Панядзелак, 5 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У махляроў з’явіліся персанальныя даныя 8,5 тыс. беларусаў замежжа. Людзі хацелі атрымаць пашпарт Новай Беларусі

MOST MOST
28 сакавіка 2024, 12:10
Навіны
A A
паспорт Новой Беларуси

Здымак носіць ілюстрацыйны характа. Крыніца: Austin Distel / Unsplash

На тэматычных хакерскіх форумах з’явілася база «Пашпарт Новай Беларусі», у якой нібыта ёсць звесткі пра больш чым пра 8 тыс. беларусаў замежжа, піша «Наша Ніва». Выданне даведалася, як маглі быць сабраныя гэтыя звесткі.

Журналісты праверылі даныя людзей з пробнай часткі спісу — такія людзі прынамсі існуюць. З адным з іх звязаліся, каб высветліць, як так атрымалася.

Мужчына расказаў, што аднойчы трапіў у фэйсбуку на старонку «Нацыянальны пашпарт Рэспублікі Беларусь», якая актыўна рэкламавалася ў сацыяльнай сетцы. У допісаў было шмат рэпостаў і лайкаў. Імаверна, частка з іх былі купленыя, але частка была ад рэальных людзей.

На старонцы было маляўнічае апісанне неймаверных перспектываў, якія дасць пашпарт Новай Беларусі.

Яна вяла на сайт, дзе прапанавалася даць свае звесткі: поўныя імя і прозвішча, краіну пражывання, адрас у гэтай краіне і адрас прапіскі, імёны сваякоў, якія таксама хочуць пашпарт, і прычыну выдачы пашпарта.

Чалавек, з якім гутарылі журналісты «Нашай Нівы», сказаў, што сайт і старонка ў фэйсбуку былі зробленыя вельмі якасна і праўдападобна.

Цяпер усе гэтыя рэсурсы выдаленыя.

«Мы ніколі не будзем патрабаваць персанальныя звесткі беларусаў падчас апытання»

Намеснік Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах Валер Кавалеўскі расказаў, што Пераходны кабінет і іншыя супольнасці дэмакратычных сілаў не маюць дачынення да той старонкі. І тым больш не выкарыстоўваюць назву «Рэспубліка Беларусь» у сваіх праектах.

Парады па тым, як абараніцца, чытачам даў Валер Кавалеўскі:

«Па-першае, сачыце толькі за афіцыйнымі сацыяльнымі сеткамі Пераходнага кабінета і Офіса Святланы Ціханоўскай. Калі мы сапраўды пачнём апытанне, то будзе і відэа, і тэкставае суправаджэнне, і гэта будзе адначасова на ўсіх нашых афіцыйных рэсурсах.

Па-другое, мы ніколі не будзем патрабаваць персанальныя звесткі  То-бок у анкеце не будуць пытацца ні імя ці прозвішча, ні дату нараджэння, ні фота ці адрасы беларусаў. Гэта будзе інфармацыя пра краіну жыхарства і патрэбы сям’і чалавека, а таксама прычыны атрымання пашпарту».

Прадаўцы сцвярджаюць, што сабралі звесткі больш за 8,5 тыс. беларусаў замежжа. Яны спрабуюць прадаць базу за 5 тыс. долараў.

Пра спробы сабраць звесткі такім чынам паведамлялася і раней, але дагэтуль незразумела, хто за імі стаіць. Гэта можа быць працай або спецслужбаў або прафесійных махляроў. Махляры часта ствараюць падробкі афіцыйных сайтаў установаў і праектаў, каб збіраць даныя людзей.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

купить топливо в Германии

Снижение цен на топливо и судьба референдума в Варшаве. Главные новости Польши за неделю

MOST
4 кастрычніка 2026, 18:26

Рассказываем, что случилось в Польше с 28 сентября по 4 октября 2026 года. Заработала новая программа снижения цен на бензин и дизтопливо — в рознице они подешевели более...

ВНЖ в Польше

Как часто в Польше беларусам отказывают в ВНЖ и почему после 2022 года число отказов выросло?

MOST
2 кастрычніка 2026, 17:25

В январе-августе 2026 года Польша предоставила беларусам 18,8 тыс. ВНЖ, а по 2,2 тыс. заявлений вынесены отказы, следует из статистики Управления по делам иностранцев. Чаще всего беларусы получают...

Клара

«На клетках дочери протестируют 5 тысяч препаратов». Семья беларуса создала в Варшаве фонд, чтобы изучить редкую генетическую болезнь

MOST
2 кастрычніка 2026, 14:40

Когда Клара родилась, ее состояние не вызывало опасений. Врачи поставили ей максимальные десять баллов по шкале Апгар. Но очень быстро выяснилось, что девочка вялая и слабая. Первый месяц...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты