Пятніца, 25 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Этнічны паляк з Беларусі трэці раз спрабуе атрымаць сталы побыт у Польшчы. І кожны раз штосьці замінае

MOST MOST
9 красавіка 2024, 20:25
Гісторыі
A A
сталы побыт в Польше

Фота: Monito.com

25-гадовы Себасцьян Каліноўскі — грамадзянін Беларусі польскага паходжання. У яго ёсць карта паляка, ён ужо сем гадоў жыве ў Польшчы і на падставе прыналежнасці да пальскага народа хадайнічае наконт сталага побыту ў гэтай краіне. Але пакуль яму не ўдаецца атрымаць дакумент. Беларускай службе Польскага радыё ён распавёў пра свае шматгадовыя намаганні атрымаць права на пражыванне.

Себасцьян атрымаў ступень бакалаўра ў польскім універсітэце і працуе ў польскай кампаніі.

— У мяне ёсць карта паляка, і на гэтай аснове я магу падаваць на карту на пастаяннае жыхарства ў Польшчы. Я ўжо трэці раз падаю дакументы. Першы раз я падаваў праз фірму… — аднак мне адмовілі. Потым я падаўся ў Кракаве. Мой калега рабіў дакументы праз вялікае агенцтва і атрымаў карту праз тры месяцы. Я таксама паехаў у Кракаў.

Супрацоўніца агенцтва сказала Себасцьяну, што з картай паляка і вялікім стажам жыцця ў Польшчы ў яго не будзе ніякіх праблем. Яна зрабіла мужчыне рэгістрацыю, аднак выявілася, што прапісала больш за 100 чалавек па адным адрасе.

— У ваяводскім упраўленні інспектар мне сказала, каб я забіраў дакументы — рашення не будзе, і параіла, што найлепш падацца ў Варшаве. Але ў Варшаве ў ваяводскай управе была такая чарга, што можна было падаць дакументы на карту пастаяннага жыхарства толькі праз тры месяцы. Затым я патрапіў да калегі — уладальніка прадпрыемства, які ўсім сваім супрацоўнікам рабіў дакументы ва Уроцлаве. Сказаў, што там будзе ўсё добра і хутка. Праз месяц будзе год, як я чакаю рашэнне з Уроцлава. Два тыдні таму інспектар папрасіла дапоўніць інфармацыю пра выплату падаткаў, я гэта зрабіў, даслаў таксама  працоўны кантракт і прапіску ва Уроцлаве.

Зараз Себасцьян легальна знаходзіцца ў Польшчы, паколькі чакае рашэнне па карце побыту. Але доўгае чаканне расчароўвае мужчыну.

— Я амаль восем гадоў жыву ў Польшчы і ўсё не магу атрымаць карту пастаяннага жыхарства. Апошні раз, калі быў у агенцтве, іх супрацоўнік мне параіў, што калі не атрымліваецца з ПМЖ, то я павінен падаваць на часовае. Як жа гэта?! Я павінен аддаць карту паляка і рабіць карту часовага пражывання? Кожны чужаземец можа прыехаць у Польшчу, будзе жыць адзін год і можа атрымаць дакументы на такой падставе, напрыклад, што працуе. Мне вельмі цяжка і крыўдна. Я нават думаў з’ехаць у іншую краіну і там рабіць дакументы.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

подача на польскую визу

В Польше беларуску уволили, не найдя в паспорте «красной печати». Но она доказала, что вправе работать

MOST
24 верасня 2026, 19:14

Дарья (имя изменено) живет и работает в Польше — в компании, основанной беларусами. На работе все шло хорошо, пока у девушки не закончился ВНЖ. Тогда работодатель решил, что,...

Драники

Польский блогер поел драников в Беларуси и собрал 4,6 миллиона просмотров

MOST
24 верасня 2026, 12:24

Польский блогер Яцек Остальчик, который ведет канал о путешествиях Świat w 24 godziny, съездил в Брест и выложил видео о своей поездке. Особую популярность получил ролик, где блогер...

польские корни

Беларуска родила сына от поляка и увезла его на свою родину. Он вырос и захотел доказать, что у него польские корни, но чиновники не поверили

MOST
24 верасня 2026, 10:20

Петр родился в Польше. Его отец, гражданин этой страны, придумал мальчику имя — Владислав — и дал свою фамилию. Но мама — беларуска — с этим выбором не...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты