Субота, 1 жніўня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Сквер Вольнай Беларусі: новая шыльда з’явілася ў Беластоку

MOST MOST
27 чэрвеня 2023, 09:08
Гісторыі
A A
сквер вольнай Беларусі

Фота: Wyborcza

У Беластоку ля беларускага консульства з’явілася шыльда з назвай «Сквер Вольнай Беларусі». Гісторыя з перайменаваннем цягнулася амаль цэлы год: спачатку планавалася перайменаваць вуліцу цалкам, але пасля пратэстаў мясцовых жыхароў спыніліся толькі на тэрыторыі ля консульства.

Сімвалічны жэст ад гарадскіх улад Беластока з перайменаваннем часткі вуліцы, дзе знаходзіцца беларускае консульства, увасобіўся ў шыльду з новай назвай. Цяпер беларускае консульства афіцыйна знаходзіцца ў скверы Вольнай Беларусі. Раней гэта была вуліца Электрычная.

Сквер Вольнай Беларусі — самы маленькі ў Беластоку. Ён займае плошчу ў дзясятак метраў перад беларускім консульствам. Першапачаткова дарадцы Беластока планавалі перайменаваць усю вуліцу. Аднак сутыкнуліся з пратэстам мясцовых жыхароў, якім давялося б мяняць дакументы ў выніку такога перайменавання.

Тут, перад беларускім консульствам, кожныя выхадныя збіраюцца беларусы, якія пратэстуюць супраць рэжыму Лукашэнкі і падтрымліваюць Украіну ў поўнамаштабнай вайне, што развязала Расія.

Беларускае МЗС падзякавала

Пасля перайменавання Міністэрства замежных спраў Беларусі падзякавала гарадскім уладам.

— Независимость, суверенитет, свобода — поистине визитные карточки нашей страны. Приятно, когда и соседи это осознают, — пракаментавала прэс-служба МЗС.

"Сквер Свободной Беларуси" появился сегодня в Белостоке ??

?? Независимость, суверенитет, свобода – поистине визитные карточки нашей страны 🙂 Приятно, когда и соседи это осознают ?

Спасибо, @WBialystok! pic.twitter.com/IMb4bJqkOd

— МИД Беларуси ?? (@BelarusMID) June 15, 2023

На гэта неадкладна адрэагавалі карыстальнікі беларускага сегменту Twitter, дзе быў апублікаваны каментарый МЗС:

  • «Вельмі незалежна і суверэнна напісаў кішэнны МИД калабарантаў на расійскай мове. Беларусь і беларусаў вы не прадстаўляеце!».
  • «Беларусь должна быть свободна от диктатуры».
  • «Гэта гавораць рабы маскоўскай арды. Раб гаворыць аб свабодзе — гэта дзесьці нават смешна».
  • «Смешна ім. Прадалі незалежнасць, прадалі суверэнітэт, знішчылі свабоду — і смяюцца. А да свабоднай Беларусі вы ніякага дачынення не маеце».
  • «Уже переобулись что ли? А как же “наш бренд — диктатура”? Ну, хорошо хоть в Польше сквер появился. В лукашенковском Рейхе такое название было бы абсурдным».
  • «Сквер свободной Беларуси возможен пока только не в Беларуси! Вы в 2020 променяли свободную Беларусь на жизнь на коленях! Как пособники режима вы совершаете преступление против человечности!».
Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

польская виза в Грузии

670 евро за паспорт. Беларуска смогла вернуть документы, потерянные на Мальте

MOST
31 ліпеня 2026, 17:58

700 евро исчезли, но личные вещи, беларусский паспорт и польская карта побыту остались. Так беларуска Катерина Макась описывает содержимое своей сумки, потерянной в июне на Мальте и теперь...

Sununfollowers

«Рисовала ее — мою малютку». В Варшаве пройдет выставка картин экс-политзаключенной, которые она написала после аборта

MOST
30 ліпеня 2026, 19:13

Опыт абьюзивных отношений, аборт в вынужденной эмиграции и боль утраты. Бывшая политзаключенная Ася Булыбенко воплотила все это в подсолнухах. Эти цветы были символом ее отношений с молодым человеком,...

пенсиоенерка в магазине

Разбили товар в польском магазине? Рассказываем, кто должен платить

MOST
30 ліпеня 2026, 13:44

Две пользовательницы Threads с разницей в несколько дней поделились похожими историями: обе случайно разбили товар в польских магазинах. Однако реакция сотрудников оказалась разной. Одну заверили, что переживать не...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты