Пятніца, 23 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

80 гадоў перамогі пад Монтэ-Касіна. Расказваем, чаму гэтая дата важная для беларусаў і які лёс чакаў беларускіх удзельнікаў бітвы

MOST MOST
20 мая 2024, 10:34
Навіны
A A
Монтэ-Касіна

Ушанаванне памяці загінуўшых пад Монтэ-Касіна. Варшава, 18 траўня 2024 года. Фота: MOST

У Варшаве ўшанавалі памяць удзельнікаў бітвы пры Монтэ-Касіна — 80 гадоў таму ў кровапралітных бітвах войскі антыгітлераўскай кааліцыі прарвалі лінію нямецкіх умацаванняў, якую называлі Лініяй Густава. Так быў вызвалены Рым. У баях прымаў удзел і польскі корпус пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Уладзіслава Андэрса, а ў яго складзе змагаліся сотні беларусаў. 18 траўня, у гадавіну перамогі, каля двух дзясяткаў беларусаў разам з палякамі прыйшлі да манумента памяці, каб ускласці кветкі і ўспомніць пра тых, хто загінуў у баях пры Монтэ-Касіна.

Для многіх нашых суайчыннікаў бітва пры Монтэ-Касіна з’яўляецца белай плямай — яе не вывучаюць у беларускіх школах і ва ўніверсітэтах. Нямногія ведаюць, што ў той бітве плячом да пляча з французамі, італьянцамі, англічанамі змагаліся і беларусы. А між тым менавіта пасля таго, як у баі ўступіў польскі корпус, у складзе якога ваявалі беларусы, Лінія Густава была прарвана. Відавочцы расказвалі, што беларусы праявілі неверагодную мужнасць у баях. Каля манастыра Монтэ-Касіна, які размяшчаецца на вяршыні гары, знаходзяцца могілкі, якія называюць польскімі. На магільных крыжах чытаюцца беларускія прозвішчы. Па некаторых звестках, 177 загінуўшых салдат былі беларусамі.

Пераможцаў чакаў розны лёс. Тыя беларусы, якія пазней на прапанову Андэрса назвалі сябе этнічнымі палякамі, засталіся жыць пераважна ў Вялікабрытаніі і такім чынам выратавалі свае жыцці ад камуністычнага тэрору. Тых беларусаў, якія паверылі савецкай прапагандзе і вярнуліся на радзіму, чакалі расстрэлы і лагеры.

Монтэ-Касіна
Разбуранае абацтва Монтэ-Касіна. Фота: Bundesarchiv, Bild / Wikimedia Commons

«У СССР ніякай павагі і прызнання сваіх заслуг героі не атрымалі»

Ігар Станкевіч, адзін з арганізатараў акцыі, прадстаўнік Беларускага інстытута публічнай гісторыі, тлумачыць, што савецкая прапаганда практычна не згадвала пра Заходні фронт, каб паказаць выключную ролю СССР у перамозе над нацызмам.

— У СССР удзельнікаў войска Андэрса нават не прызнавалі ветэранамі вайны, — расказвае ён. — У 1951 годзе больш за 800 удзельнікаў арміі Андэрса разам з семʼямі — а гэта было больш за 3800 чалавек — адправілі на ўсход Расіі. Дзякуй богу, неўзабаве памёр Сталін, і яны змаглі вярнуцца дадому. Але ніякай павагі і прызнання сваіх заслуг яны не атрымалі. Гэтая бітва для нас важная тым, што беларусы ўдзельнічалі ў барацьбе з нацыстамі на ўсіх тэатрах вайны.

Ігар Станкевіч лічыць, што і цяперашнія беларускія ўлады выключаюць гэтую тэму з наратыву, калі распавядаюць пра генацыд.

Уладзімір Шыпілаў — адзін з тых, хто прыйшоў увекавечыць памяць ахвяр. Ён самастойна вывучае ў Польшчы гісторыю Беларусі па тых публікацыях, якія знаходзіць у бібліятэках.

— Мы, беларусы, толькі пачынаем даведвацца пра сваю гісторыю і разумець яе значнасць, — кажа ён. — Старая савецкая парадыгма дала збой, а новая канцэпцыя яшчэ не распрацаваная. Людзям з іх праблемамі сацыяльнага і эканамічнага характару цяжка да ўсяго гэтага пакуль дайсці. Лёс генерала Уладзіслава Андэрса быў складаным і трагічным. Адʼютанта ўзяў сабе ненадзейнага, які аказаўся савецкім шпіёнам. Андэрс добра ведаў беларусаў. Ён нас аб’ядноўвае з палякамі.

Монтэ-Касіна
Ушанаванне памяці загінуўшых пад Монтэ-Касіна. Варшава, 18 траўня 2024 года. Фота: MOST

Вячаслаў Сіўчык, кіраўнік руху «Разам», лічыць, што трэба называць усе бакі тых падзей і ролю тагачасных заходніх палітыкаў у трагічных лёсах беларусаў.

— Вельмі важна, што прагучала імя генерала Уладзіслава Андэрса, які ратаваў беларусаў ад сталінскіх рэпрэсій. І важна, што ўзгадалі імёны беларусаў, якія ваявалі тады пры Монтэ-Касіна – Кастуся Акулу і Аляксандра Надсана.

Тое, што многія ўдзельнікі бітвы сталі ахвярамі рэпрэсій ён лічыць «вялікай здрадай Захаду ўсёй Усходняй Еўропе».

— Беларусы мусяць ведаць не толькі пра подзвіг, але і ў якіх жудасных умовах апынуліся нашы продкі.

Памяць пра Монтэ-Касіна

У 1944 годзе польскі ўрад у выгнанні выпусціў узнагароду «Крыж Монтэ-Касіна», а польскі паэт Фелікс Канарскі, які быў удзельнікам тых баёў, напісаў песню «Чырвоныя макі на Монтэ-Касіна». Гэтая песня натхніла ў свой час дысідэнта Аляксандра Галіча. Словы гэтай песні сталі адным з куплетаў «Балады аб вечным агні».

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Ночь открытых судов

Инсценировки судебных процессов и киносеанс на свежем воздухе. Рассказываем, куда сходить на первую в Польше «Ночь открытых судов»

MOST
23 мая 2025, 14:39

В Польше впервые проходит акция «Ночь открытых судов». 23 мая, в День правосудия, суды по всей стране будут открыты для желающих познакомиться с судебной системой изнутри. В этот...

работа для иностранцев в Польше

Что это за список профессий, по которым иностранцам не дадут разрешение на работу в Польше? Минтруда прокомментировало ситуацию

MOST
23 мая 2025, 11:55

С 1 июня в Польше отменяется так называемый тест рынка труда — не нужно будет проверять, можно ли на предприятие, которое хочет нанять иностранца, трудоустроить польского безработного. Но...

ввезти деньги в Беларусь

Беларус пытался ввезти из Польши через зеленый коридор более 37 тысяч евро. Но карманы его выдали

MOST
23 мая 2025, 09:13

33-летний беларус, возвращаясь в страну из Польши, «забыл» задекларировать более 37,5 тыс. евро. В итоге лишился валюты, рассказали в Таможенном комитете. Мужчина въехал в Беларусь рейсовым автобусом Познань...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты