Нядзеля, 25 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Страшна, калі табе 11-12 гадоў, а ты перажываеш дэпрэсію». Як у Варшаве працуе Беларуская школа мастацтваў

MOST MOST
4 красавіка 2024, 09:15
Навіны
A A
белорусская школа в Варшаве

Заняткі ў Беларускай школе мастацтваў. Фота з групы школы ў Фэйсбуку

У Варшаве ўжо два гады працуе Беларуская школа мастацтваў імя Міколы Равенскага. Праект пачынаўся, каб дапамагчы дзецям адаптавацца ў эміграцыі, але за час існавання значна пашырыўся. Сёння школа прапануе беларускім дзецям бясплатныя заняткі, рыхтуе іх да іспытаў у музычныя школы і стварае спектаклі. Ёсць тут актыўнасці і для дарослых. Як развіваецца праект, MOST распавяла дырэктарка школы, кіраўніца і дырыжорка «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская.

Галіна разам з сям’ёй і калегамі апынулася ў эміграцыі ў 2021 годзе. Амаль адразу паўстала праблема — дзеці балюча перажывалі эміграцыю і адчувалі сябе самотна. У яе асяроддзі было шмат сямей з падлеткамі, і бацькі вялі размовы пра тое, што дзецям няма з кім сябраваць.

Жанчыну ўразіла, што ў эміграцыі некаторыя дзеці пачалі прымаць антыдэпрэсанты. У Мінску яна ніколі не сутыкалася з такой сітуацыяй.

— Страшна, калі табе 11-12 гадоў, а ты перажываеш такую вялікую дэпрэсію, — адзначае Галіна.

Таму ў стварэнні школы першаснай мэтай была сацыяльная дапамога.

— Мы, дарослыя, працягвалі свае рэпетыцыі, і гэта нас ратавала. А дзеці знаходзіліся побач.  І прыйшла думка зрабіць нешта з імі.

«Гэта было зялёнае святло: працуйце»

Пачалося ўсё ў лютым 2022 года з невялікай групы дзіцячага хору. Але раптоўна гурток пачаў абрастаць выкладчыкамі, якія зразумелі неабходнасць школы, бацькі сталі прыводзіць дзяцей.

Сёння школа прапануе адразу некалькі вучэбных напрамкаў: музычны (гітара, скрыпка, фартэпіяна, вакал, сальфеджыа і хор), тэатральны, літаратурны і гістарычны. Сярод выкладчыкаў — рэжысёр і культуролаг Васіль Дранько-Майсюк,  кампазітарка Вольга Падгайская. З наступленнем добрага надвор’я школа плануе праводзіць экскурсіі па беларускіх мясцінах Варшавы з гісторыкам Сяржуком Герасімовічам.

— У адной прасторы вельмі шмат таленавітых людзей, у Мінску такое б не атрымалася, — мяркуе Галіна.

Да сённяшняга дня дырэктарка імкнецца ўтрымліваць школу ў некамерцыйным фармаце. Усе групавыя заняткі праводзяцца бясплатна. Для Варшавы гэта рэдкасць.

— Калі я спрабавала аддаць дачку — яна займаецца скрыпкай — у музычную школу ў Варшаве, зразумела — гэта недасяжна. Ці дзесяць чалавек на месца, ці на платнай аснове,  — тлумачыць Галіна.

Некамерцыйны фармат існавання школы стаў магчымым у тым ліку таму, што Дом культуры ў Старым горадзе адвёў школе бясплатнае памяшканне для заняткаў.

— Гэта было зялёнае святло: працуйце, вось вам памяшканне. Амаль у кожным класе стаяць музычныя інструменты, тут ёсць камерная зала, дзе мы праводзім тэатральныя заняткі.

белорусская школа в Варшаве
Заняткі ў Беларускай школе мастацтваў. Фота з групы школы ў Фэйсбуку

«Дзеці вельмі хутка губляюць мову»

Агулам у школе навучаецца больш за 70 дзяцей, ад сямі да 17 гадоў.  Некаторыя з іх прыходзяць у школу, каб выкладчыкі дапамаглі падрыхтавацца да іспытаў у польскія музычныя школы.

— Дзецям, якія займаліся музыкай «у мінулым жыцці», вельмі важна працягваць гэта на адпаведным узроўні. Але ніякіх сертыфікатаў або паперак мы не даём, бо пакуль не маем адпаведнага статусу.

Школа дапамагае захаваць сувязь з радзімай і беларускай культурай. Тут у дзяцей застаецца магчымасць не толькі чуць родную мову, але і спяваць на ёй.

— Нашы дзеці вельмі хутка губляюць мову, пераходзячы на іншыя. Таму для нас, дарослых, вельмі важна, што ў школе дзеці нейкім чынам могуць гэта кампенсаваць.

Тым не менш у школе вучацца і некалькі ўкраінцаў, а вось палякі пакуль не прыходзілі на заняткі.

— Не ведаю, кепска гэта ці добра, але ў нас няма мэты інтэгравацца ў польскае грамадства. Для мяне школа — гэта выспа беларускасці. Магчыма, для палякаў гэта не зусім зручны фармат.

«Мы прапануем аматарскі ўзровень»

Два разы на год навучэнцы школы ладзяць канцэрты і тэатральныя пастаноўкі для бацькоў. Галіна адзначае, што мэты выходзіць на міжнародныя конкурсы ў школы няма.

— Дакладна, у нас няма такіх амбіцый. Нягледзячы на тое, што ўсе выкладчыкі высокакваліфікаваныя, мы прапануем аматарскі ўзровень.

Але ў беларускіх праектах дзеці ўжо паўдзельнічалі: запісалі кліп на песню «Свет без вайны», а таксама зняліся ў кліпе спявачкі Ганны Шаркуновай «Знакі».

Школа адкрытая і для дарослых. Зараз тут існуе жаночы ансамбль, у планах — стварэнне тэатральнай групы пад кіраўніцтвам актрысы Зоі Белахвосцік.

Але пакуль на ўсе планы не хапае месца ў Доме культуры.

— Дарослым мы троху замінаем, таму што няма дзе. Усё аддалі дзецям. Але маем надзею, што з наступнага года пашырымся ў памяшканні і напрамках, якія будзем прапаноўваць дзецям і дарослым, — дадае Галіна.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Туристический бон для Подляшья

Подляшье расширяет программу, по которой туристы могут получить до 400 злотых на отдых

MOST
23 мая 2025, 18:14

Подляское воеводство расширяет программу по привлечению туристов (bon turystyczny), в рамках которой доплачивает до 400 злотых тем, кто приезжает на отдых в регион. Ее бюджет увеличен в два...

Ночь открытых судов

Инсценировки судебных процессов и киносеанс на свежем воздухе. Рассказываем, куда сходить на первую в Польше «Ночь открытых судов»

MOST
23 мая 2025, 14:39

В Польше впервые проходит акция «Ночь открытых судов». 23 мая, в День правосудия, суды по всей стране будут открыты для желающих познакомиться с судебной системой изнутри. В этот...

работа для иностранцев в Польше

Что это за список профессий, по которым иностранцам не дадут разрешение на работу в Польше? Минтруда прокомментировало ситуацию

MOST
23 мая 2025, 11:55

С 1 июня в Польше отменяется так называемый тест рынка труда — не нужно будет проверять, можно ли на предприятие, которое хочет нанять иностранца, трудоустроить польского безработного. Но...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты