Чацвер, 22 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Спазнаў беларускасць праз NRM і Znich». Як польскі журналіст усвядоміў сябе беларусам

MOST MOST
30 мая 2024, 16:57
Гісторыі
A A
Міхал Іванюк

Міхал Іванюк. Фота: MOST

Міхал Іванюк — карэспандэнт беларускамоўнага штотыднёвіка «Ніва», які выдаецца ў Польшчы для прадстаўнікоў беларускай меншасці — карэнных беларусаў гэтай краіны. Але для Міхала родная мова — польская, хоць ён усведамляе сябе беларусам. Журналіст MOST пагутарыў з ім пра незвычайны шлях да беларускасці.

Міхалу 38 гадоў. Ён нарадзіўся ў Беластоку, але частку дзяцінства правёў у вёсцы Трысцянка. Размаўляе ён па-польску, а беларускую мову лічыць сваёй другой мовай.

— Пражыўшы ўсё жыццё ў Польшчы, як ты зразумеў сябе беларусам?

— У мяне тата праваслаўны, мама — з каталіцкай сям’і. Усе важныя святы двойчы адзначалі. Раство спачатку 24 снежня ў бабулі па маці. Пасля 6 студзеня ў старых Іванюкоў, па бацьку. Цётка Надзея, старэйшая сястра дзеда, ніколі не размаўляла па-польску, толькі па-беларуску. Казала майму бацьку: «Пётрусь, ты дзяржаўны служачы, напішы мне ліст па-польску, каб у Нарву ці Гайнаўку завезці». Простая жанчына, 1926 году нараджэння.

Канешне, я выхоўваўся ў польскай культуры. Але недзе ў 12-13 гадоў я зразумеў, што нешта не пасуе. Ці сапраўды я паляк? Відаць, беларус.

Я — прыклад польскамоўнага беларуса. Беларускую мову заўжды пазначаю як другую сваю мову. Разумею, пішу па-беларуску. Але часам саромеюся размаўляць: замалы запас слоў. У школе ў мяне не было беларускай. Трэба было самастойна недзе падвучваць. Але што тут дзіўнага? Шмат хто з беларускіх эмігрантаў рускамоўныя. Такія рэаліі Беларусі. Гэта адваротны бок таго самага медалю…

«Лічаць сябе не беларусамі, але праваслаўнымі палякамі»

— Ці шмат на Падляшшы польскамоўных беларусаў?

— Думаю, вялікая частка. Людзі, якія свядома ці несвядома адмаўляюцца ад беларускасці. Не маюць патрэбы ці вырашылі, што прасцей быць палякам. Бачаць, што Беларусь як дзяржава не можа нічога даць. Усе бачаць, што з Беларусі людзі хутчэй уцякаюць, чым туды едуць.

— То-бок беларускасць не дае сацыяльных шанцаў?

— Так, менавіта. Шмат хто лічыць сябе не беларусамі, але праваслаўнымі палякамі. Для іх важней за мову і свядомасць — быць часткай праваслаўнай царквы. Лягчэйшы шлях. Не хочуць глыбока разбірацца ў тым, чаму яны іншыя. Але «царкоўнасць» застаецца як традыцыя.

— А як і калі ты сутыкнуўся з беларускай культурай?

— Ведаеш, у маладосці пачаў слухаць праграмы з «Радыё Беласток», гэта яшчэ пачатак 2000-х быў. Там круцілі трэкі з фэсту «Басовішча». Калі мне было гадоў 17-18, то ўпершыню трапіў на «Басовішча» сам. Памятаю выступы NRM, Znich і іншых. Гэта было вялікае ўражанне! Убачыў, што можна граць рок па-беларуску — гэта цудоўна гучыць! Не толькі па-англійску ці па-польску.

Даведаўся, што ёсць нашы мясцовыя гурты і выканаўцы: Анджэй Паплаўскі і гурт Rima, Zero-85, KARDON. То-бок можна паходзіць не з Каліфорніі ці Бостана, але адсюль, з Грудка ці Гайнаўкі, і граць такую музыку!

— Часта да беларускасці на Падляшшы прыходзяць праз царкву ці кнігі, а твой шлях быў праз музыку?

— Так, я заўжды гэта падкрэсліваю. Не чытаў у школе Купалу ці Багдановіча. Наўпрост рос на рокавай музыцы і праз гэта спазнаваў беларускасць. Зараз слухаю Sol Abyssorum, Atruta, Ciemra, Khragkh, Downcross, Всё_CRAZY, Znich, Dzieciuki — гэта мой беларускі рок-плэйліст. Тым больш цікава, што з некаторымі хлопцамі давялося пазнаёміцца асабіста, як з Алесем Дзянісавым і «Дзецюкамі».

Міхал Іванюк
Міхал Іванюк. Фота: MOST

«Беларусы — спакайнейшыя. Палякі — экспрэсіўныя»

— Чым адрозныя беларусы і палякі, на тваю думку?

— Беларусы спакайнейшыя. Палякі — экспрэсіўныя. Добра гэта бачу нават па сваёй сям’і. Мама заводзіцца хутчэй за бацьку. А той заўжды — памалу, памалу  — спакойна. Рэдка нервуецца, хоць 20 гадоў працаваў у паліцыі. Зараз, калі кантактую з беларусамі з Беларусі, то заўважаю падобныя падыходы да жыцця. Мне прасцей з людзьмі з Гродна, Ліды, Мінска, чым з калегамі з Катавіцаў ці Закапанэ. Так склалася: ёсць мяжа. Але мы адзін народ па розныя бакі гэтай мяжы.

— У чым сакрэт настолькі імклівай паланізацыі беларусаў Падляшша?

— Мова яшчэ са школы польская. Міжнародная мова — англійская. Для беларускай наўпрост няма месца, як і патрэбы. Нават калі чалавек у ранейшыя часы ездзіў у Беларусь па сваіх справах, то і там абыходзіўся без беларускай. Іншая справа, што некаторыя наўпрост не бачаць нічога цікавага ў беларускай культуры, хоць для мяне яна фантастычная. І музыка, і літаратура не горшыя за польскую.

Беларуская вёска тут, на Падляшша, на жаль, памірае. Я гляджу нават па Трысцянцы. Людзей майго пакалення там адзінкі. Галоўным чынам — па 60-70 гадоў. Шмат старых кавалераў (нежанатых мужчын. — Заўв. MOST), якія моцна п’юць. Іх сёстры даўно пераехалі ў горад, а яны засталіся. Але мяркую, гэта праблема па абодва бакі мяжы.

У маладзейшых ёсць стэрэатып: беларускасць — гэта нейкія «частушкі-бабушкі»… Гэта вуек (дзядзька. — Заўв. MOST) з вёскі, які часам можа быць на падпітку. Але людзі мелі б спраўдзіць, як ёсць насамрэч. Ёсць сучасная беларуская музыка, фэст «Тутака», класікі літаратуры. Файна, што ёсць Хэмінгуэй, але я маю Быкава! Беларусы — такія самыя сучасныя людзі, як у Варшаве ці Лісабоне.

Трапіць на «Чыжоўка-арэну», дзе грае «Дынама-Мінск»

— Ці быў ты сам у Беларусі?

— Так, быў у Гродне за пару гадоў да 2020-га. Цудоўны 1000-гадовы горад з гісторыяй, замкамі. Мяне здзівіла, што служба мундурова (паліцыя. — Заўв. MOST) там можа хадзіць нават з аўтаматам. Бо тут паліцыянту дастаткова мець кій ды пісталет.

У перспектыве хацеў бы трапіць на «Чыжоўка-арэну», дзе грае «Дынама-Мінск». Што ў мяне агульнага з вусатым панам, які кіруе ў Беларусі, — гэта любоў да хакея (смяецца). І на гэтым наша падабенства сканчаецца.

— Што для цябе беларускі Беласток? Якія месцы?

— Сядзіба Беларускага гісторыка-культурнага таварыства на Варшаўскай — там можна пачуць атмасферу, таварыства тутэйшых беларусаў. Рэдакцыя «Нівы» на Заменгофа — я там амаль штодня. Зараз таксама бар Beer4U. Нават нягледзячы на тое, што там пануе руская мова. Там — жыццё, шмат знаёмых, нават палякі любяць туды хадзіць. «Беларускі хаб», вядома. Ну і па-за Беластокам — фестываль «Тутака». Гэта абавязковае месца, куды нельга не паехаць у ліпені.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыБеларусы ПадляшшаГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

польский проездной документ иностранца

12-летнюю беларусскую девочку не пустили на самолет с польским проездным документом. Спустя полгода семья добилась компенсации

MOST
22 мая 2025, 18:59

Юлия вместе с мужем и двумя детьми планировали отпуск в Испании. Вылетать должны были из аэропорта в Познани. Но в последний момент 12-летнюю дочь беларуски не пустили на...

беларуску спасли в Аргентине

У беларуски в Польше завязался роман с коллегой из Аргентины. Она уехала к нему — и оказалась в плену у домашнего тирана

MOST
22 мая 2025, 15:48

Полиция Аргентины спасла от домашнего тирана беларуску Александру М. и ее дочь Эмили. Молодой человек, с которым у нее завязался роман, отобрал у девушки телефон и прятал даже...

польский вуз

«Получается, я целый год “кричал” на студентов». В Беларуси педагога с 20-летним стажем уволили из вуза за политику — теперь он преподает в Польше

MOST
21 мая 2025, 17:53

Константин (имя изменено) — в прошлом преподаватель одного из беларусских вузов. Из-за репрессий он получил «запрет на профессию» и решил переехать в Польшу. Долго искал работу, преодолевал языковой и культурный...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты