Аўторак, 3 лістапада 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Дзіцячы садок і школу з беларускай мовай навучання ў Беластоку пакуль не будуць аб’ядноўваць

MOST MOST
16 лютага 2022, 16:19
Навіны
A A
Дзіцячы садок і школу з беларускай мовай навучання ў Беластоку

Фота: Andrzej Kłopotowski / Wyborcza

Дзіцячы садок і школу з беларускай мовай навучання ў Беластоку не будуць аб’ядноўваць. 16 лютага пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады падчас адмысловай прэс-канферэнцыі.

На прэс-канферэнцыі прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі заявіў, што горад адмовіўся ад планаў аб’яднання беларускамоўнага дзіцячага садка №14 і пачатковай школы №4. Гэта стала вынікам пратэсту беларускай меншасці і далейшых перамоў з мясцовай уладай.

Трускаляскі адзначыў, што беларуская супольнасць няправільна інтэрпрэтавала факты. Улады хацелі аб’яднаць установы, а не ліквідаваць адну з іх. Прэзідэнт Беластока падкрэсліў, што да тэмы аб’яднання ўсё роўна можна будзе вярнуцца, але невядома, праз які прамежак часу.

Тадэвуш Трускаляскі адзначыў, што з-за адмены аб’яднання не атрымаецца сэканоміць бюджэтныя сродкі. Каля 300 тысяч злотых ідзе на падтрыманне ўстаноў.

Прафесар і прадстаўнік беларускай супольнасці Алег Латышонак расказаў, што беларусы не былі спачатку супраць зліцця школы і садка. Беларусы зацікаўлены ў стварэнні ў Беластоку моцнага цэнтра навучання беларускай мовы.

Дарадцы платформы «Польшча 2050» Мацей Бернацкі і Томаш Каліноўскі адзначылі, што большасць гарадской Рады не згодна з праектам злучэння дзіцячага садка і пачатковай школы.

Мясцовая ўлада хацела аб’яднаць дзіцячы садок і пачатковую школу ў адзіны комплекс. Супольнасць беларусаў Беластока на гэта не пагадзілася і пачала збіраць подпісы супраць аб’яднання. Подпісы пакінулі і беларускія арганізацыі ваяводства.

Чытайце таксама

«Мы знойдзем кампраміс». Што будзе з беларускім садком у Беластоку

MOST
31 студзеня 2022, 13:38
беларускі садок у Беластоку

Спрэчкі вакол аб’яднання беларускага садка і школы з беларускамоўным навучаннем у Беластоку разгортваюцца апошнія тыдні. Гарадскія ўлады маюць намер стварыць...

Чытаць далейDetails

«Это гуманитарный кризис». Беларусы ищут, в каком польском банке открыть счет без ВНЖ

Хрысціна Гараніна
2 лістапада 2026, 18:20
польская виза

Польский Bank Millennium объявил, что для верификации клиентов будет принимать в качестве удостоверения личности польский проездной документ иностранца, а не...

Чытаць далейDetails

В Польше обнаружили нелегальное производство военных дронов. Среди обвиняемых — трое беларусов

MOST
2 лістапада 2026, 17:08
производство дронов

Прокуратура направила в Окружной суд Варшавы обвинительное заключение по делу о производстве военных дронов без лицензии. Среди обвиняемых трое граждан...

Чытаць далейDetails
Тэгі: Галоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

производство дронов

В Польше обнаружили нелегальное производство военных дронов. Среди обвиняемых — трое беларусов

MOST
2 лістапада 2026, 17:08

Прокуратура направила в Окружной суд Варшавы обвинительное заключение по делу о производстве военных дронов без лицензии. Среди обвиняемых трое граждан Беларуси, женщина с двумя гражданствами — украинским и...

Пограничная служба Польши

На границе в Кузнице задержали беларуса. Его разыскивали за интернет-мошенничество

MOST
2 лістапада 2026, 13:00

На пограничном переходе в Кузнице 1 ноября задержали 40-летнего беларуса, которого разыскивали в Германии по подозрению в интернет-мошенничестве. Мужчина пытался въехать в Польшу, однако во время проверки документов...

строители в Польше

Если польская фирма нанимает иностранца для делегирования в другие страны ЕС, воеводы не должны отказывать в разрешении на работу

MOST
2 лістапада 2026, 10:05

Делегирование иностранца для работы в других странах ЕС не должно быть основанием для отказа в разрешении на работу в Польше. Такую позицию Министерство семьи, труда и социальной политики...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты