Субота, 23 мая 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Для палякаў гэта экзотыка». Беларускі рэжысёр паставіў у Польшчы медытатыўны спектакль

MOST MOST
16 мая 2024, 18:54
Гісторыі
A A
беларускі спектакль у Польшчы

Сцэна са спектакля 3@mova. Фота з Фэйсбука BY TEATR

Рэжысёр Максім Шышко шэсць гадоў працаваў у Тэатры беларускай драматургіі. А калі апынуўся ў эміграцыі ў Польшчы, вымушаны быў змяніць прафесію — зараз малады чалавек працуе на будоўлі. Але тэатр Максім не кінуў. Разам з калегамі па цэху ён стварыў у Варшаве аб’яднанне BY TEATR. Максім распавёў MOST, як тэатр у эміграцыі даследуе беларускую ідэнтычнасць.

BY TEATR называе сябе тэатральным бюро, якое аб’ядноўвае драматургаў, рэжысёраў, акцёраў, мастакоў і іншых людзей тэатра, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Яго праекты ствараюцца на аснове сучаснай драматургіі Беларусі ў капрадукцыі з польскімі партнёрамі і ў іх прасторах.

З акцёрамі, з якімі Максім стварыў BY TEATR, ён пазнаёміўся яшчэ ў студэнцтве: у суполку ўвайшлі жонка рэжысёра Марыя Пятровіч, а таксама Дар’я і Андрэй Новікі. Аб’яднанне ставіць спектаклі і тэатралізаваныя чыткі, у якіх даследуе тэму беларускасці і ўвогуле нацыянальнай ідэнтычнасці. Пакуль тэатр не мае ўласнага памяшкання, але Максім спадзяецца, што праз нейкі час сітуацыя зменіцца.

«Мы спадзяемся, што BY teatr стане цэнтрам вольнай сучаснай беларускай культуры, аб’яднае экспатаў з Беларусі і ўсіх, каму можа быць цікавая беларуская культура за мяжой», — кажуць у аб’яднанні.

3@mova
Сцэна са спектакля 3@mova. Фота з Фэйсбука BY TEATR

«Гэта не сюжэтны спектакль, ён накіраваны на ўспаміны, асацыяцыі»

Адзін з праектаў суполкі — тэатралізаваны канцэрт «3@mova». У ім спалучаюцца фальклорныя спевы Палесся і традыцыйныя рытуалы ў мастацкай апрацоўцы. Праект нельга назваць выключна тэатральным — важную ролю ў ім адыгрываюць музыка і асацыятыўны шэраг, якія ствараюцца пры дапамозе візуальных элементаў.

Ідэя праекта нарадзілася яшчэ ў Беларусі, але тады да яго рэалізацыі «рукі не даходзілі».

Рэалізаваць ідэю дапамагла тэатральная рэзідэнцыя, на якую Максім трапіў ужо ў Польшчы. У супрацоўніцтве з кампазітарам Мікітай Залатаром зрабілі сучасную аранжыроўку народных спеваў.

— З нашага боку гэта была пэўная псіхатэрапія. Да апошняга мы не ведалі, ці атрымаецца нешта ў выніку, — прызнаецца Максім.

Многія вобразы нарадзіліся з дзіцячых успамінаў рэжысёра, якія ён мастацкі пераасэнсаваў.

— Я згадаў, што мяне ў дзяцінстве ўкусіў сабака за твар — тады мяне павялі да бабкі-шаптухі. Гэта мяне так уразіла ў дзяцінстве, што я прыдумаў рытуал са свечкамі і шэптам. Ды і спевы туды ўклініліся вельмі файна, — распавядае Максім.

Рэжысёр імкнуўся стварыць медытатыўны спектакль — такі, пры якім глядач можа на пэўны час адключацца і сыходзіць унутр сябе, успамінаць і пераасэнсоўваць.

— Гэта не сюжэтны спектакль, у большай ступені ён накіраваны на ўспаміны, асацыяцыі. Я намагаўся стварыць такую работу, якая бы аказвала тэрапеўтычны эфект і на гледача, — адзначае Максім.

3@mova
Сцэна са спектакля 3@mova. Фота з Фэйсбука BY TEATR

«Палякам цікава, але гэта не кранае іх так, як беларусаў»

Максім заўважыў, што сярод беларусаў, якія апынуліся ў эміграцыі, расце ўвага да тэмы ідэнтычнасці. На адлегласці людзі мацней адчуваюць неабходнасць дакрануцца да каранёў. Але адначасова выбух цікавасці да культурных падзей паступова сыходзіць.

— Мушу сказаць, што беларусы ўжо крыху супакоіліся. Нават у мясцовых эмігранцкіх чатах я заўважаю, як мала стала культурных івэнтаў. У асноўным людзі абмяркоўваюць бытавыя тэмы. Мне ад гэтага не тое каб сумна, але хацелася б, каб беларусы ўсё ж такі памяталі пра сваю ідэнтычнасць, — кажа Максім.

У гэтым рэжысёр бачыць адрозненне ад украінскай культуры, якая пасля пачатку вайны расквітнела і прагучала па ўсім свеце.

«3@mova» — спектакль не толькі для беларускай публікі. Але палякі, якія таксама прыходзяць на спектакль, успрымаюць яго па-іншаму.

— Для палякаў гэта такая экзотыка, нягледзячы на тое, што нашыя культуры блізкія. Я бачу, што палякам цікава, але гэта не кранае іх так, як беларусаў, — тлумачыць рэжысёр.

Максім Шышко
Максім Шышко. Фота з яго старонкі ў Фэйсбуку

Фрустрацыя з-за працы на будоўлі

Максім прызнаецца: з-за таго, што тэатрам прыходзіцца займацца ў вольны час, а зарабляць на будоўлі, часам адчувае фрустрацыю. Але ў цэлым не лічыць гэта страшным.

— Рэзідэнцый не так шмат, як хацелася б. Але я не завязаў з акторствам і тэатрам. Трэба вучыцца змагацца, — кажа рэжысёр.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ковры в Польше

«Овчарка была в восторге». Беларуска в Польше фотографирует животных и превращает их портреты в ковры

MOST
22 мая 2026, 20:19

Лина (имя изменено) фотографирует домашних животных, а потом превращает их портреты в ковры ручной работы. Идея появилась случайно — как подарок на день рождения подруги. Но теперь в...

Джульетта

«Пришлось за день переобуться». Армяно-беларусская семья открыла в Варшаве заведение, где продают цветы и варят кофе

MOST
22 мая 2026, 13:37

Джульетта планировала открыть в Варшаве цветочный магазин, но увидела помещение, которое город сдавал под заведение общепита. Место настолько приглянулось ей, что она решила добавить в концепцию кофе —...

реформа в Польше

«На загрузку фото ушло два часа». Пользователи поделились опытом подачи заявлений на ВНЖ в Польше через MOS

Хрысціна Гараніна
21 мая 2026, 15:52

С 27 апреля в Польше заработала платформа MOS для электронной подачи заявлений на ВНЖ. MOST изучил опыт тех, кто уже опробовал систему.  Пошаговую инструкцию о том, как пользоваться...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты