Серада, 4 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Так доўга, як гэта спатрэбіцца». Еўрасаюз выпусціў заяву з нагоды трэцяй гадавіны сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі

MOST MOST
9 жніўня 2023, 09:07
Навіны
A A
ЕС

Крыніца: Christian Lue / Unsplash

Еўрасаюз выпусціў заяву з нагоды трэцяй гадавіны сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. «У гэты дзень тры гады таму сотні тысяч беларусаў выйшлі на вуліцы, каб мірна абараніць сваё права на выбар уласнай будучыні. Гэтыя спантанныя дэманстрацыі былі з надзвычайнай жорсткасцю падаўлены рэжымам Лукашэнкі», — адзначаецца ў заяве Высокага прадстаўніка ад імя ЕС.

Ён сцвярджае, што сёння, праз тры гады, для тых, хто адважваецца выказваць любую крытыку сістэмы, сітуацыя горшая, чым калі-небудзь раней. «Мы глыбока занепакоены станам правоў чалавека ў Беларусі. У цяперашні час каля 1500 палітычных зняволеных утрымліваюцца ў жахлівых умовах, падвяргаюцца жорсткаму абыходжанню і катаванням, не маючы доступу да базавых медыцынскіх паслуг. Многія з гэтых зняволеных на працягу месяцаў пазбаўлены сувязі са сваімі адвакатамі і сваякамі, якія не ведаюць аб іх цяперашнім месцазнаходжанні і стане здароўя» — канстатует прадстаўнік ЕС.

У ЕС лічаць, што «рэжым Лукашэнкі таксама стаў пагрозай рэгіянальнай і міжнароднай бяспецы з-за такіх дзеянняў, як прымусовая пасадка грамадзянскага самалёта ў маі 2021 года і выкарыстанне нерэгулярнай міграцыі на ўсходніх межах ЕС у якасці інструменту. З 24 лютага 2022 года рэжым стаў саўдзельнікам агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны, паставіўшы пад пагрозу ўласны суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, каб падтрымліваць злачынствы Расіі ва Украіне».

Акрамя таго, ЕС узгадвае магчымасць Расіі незаконна дэпартаваць украінскіх дзяцей на беларускую тэрыторыю, размяшчэнне ў Беларусі наймітаў «Вагнер».

У адказ ЕС будзе працягваць ціснуць на беларускі рэжым «так доўга, як гэта спатрэбіцца». У заяве узгадваюццы нядаўнія санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму.

«ЕС высока ацэньвае і падтрымлівае намаганні беларускага дэмакратычнага руху. Рашучасць беларускага народа, які з высокай рызыкай для сябе працягвае адстойваць дэмакратыю, з’яўляецца фактарам, які ўсяляе вялікую надзею. ЕС аказвае падтрымку ахвярам рэпрэсій, праваабаронцам, арганізацыям грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ і журналістам, студэнтам і кампаніям у выгнанні, а таксама ініцыятывам, накіраваным на захаванне беларускай ідэнтычнасці, культуры і мовы», — заявіў ЕС.

Ён заклікаў улады Беларусі «ўступіць у сапраўдны і інклюзіўны дыялог з усімі слаямі грамадства, які б вёў да свабодных і справядлівых выбараў». Пры гэтым ЕС абавязваецца дапамагчы Беларусі стабілізаваць сваю эканоміку і рэфармаваць свае інстытуты, калі яна стане на шлях пераходу да дэмакратыі.

«Наша мэта – садзейнічаць павышэнню ўстойлівасці і ажыццяўленню новых дэмакратычных рэформ, ствараць новыя працоўныя месцы і павышаць узровень жыцця людзей, у тым ліку праз Усеабдымны план эканамічнай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі з бюджэтам да 3 млрд еўра», — сцвярджаецца ў дакуменце.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ВНЖ в Польше

В Польше при отказе в ВНЖ не будут возвращать уплаченную госпошлину

MOST
4 сакавіка 2026, 18:43

В Польше при отказе в ВНЖ заявителям не будут возвращать уплаченную госпошлину. Также возврата не будет, если госорган вынесет решение о прекращении производства по делу. Новшество вступает в...

рейд

В Польше прошел масштабный рейд по людям в розыске. Задержали почти 2000 человек, в том числе мошенницу из Беларуси

MOST
4 сакавіка 2026, 11:23

Полиция и Погранслужба Польши провели масштабную двухдневную акцию по поимке людей, объявленных в розыск или тех, в отношении которых выданы постановления о задержании. В результате рейда задержали около...

ВНЖ в Польше

В Лодзи отменили телефонную запись на личную подачу заявлений на ВНЖ

MOST
4 сакавіка 2026, 09:18

В Лодзи с 1 марта 2026 года отменили телефонную запись на подачу заявлений на временный, постоянный ВНЖ и карту долгосрочного резидента ЕС. Фото такого объявления опубликовала у себя...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты