Серада, 21 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Як сыходзіць з жыцця з усмешкай на вуснах, калі табе 10 год? Беларусы ставяць спектакль у Беластоку

MOST MOST
20 лютага 2022, 14:02
Гісторыі
A A
спектакль у Беластоку

Вячаслаў Сікора. Фота: MOST.

Беларусы ў Беластоку рыхтуюць прэм’еру спектакля «Оскар і Ружовая дама». Дату і месца паказу паведамяць пазней, уваход будзе вольны. Галоўную ролю выконвае дзевяцігадовая беларуска Ева Казак, рэжысёр — Вячаслаў Сікора. MOST паразмаўляў з рэжысёрам пра тое, чаму патрэбна вучыцца прыгожа сыходзіць у нябыт, як пачынаць новае жыццё ў іншай краіне, калі сям’я засталася ў Беларусі, і чаму важна вярнуцца ў Маладзечна ўсім назло. 

Чый Крым, забабоны і іншыя перашкоды на шляху пастаноўкі

— Чаму для пастаноўкі абралі менавіта гэты твор?

— Упершыню я ўбачыў «Оскара» на Міжнародным моладзевым тэатральным форуме «Март-контакт» у Магілёве, там гралі прафесійныя акцёры Арлоўскага тэатра (Расія, тэатр «Свободное пространство»). Бачыў пасля яшчэ некалькі варыянтаў. Нарадзілася ідэя, каб гэты матэрыял сыграла дзіця, прычым адно за ўсіх акцёраў. Атрымліваецца такі монаспектакль, у якім патрэбна згуляць сем роляў — бабулю Ружу, бацькоў, доктара Дзюсельдорфа, сябра, каханую дзяўчыну. Гэта вельмі складаны матэрыял, і няпроста знайсці дзіця, якое змагло б гэта адужаць. 

Знайшоў спярша ў Маскве, калі там працаваў. Збіраліся ставіць прэм’еру, і тут грымнуў 2014 год. Я з’ездзіў на Майдан, здарыўся Крым, і мы разышліся з бацькам дзяўчынкі ў меркаванні, чый Крым. А дзяўчынка была неверагодна таленавітая, і спектакль мы збіраліся ставіць і на рускай мове, і на англійскай. Гэты праект памёр. 

У 2018 ставіў «Оскара» ў Мінскім абласным драматычным тэатры ў Маладзечне. Там працаваў год, пасля на пасаду мастацкага кіраўніка прыйшоў Валеры Анісенка. Павінна была быць прэм’ера, Оскара граў мой сын. Анісенка адхіліў прэм’еру. У нас пачаліся канфлікты на іншай глебе, пасля якіх я не атрымліваў ролі і мусіў з’ехаць у Шчучын. Назло ўсім вярнуся ў Маладзечна, прывязу і пакажу там «Оскара» — бачыце, ад чаго адмовіліся?

Матэрыял сышоў у нікуды, было вельмі балюча. Пасля паставіў спектакль у Шчучыне, дзе тады кіраваў Народным драматычным тэатрам. Абвясціў кастынг. Прыходзяць бацькі, расказваюць, якое ў іх таленавітае дзіця. Кажу: пачытайце спярша п’есу. Пасля гэтага не вярталіся — у фінале ж персанаж памірае. Прыходзіць хлопчык, кажа, што ён вырашыў граць. Мне спадабалася, што такі настырны. Працавалі тры месяцы, зрабілі прэм’еру, паставілі яшчэ раз, нас запрасілі ў іншы горад, пайшла папулярнасць. 

Фота: MOST.

— То гэта была паспяховая пастаноўка?

— Ходу ёй не далі. Хацеў паставіць у Гродне, а рэжысёры не пагаджаюцца: нейкі Лёва з Магілёва без рэжысёрскай адукацыі сам ставіць спектаклі, кіно здымае, сам грае галоўныя драматычныя ролі. У Гродне мне так і не далі яго паставіць. Праз чатыры спектаклі шчучынскі хлопчык адмовіўся ўдзельнічаць у пастаноўцы. Думаю, бабуля тут паўплывала: «Што ж ты, ён жа гэта ўсё паказвае на сабе, а раптам захварэе». Хаця мне прычыну так і не патлумачылі, сам хлопчык вельмі адасобіўся. А мы ўжо дамову заключалі з маці, нас запрашалі на міжнародныя фестывалі, рабілі дакументы ў Славакію. Гэта быў яшчэ адзін цяжкі ўдар. 

Пра спектакль пачуў мой сябар, прапанаваў паставіць зноў. Я такі: «Не! Ніколі!». Сябар кажа, што акцёрам можа разгледзець яго пляменніцу. Я спярша не хацеў, бо пачынаюцца сваяцкія сувязі. Але паслухаў дзяўчынку. І так уразіўся, што ездзіў на рэпетыцыі са Шчучына ў Гродна. Паралельна ставіў «Ноч Гельвера» польскага драматурга Інгмара Вілквіста, дзе пра падзеі 1937 года — нешта падобнае з тым, што пачало адбывацца ў Беларусі ў 2020. Раблю дзве прэм’еры, падаёмся на міжнародны фестываль у Дняпры (Украіна). «Ноч Гельвера» атрымлівае першае месца, а «Оскар» — гран-пры. 

Ева Казак — цяперашні Оскар. Фота: MOST

Пяты Оскар — найлепшы

— Як знайшлі акцёра на пятага Оскара?

— Ад кастрычніка 2020 год жыў у Кіеве, спрабаваў стварыць тэатр, не знайшоў ні пляцоўку, ні ахвотных далучыцца. Пасля паехаў у Беласток. Расказаў пра спектакль Алене Смолдаравай, яна знайшла Еву. Дзяўчынка адразу сказала, што хоча, будзе вучыць тэкст. І цяпер бачу, што цяперашні Оскар найлепшы. 

Бацькі Евы пераехалі ў Польшчу шэсць год таму. Дзяўчынка нарадзілася ў Мінску, пасля сям’я год пажыла ў Кузніцы перад пераездам у Беласток. 

— Чаму ўсіх герояў грае адзін акцёр?

— Монаспектакль таннейшы ў гастрольным варыянце, а мы хочам катаць яго па ўсёй Польшчы. «Ноч Гельвера» я хачу таксама тут паставіць, ужо па-польску, на мове аўтара. Пасля хочам паставіць камедыю «Каліфарнійская сюіта» па-беларуску. Ва ўсіх пастаноўках акцёры — гэта беларусы, якія выехалі і марылі паспрабаваць сябе ў тэатры ці ў кіно. 

— Чаму пастаноўка на польскай мове?

— Я вырашыў аддаць даніну павагі Польшчы. Беларусаў тут вельмі добра прымаюць, і гэта такі падарунак ад новага беларускага тэатра польскаму гледачу.

Фота: MOST.
Фота: MOST.
Фота: MOST.

Чаму «Оскара» варта праходзіць у школах

— «Оскар і Ружовая дама» ўяўляе сабой лісты дзесяцігадовага хлопчыка Оскара да Бога. Наколькі гэта рэлігійны твор?

— Да рэлігіі гэта ўсё не мае дачынення. Гэта псіхалагічныя развагі пра тое, як прыгожа сысці з жыцця. Бабуля Ружа прыдумала ідэю для паміраючага дзіцяці: адзін дзень для яго — гэта дзесяць год. Оскар і расказвае ў лістах, як пражыў кожныя з гэтых дзесяці год. Хлопчык нібыта пражыў 110 год, і ён меў усё — каханне, сям’ю, сяброў. 

Калі ўпершыню сутыкнуўся з гэтай думкай, уразіўся — нас жа ніхто не вучыць, як сыходзіць у нябыт прыгожа, а гэта ж немагчыма прадухіліць. Калі немагчыма паўплываць на смерць, як зрабіць так, каб сыходзіць з усмешкай на вуснах? Гэта вельмі моцная тэма.

Бог тут як сябра, з якім Оскар дзеліцца сваімі перажываннямі. 

— Касцюм Оскара — крыху малая піжама. Гэта спецыяльна зроблена, бо персанаж памірае і няма сэнсу купляць новае адзенне, па памеры?

— Хацелася прыўнесці ў вобраз нешта пацанскае, таму пакінулі так. У нас жа дзяўчынка выконвае ролю хлопчыка, і трэба ствараць адпаведны вобраз.

— Спектакль «Оскар і Ружовая дама» больш сумны ці светлы?

— Гледачы плачуць і ўсміхаюцца адначасова. Адчуваеш радасць за дзіця, што ён адшукаў выйсце ў гэтай сітуацыі і спосаб сысці прыгожа. Лічу, што гэты твор абавязкова патрэбна праходзіць у школах. Бацькі не заўсёды могуць так патлумачыць дзецям гэтыя тэмы. 

Фота: MOST.

«Ты нас прамяняў на рэвалюцыю»

— У Беларусі на вас заведзена некалькі крымінальных спраў, вы ў міжнародным вышуку. Гэта цяжар, які замінае жыць і ствараць, ці наадварот штуршок?

— Я чакаў таго, што адбылося ў 2020, ад 2014. Мне бы не прабачылі тое, што я казаў у сваіх стрымах і да чаго заклікаў у сваіх сацсетках. 

Хто ж думаў, што ўсё гэта так зацягнецца. Была такая адрэналінавая хваля, эйфарыя. Мы не думалі пра наступствы. Верылася ў казку, ва ўсё лепшае. Прыкладна праз паўгода ва Украіне я зразумеў, што гэта надоўга і мне трэба ўсё пачынаць спачатку. Пачынаць занава ў 20-30 год — для кагосьці гэта можа быць прыгодай. Для тысяч беларусаў гэта быў штуршок для новага жыцця, і многія ўжо не вернуцца. 

Такім жа, як я, вельмі цяжка вырываць карані. Тым больш выехаў адзін, жонка і сын засталіся ў Беларусі. Атрымаў папрок «ты нас прамяняў на рэвалюцыю», так што маю сямейную катастрофу. У мяне літаральна ўсё засталося ў Беларусі. 

Таму творчасць для мяне — гэта яшчэ і тое, што ратуе. Імкнуся заняць сябе так, каб не было свабодных дзён. Цяпер што, чакаць перамогі? Не, трэба рабіць тое, што важна. 

Вячаслаў Сікора — беларускі рэжысёр, сцэнарыст, акцёр. Нарадзіўся на Шчучыншчыне.

«Оскар і Ружовая дама» — раман французскага пісьменніка і драматурга Эрыка-Эманюэля Шміта 2002 года. Галоўны герой, 10-гадовы Оскар, хварэе на рак і праводзіць свае апошнія дні ў бальніцы. Адна з сядзелак прапануе хлопчыку гульню, нібы за адзін дзень ён пражывае дзесяць гадоў, і пісаць пра тое, што за гэты час з ім адбываецца. Кніга стала надзвычай папулярнай у Францыі і за межамі краіны.

Тэгі: ГалоўнаеІнтэрв'ю

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

польский вуз

«Получается, я целый год “кричал” на студентов». В Беларуси педагога с 20-летним стажем уволили из вуза за политику — теперь он преподает в Польше

MOST
21 мая 2025, 17:53

Константин (имя изменено) — в прошлом преподаватель одного из беларусских вузов. Из-за репрессий он получил «запрет на профессию» и решил переехать в Польшу. Долго искал работу, преодолевал языковой и культурный...

Александр Чернухо

«Говорили, что Макс Корж — русский певец». В Варшаве снимают документальный фильм о беларусской музыке

MOST
19 мая 2025, 19:58

Беларусы создали в Польше независимый продакшн Vidok. Режиссер Виталий Карабань, продюсер Каролина Шарфман и оператор Ксения Гайдук объединились, чтобы снять документальный фильм о беларусской музыке «На скрыжаванні». Через...

проездной документ иностранца

«Я хочу, чтобы мой ребенок существовал». Во Вроцлаве беларусы хотят выйти на протест против долгой выдачи проездных документов иностранца

MOST
19 мая 2025, 16:58

Беларусы, живущие во Вроцлаве, рассматривают возможность выйти на митинг против долгих сроков получения проездного документа иностранца. Эта тема обсуждается в городском чате. Дело в том, что некоторые дела...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты