идея единой Руси!» у Мінску.

На пачатку красавіка 2023 года у Мінску адбылася канферэнцыя пад назвай «Идея единой Руси!», на якой сабраліся рознага кшталту рускамірцы — ад «раднавераў» да камуністаў і проста фрыкаў. Сярод яе ўдзельнікаў быў Аляксандр Драгун з Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці, які ў апісанні канферэнцыі быў прадстаўлены як дырэктар ЦКДС «Славянскі альянс». Згаданая арганізацыя была створаная ва Украіне ў снежані 2016 года, яе афіцыйная назва на ўкраінскай мове — «Громадська організація “Центр культурного та ділового співробітництва „Слов’янський альянс”». А заснавальнікамі яе сталі два чалавекі — Аляксандр Драгун і Віктар Камісарук. Гэтыя асобы разгледзім больш уважліва.

Кіраўнік «Усеўкраінскага саюзу беларусаў», якія ўцёк у Беларусь пасля 2014-га

Аляксандр Драгун вырас у Калінкавіцкім раёне, потым навучаўся ў вышэйшай навучальнай установе ў расійскім Ленінградзе. Там ён пазнаёміўся са сваёй жонкай Еленай, якая была з гараду Каламыя ва Украіне, і ў 1995 годзе пасля вяселля пераехаў у Каламыю.

У 2013 годзе Аляксандр Драгун быў абраны на пасаду намесніка старшыні «Усеўкраінскага саюзу беларусаў». Гэты саюз быў створаны ў 2000 годзе, ад 2013 года яго узначаліў былы супрацоўнік КДБ СССР Пётр Лайшаў. Менавіта пасля змены старшыні «Усеўкраінскага саюзу беларусаў» змяніўся і склад ягоных намеснікаў, сярод якіх з’явіліся Драгун, а таксама згаданы вышэй Віктар Камісарук.

Драгун доўгі час пражыў ва Украіне, а пасля з’ехаў у Беларусь. У вёсцы Малыя Аўцюкі на Гомельшчыне заснаваў аграсядзібу «Усадьба юмора». Там даўно праходзіць у Калінкавіцкім раёне фестываль гумару.

У 2019 годзе ў інтэрв’ю выданню «Планета Беларусь» Драгун казаў, што прычынай вяртання стала прапанова купіць сядзібу і зрабіць з яе «рэзідэнцыю» фестывалю гумару. Аднак аграсядзіба «Усадьба юмора» ў Аўцюках была зарэгістраваная ў жніўні 2012 года. Але ў чэрвені 2013 года, яшчэ знаходзячыся ва Украіне, у інтэрв’ю Аляксандр Драгун казаў, што аб ад’ездзе ён не думае, таму што ў Каламыі ягоная сям’я, там вырасла ягоная дачка. А ў адной з размоў згадаў, што «перажыў ва Украіне дзве рэвалюцыі: 2004 года і апошнюю», то бок 2014-га года.

беларускія рашысты
Драгун. Фота: sb.by

І яшчэ адзін факт. У лютым 2012 года Драгун зарэгістраваў ва Украіне фірму «Укрспецліт», якая павінна была займацца гандлям кнігамі і выдавецкай дзейнасцю. Гэтая фірма ў верасні 2012 года распаўсюдзіла запрашэнне для ўкраінскіх выдавецтваў наведаць кніжны кірмаш у Маскве. Але ўжо ў кастрычніку 2014 года фірма афіцыйна прыпыніла дзейнасць. Усё гэта паказвае, што Аляксандр Драгун пакінуў Украіну і перабраўся ў Беларусь, хутчэй за ўсё, не раней 2014 года. І ад’езд мог быць звязаны з перамогай Майдана.

Дарэчы, згаданае вышэй інтэрв’ю ад 2019 года змяшчае яшчэ некалькі несупадзенняў з іншымі крыніцамі. Па-першае, у артыкуле ад 2019 года сказана, што Драгун з’ехаў з Беларусі напрыканцы 1990-х гадоў. Але ў іншых размовах сцвярджаў, што прыехал ва Украіну ў 1995 годзе, а да таго яшчэ вучыўся ў Расіі.

Апроч таго, у інтэрвью 2019 года чамусьці месцам пражывання Драгуна ва Украіне названы Кіеў, а не Каламыя, дзе ён сапраўды жыў. А што ён жыў менавіта ў Каламыі, пацверджаецца регістрацыйнымі дадзенымі фірмы «Укрспецліт».

беларускія рашысты
Допіс на старонцы Ігара Грыцая. Фота: ok.ru

Аднойчы Драгун згадаў, што пасля пачатку ўзброенай агрэсіі Расіі супраць Украіны ў 2014 годзе ў ягонай сядзібе ў Аўцюках жылі «бежанцы». Удалося знайсці інфармацыю пра адну сямейную пару такіх «бежанцаў» — Ігар і Святлана Грыцай. Да пераезда ў Беларусь яны жылі ў горадзе Папасная Луганскай вобласці Украіны. Ігар Грыцай мае два акаўнты ў сацсетцы «Аднакласнікі», адзін з іх вёўся да 2019 года, другі вядзецца ад 2019 года. Абодва яны напоўненыя шматлікай рашысцкай прапагандай агрэсіі і забойстваў. А 2019 год прыкметны ў гэтым выпадку яшчэ і таму, што ў «навейшым» сваім акаўнце Ігар Грыцай указаў, што ён нібыта з 2019-га служыць на «КПП Николаев». Пошук паказаў, што ва Украіне існуе аддзел памежнай службы «МІкалаеў» (“ВПС «Миколаїв»”) у складзе Херсонскага памежнага атрада.

У 2021 годзе чальцы «Беларускага славянскага камітэта» абгаворвалі планы правесці ў аграсядзібе ў Аўцюках фестываль славянскай культуры ў маі 2022-га. Але ніякіх згадак пра тое, што такі фестываль адбыўся, няма. Магчыма, прысутнасць у Калінкавіцкім раёне расійскіх вайскоўцаў у 2022 годзе не спрыяла правядзенню фестываляў.

Дарэчы, сярод прадстаўнікоў «Беларускага славянскага камітэта», што абмяркоўвалі гэтае пытанне, быў і Віктар Камісарук, які з’яўляецца чальцом прэзідыюма праўлення «Беларускага славянскага камітэта».

«Яны ходзяць з партрэтам Лукашэнкі»

Пра Віктара Камісарука вядома значна менш, чым пра Аляксандра Драгуна. Ва ўсіх «славянскіх» мерапрыемствах, дзе ён згадваецца, пазначана, што ён жыве ў Харкаве.

Яшчэ ў 2000 годзе, то бок практычна адначасова з узнікненнем «Усеўкраінскага саюза беларусаў», Віктар Камісарук зарэгістраваў ва Украіне грамадскую арганізацыю «Усеўкраінскае аб’яднанне “Беларусь”». Гэтая арганізацыя існуе дагэтуль, мае або мела некалькі аддзяленняў у розных абласцях Украіны, у тым ліку ў Крыме. У 2003 годзе беларусы з севастопальскай суполкі імя Максіма Багдановіча так апісвалі дзейнасць «Усеўкраінскага аб’яднання “Беларусь”»: «Яны ходзяць з партрэтам Лукашэнкі».

Але ў кіраўніцтва «Усеўкраінскага саюза беларусаў» Віктар Камісарук пазней таксама ўвайшоў — як згадана вышэй, пасля таго, як старшынём саюза стаў выхадзец з КДБ СССР Пётр Лайшаў.

Віктар Камісарук рэгулярна ўдзельнічае ў мерапрыемствах на тэму «уз’яднаньня славянскага свету» і «адзінай Русі». У сакавіку 2017 года ён, апрача іншых, падпісаў сфармаваны на адной з такіх канферэнцыяў зварот да Лукашэнкі і Пуціна зрабіць 2017 год «годам рашучых крокаў на шляху інтэграцыі Беларусі і Расіі ў Саюзную дзяржаву, а таксама далучэння да яе іншых краінаў постсавецкай прасторы».

Інфармацыі, якая тычыцца біяграфіі Віктара Камісарука, даволі няшмат.

Па-першае, ёсьць згадка ў расійскім чарнасоценным выданні «Русская народная линия», дзе ён названы палкоўнікам. То бок, імаверна, што Віктар Камісарук з’яўляецца былым або дзеючым кадравым вайскоўцам ці супрацоўнікам сілавой структуры.

беларускія рашысты
Віншаванне Камісарука.

Па-другое, Віктар Камісарук у 2014 годзе як намеснік старшыні «Усеўкраінскага саюзу беларусаў» накіраваў віншаванне з днём перамогі ў адрас «старшыні саюзу ветэранаў СБУ Аляксандра Іванавіча». Удалося высветліць, што адрасат гэтага віншавання — кіраўнік украінскай грамадскай арганізацыі «Саюз ветэранаў СБУ» Харкаўскай вобласці Аляксандр Часнакоў. Паводле дадзеных сайта «Міратворац», Аляксандр Часнакоў, былы супрацоўнік украінскіх спецслужбаў, зьяўляецца агентам расейскай ФСБ.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

пенсионерка в Италии

«Иметь такую опеку — счастье». Беларусская пенсионерка попала в итальянский дом престарелых — и удивилась

MOST
5 снежня 2025, 14:49

Пенсионерка Александра Ханевич, которая в последние годы живет в Польше, отправилась в Италию в рамках проекта «Бабушка на колесах». Там она встретилась с чиновниками, беларусскими и итальянскими пенсионерами...

Путь Сантьяго

Вдоль океана, без телефона, без сигарет. Беларуска прошла один из главных паломнических маршрутов и поделилась впечатлениями

MOST
5 снежня 2025, 13:33

Рюкзак — не тяжелее 10% собственного веса, ракушка и книжка для сбора печатей. Вот и все, с чем Мария в компании трех варшавских подруг отправилась покорять Путь Сантьяго...

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты