Субота, 7 лістапада 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Вучыцца хадзіць, можа сам есці, трымаць лыжку. Як беларускі актывіст жыве ў Польшчы пасля разрыву анеўрызмы

MOST MOST
20 верасня 2023, 12:50
Гісторыі
A A
разрыв аневризмы

Сяргей Пантус. Крыніца: «Радыё Свабода»

Беларускі актывіст Сяргей Пантус тры месяцы знаходзіцца ў польскім шпіталі пасля разрыву анеўрызмы галаўнога мозгу. Ён схуднеў і аслаб, але да яго паволі вяртаецца памяць, ён наноў вучыцца хадзіць. Пра рэабілітацыю беларуса распавяло «Радыё Свабода».

18 чэрвеня Сяргею стала блага на працы, ён упаў, страціў прытомнасць. Мужчыну адвезлі ў шпіталь, дзе выявілі разрыў анеўрызмы галаўнога мозгу. Зрабілі аперацыю, Сяргей амаль тыдзень правёў у штучнай коме. Беларусы сабралі на лячэнне і іншыя патрэбы актывіста больш за 10 тыс. еўра. Патрэбную суму заданацілі фактычна за суткі.

Па інфармацыі крыніц «Радыё Свабода», тры месяцы Пантус знаходзіцца ў шпіталях Беластока і праходзіць лячэнне. Яму зрабілі чатыры аперацыі на галаве, чакае яшчэ пятая. Стан Сяргея змяняецца хвалямі: то паляпшаецца, то пагаршаецца. У дадатак да сур’ёзнай хваробы мозгу ён перанёс запаленне лёгкіх і падхапіў шэраг інфекцый.

Сяргей у значнай ступені страціў памяць, але яна паціху аднаўляецца. У горшым стане ён мог не ўспомніць нават родных, але ў апошні час усё лепш пазнае крэўных і сяброў.

«Каго ён памятаў амаль заўсёды, дык гэта Зянона Пазняка», — усміхаецца суразмоўца «Свабоды». Палітык наведаў паплечніка ў ліпені ў шпіталі.

«Схуднеў кілаграмаў на дваццаць»

Большую частку лячэння Сяргей ляжыць. Ён моцна аслаб. Цяпер вучыцца наноў хадзіць з дапамогай спецыялістаў, робіць фізічныя практыкаванні, каб аднавіць спраўнасць цягліц. Пакуль ён не можа самастойна ўставаць з ложка, але можа сам есці, трымаць лыжку, кубак.

«Ён схуднеў кілаграмаў на дваццаць дакладна. Фізічна ён, вядома, моцна змяніўся», — кажа суразмоўца.

У шпіталі мужчыну давялося пагаліць бараду і бакенбарды, якія ён адпускаў да хваробы, а да таго ж коратка пастрыгчыся з прычыны аперацый. Пасля апошняй з іх Сяргей стаў пачувацца лепш.

«Цяпер, як ён прыходзіць у памяць, у яго і жарты, і ўсё, як было раней. У горшым стане ён ляжаў ніякі, нікога не пазнаваў, ні з кім не гаварыў, глядзеў у адну кропку. Яму было не да жартаў. Сам не еў, не паварочваўся, не рухаўся. Цяпер неба і зямля: сам варочаецца, сам есць, уголас гаворыць, а раней пераважна шэптам», — кажа суразмоўца.

Сяргей звычайна знаходзіцца ў добрым настроі, не скардзіцца на здароўе. У шпіталі ён малюе, каб развіваць дробную маторыку. Чытае з сябрамі невялікія гісторыі, пераказвае іх, каб трэніраваць памяць. Разгадвае крыжаванкі. Слухае і спявае песні. Яго рэгулярна наведваюць сябры і знаёмыя, дасылаюць паштоўкі падтрымкі нават з іншых краін.

Што стала прычынай хваробы, невядома.

«Пэўна, анеўрызма ў Сяргея была з дзяцінства. Яна можа разарвацца ў любы момант, незалежна ад цяжкай працы. Можа, ад перажыванняў, можа, павысіўся ціск — тады горача было», — разважае крыніца інфармацыі.

Грошы прызначаныя на рэабілітацыю і арэнду кватэры

Паводле суразмоўцы «Радыё Свабода», пакуль што лячэнне ў шпіталі для Сяргея бясплатнае, яго кампенсуе медыцынская страхоўка. Невялікая частка сабраных грошай пайшла на вітаміны для мозгу. Да таго ж за данаты цяпер аплачваецца арэнда кватэры, у якой жыў Сяргей. Яго ўвесь гэты час маглі выпісаць са шпіталя раптоўна, сцвярджае суразмоўца, таму неабходна, каб жыллё было падрыхтаванае. Працаваць і зарабляць на жыццё ён сам пакуль не можа.

Асноўная сума ахвяраванняў прызначаная на будучую рэабілітацыю. Калі падчас першага бясплатнага курсу аднаўлення функцыі апорна-рухальнага апарата не вярнуцца ў норму, то спатрэбяцца платныя паслугі рэабілітолага. Да таго ж, магчыма, прыйдзецца рабіць дадатковыя аперацыі на галаве праз нейкі час, можа, праз год.

Колькі Сяргей прабудзе яшчэ ў шпіталі, невядома. Прынамсі некалькі тыдняў. Калі яму прызначаць асобны курс рэабілітацыі, то, магчыма, і некалькі месяцаў.

Крыжы паўстанцам Каліноўскага

Сяргею Пантусу 48 гадоў. Паходзіць з Бярозаўкі Лідскага раёна на Гродзеншчыне. Займаўся грамадска-палітычнай дзейнасцю больш за 20 гадоў. Сяргей разам з паплечнікамі рабіў і ставіў у Беларусі крыжы і памятныя знакі ў гонар паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Удзельнічаў ў абароне Курапатаў. Арганізоўваў акцыі супраць экалагічнага забруджвання на Лідчыне. У 2019 годзе яны з паплечнікамі надалі розгалас, калі ў рэках на Гродзеншчыне здарыўся вялікі мор рыбы. Браў удзел у выбарчай кампаніі ў парламент свайго сябра, Бярозаўскага актывіста Вітольда Ашурка.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

мурал в Познани

17-летняя беларуска организовала создание мурала в Познани. На нем девушки из Беларуси и Польши

MOST
6 лістапада 2026, 19:31

17-летняя беларуска Алиса живет в Польше почти год. За это время она успела организовать свой первый большой проект — создание польско-беларусского мурала в Познани. На рисунке две девушки...

Znieczulenie

В польском сериале, который вышел на Netflix, один из персонажей — беларусский врач. У него на спине выжжено «здраднік»

MOST
6 лістапада 2026, 18:57

История беларусского врача, вынужденно покинувшего родину после протестов, стала одной из сюжетных линий польского сериала «Анестезия» (Znieczulenie), который вышел на стриминговой платформе Netflix. Она показывает драму многих талантливых...

арест недвижимости эмигрантов

«Сколько же отнимать всего можно?» Беларус отказался возвращаться из Польши — теперь у него забирают имущество

MOST
6 лістапада 2026, 12:17

Дмитрий Банит уехал из Беларуси в Польшу в декабре 2020 года, после того как против него возбудили уголовное дело из-за комментариев в интернете. Весной 2026 года его заочно...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты