Серада, 21 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Мы нясем нацыянальную ідэю». Як працуе ў Варшаве беларускі клуб «VOLAT»

MOST MOST
1 мая 2024, 10:15
Навіны
A A
клуб VOLAT Варшава

Беларускі трэнер Віталь Рак. Фота: MOST

Беларускі трэнер Віталь Рак адкрыў у Варшаве спартовы клуб “VOLAT”. Гэта працяг беларускага праекта, які прапрацаваў у Беларусі больш за 10 гадоў і быў зачынены ўладамі ў 2022 годзе. Віталю прыйшлося з’язджаць з Беларусі і пачынаць усё нанова ў Польшчы. Мэта клуба застаецца нязменнай: выхоўваць і рыхтаваць свабодных, моцных і актыўных беларусаў. Кіраўнік праекта распавёў MOST, як шукаў новую базу для клуба ў Варшаве і хто прыходзіць на трэніроўкі.

Клуб “VOLAT” пачынаў сваю гісторыю ў 2011 годзе ў Беларусі, быў ліквідаваны ўладамі і нанова адчынены ў Варшаве ў 2023 годзе. Віталь узяў у арэнду памяшканне, якой паўтара года стаяла пустым і выглядала закінутым. Ён з нуля зрабіў рамонт. Цяпер там тры залы для спорту і памяшканне для тэарэтычных заняткаў, дзе праходзяць шахматныя турніры, а неўзабаве маюць пачацца заняткі малявання і курсы беларускай мовы.

Ходзяць не толькі беларусы

Клуб у Варшаве наведваюць дзеці і моладзь, там таксама займаюцца малыя групы па функцыянальным трэнінгу і каратэ для дарослых.

– Я быў вымушаны выехаць з Беларусі, таму што мая дзейнасць у краіне дайшла да той кропкі, калі ў мяне засталіся тры выбары: або сесці ў турму, або сыйсці ў падполле […], ці выехаць за межы Беларусі, – кажа Віталь.

У клуб ходзяць не толькі беларусы, але і палякі, украінцы, нават адзін брытанец. Наведнікі клуба размаўляюць на розных мовах, але пераважае беларуская. Рускамоўныя выхаванцы клуба ахвотна пераходзяць на беларускую, хоць да гэтага ніхто не прымушае.

– Столькі беларускамоўных вакол мяне ў жыцці не было ніколі. Прыходзяць дзеці, рускамоўныя беларусы, і яны спачатку – “Здравствуйте, спасибо, до свидания”. Зараз так ніхто амаль не кажа. Нават рускамоўныя вітаюцца, развітваюцца па-беларуску. Такая негвалтоўная беларусізацыя, – расказвае Віталь.

У Беларусі ніякай дапамогі не было

Трэнер расказвае, што ў Варшаве цяжэй набраць наведнікаў у клуб, чым у Беларусі, але працаваць – лягчэй. Калі ў Беларусі пасля адкрыцця клуба ён цэлы год працаваў “у мінус”, то ў Варшаве “ў мінус” быў толькі першы месяц. Таксама Віталь спадзяецца, што зможа карыстацца фінансавай падтрымкай уладаў, якая існуе ў Польшчы – але для гэтага трэба паказаць вынікі. У Беларусі такой магчымасці ён не меў.

– У Беларусі дзяржава нічым не дапамагае, яна толькі перашкаджае. Усё, што там робіцца добрага – яно робіцца насуперак: на энтузіязме людзей, на нейкім агні. У Беларусі афіцыйна мы былі зарэгістраваныя з 2011 года – і да 2022 года. Ніякай дапамогі не было. Нуль. Хоць мы рыхтавалі спартоўцаў у нацыянальную зборную.

Нават калі выхаванец клуба перамог у прэстыжным міжнародным турніры, беларускія чыноўнікі падарылі толькі наручны гадзіннік і выплацілі прэмію, якая была ў тры разы менш, чым абыйшлася паездка на турнір. 

клуб VOLAT Варшава
Беларускі трэнер Віталь Рак. Фота: MOST

Спорт – інструмент выхавання нацыі

Цяпер, па словах Віталя, беларускім спартоўцам цяжка трапіць на міжнародныя спаборніцтвы. Беларусам дазваляюць выступаць пад нейтральным сцягам, але заяўляць удзел спартоўцаў павінна спартовая федэрацыя, якая кантралюецца ўладамі. У выніку беларусы, якія выступілі супраць Лукашэнкі і вайны, апынуліся ў найгоршым становішчы перад міжнароднымі інстытуцыямі. Затое там могуць выступаць тыя, хто “адмаўчаўся” або выказаўся за Лукашэнку.

Трэнер не падзяляе погляд, што спорт павінен быць “па-за палітыкай”. 

– Кожны спартовец нясе нейкі мэсыдж, нейкую ідэю. Мы нясем беларускую нацыянальную ідэю, лукашысты нясуць ідэю неасаўка і Беларусі як часткі “рускага свету”. Спорт не мае ніякага сэнсу, калі ён не з’яўляецца інструментам выхавання нацыі, – кажа Віталь.

– Мая мэта – каб беларусы сталі гаспадарамі на сваёй зямлі, каб беларуская нацыя магла жыць, развівацца на сваёй зямлі, каб у нас была нацыянальная дзяржава, якая сапраўды спрыяе развіццю і ўмацаванню беларускай нацыі. Гэта – мая мэта.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеІнтэрв'ю

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Краков

Где в Польше быстрее всего получают часовы побыт, а где дольше всего?

MOST
20 кастрычніка 2026, 20:11

Быстрее всего временный вид на жительство в Польше выдают в Малопольском воеводстве (Краков) — там рассмотрение дела занимает в среднем 242 дня. А дольше всего — в Силезском...

Угнанный автомобиль

Беларус вез знакомому Toyota, которую разыскивали в Германии. На границе машину изъяли

MOST
20 кастрычніка 2026, 17:13

На польско-российской границе остановили 22-летнего гражданина Польши беларусской национальности, который пытался вывезти из страны Toyota стоимостью 70 тыс. злотых. Мужчина утверждал, что вез автомобиль своему знакомому беларусу. Однако...

Ян Памедор Рэуцкі

Памёр стваральнік Facebook-групы «Беларусы ў Варшаве» Ян Памедор Рэуцкі

MOST
20 кастрычніка 2026, 12:54

У Варшаве памёр Ян Памедор Рэуцкі (так яго клічуць у анлайн-прасторы), стваральнік папулярнай Facebook-групы «Беларусы ў Варшаве» на 28 тыс. карыстальнікаў. Пра гэта паведамілі яго сябры. Ян Памедор...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты