Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

У Беластоку зладзілі акцыю салідарнасці з Украінай. Сярод удзельнікаў былі беларусы

Зоя Хруцкая Зоя Хруцкая
10 сакавіка 2022, 21:28
Гісторыі
A A
акцыя салідарнасці з Украінай

Беларусы Беластока на акцыі салідарнасці з Украінай. Фота: MOST

Акцыю салідарнасці з Украінай зладзілі ў Беластоку 10 сакавіка. Мерапрыемства ініцыяваў прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі. Падчас сустрэчы на Рынку Касцюшкі луналі сцягі Украіны, Польшчы, Беластока, Еўрасаюза і нацыянальны сцяг Беларусі.

Пачалі імпрэзу з гімнаў Польшчы і Украіны.

Прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі заявіў, што ўдзельнікі сабраліся, каб паказаць, што Беласток і ўся Польшча — разам з украінскім народам, які без абвяшчэння вайны быў атакаваны два тыдні таму.

— Гэта вайна не толькі Украіны і ўкраінскага народу, — падзяліўся Трускаляскі. — Гэта вайна ўсяго свабоднага свету з варварствам, вайна ўсходу з захадам, вайна цывілізацыі жыцця з цывілізацыяй смерці. Хочам паказаць, што Польшча — другі дом для ўкраінскага народу.

Таму жыхары Беласточчыны перадаюць дапамогу ва Украіну, а таксама прымаюць у сябе ўцекачоў з краіны-суседкі, казаў Трускаляскі:

— За гэтыя цудоўныя жэсты салідарнасці хацеў бы сардэчна падзякаваць нашым жыхарам.

Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі. Фота: MOST

На вялікім экране, устаноўленым на Рынку Касцюшкі, паказалі зварот пасла Украіны ў Польшчы Андрэя Дэшчыцы да жыхароў Беластока:

«Гэтая вайна паказала, хто ёсць хто».

— Тая сардэчнасць і шчырасць, што сустрэлі ў Польшчы ўкраінцы, якія ўцякаюць ад расійскай арміі, — гэта пацвярджэнне таго, што мы можам і павінны будаваць будучыню і мір паміж нашымі народамі і мір на ўсім еўрапейскім кантыненце. Гэтая вайна паказала, хто ёсць хто. Некалі ўкраінцы бачылі расіян братамі, але ўсё змянілася, калі расійская армія пачала забіваць дзяцей, мірных людзей, знішчаць гарады і ўкраінскую інфраструктуру. Але мы знайшлі новую сястру — Польшчу, якая аказалася такой блізкай нашым людзям і духам, і сэрцам. Веру, што нашы агульныя высілкі прывядуць да міру і мірнай будучыні на карысць нашым народам.

Фота: MOST
Фота: MOST

На акцыі выступіў таксама футбаліст клуба «Ягелонія» Тарас Раманчук, які паходзіць з Украіны. Ён падзякаваў жыхарам Беластока і ўсёй Польшчы за дапамогу, якую арганізуюць для ўкраінцаў.

Футбаліст «Ягелоніі» Тарас Раманчук. Фота: MOST

Беларусы Беластока разгарнулі на акцыі плакат «Не вайне!». Пра тое, чаму да мерапрыемства далучыліся беларусы, журналісту MOST расказаў прадстаўнік дыяспары Ян Абадоўскі:

— Хочам паказаць салідарнасць з украінскім народам і што не трэба ставіць знак роўнасці паміж беларусамі і Лукашэнкам. Беларусы, якія ў 2020 годзе масава выйшлі на мітынгі супраць Лукашэнкі, трапілі пад вялікія рэпрэсіі, цяпер больш за тысячу палітвязняў сядзяць за кратамі з вялізнымі тэрмінамі. Мы ладзім свае антываенныя акцыі і далучыліся да сённяшняй.

Таксама беларуская дыяспара Беластока тыдзень таму зладзіла збор сродкаў для ўкраінскай тэрытарыяльнай абароны, і сёння першая партыя нашай дапамогі ўжо трапіла на ўсходні фронт.

Збіралі спальнікі, паўэрбанкі, лекі і іншыя рэчы. Імкнемся падтрымаць і дапамагчы нашым украінскім братам.

Фота: MOST
Фота: MOST
Фота: MOST

Чытайце таксама:

«Гусеніцы лязгаюць». Беларусы і ўкраінцы правялі антываенную акцыю ля консульства Беларусі ў Беластоку

MOST
29 студзеня 2022, 19:01
антываеная акцыя ў Беластоку

У суботу, 29 студзеня, ля консульства Беларусі ў Беластоку правялі антываенную акцыю. Нагодай для яе стала сцягванне расійскіх войскаў на...

Чытаць далейDetails

«Танкі, самалёты, вайсковая сіла — такога свету хоча Пуцін». У Беластоку правялі акцыю салідарнасці з Украінай

MOST
22 лютага 2022, 20:38
Украіна

Акцыя салідарнасці з Украінай прайшла сёння вечарам у цэнтры Беластока. Жыхары горада, прадстаўнікі ўкраінскай і беларускай дыяспар сабраліся на Рынку...

Чытаць далейDetails

Латушка: беларусы дапамагаюць Украіне і рыхтуюцца да двоеўладдзя

MOST
2 сакавіка 2022, 16:30
Павел Латушка

Каля польска-беларускай мяжы з боку Тэрэспаля 2 сакавіка адбылася антываенная акцыя беларусаў. Яе арганізаваў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка....

Чытаць далейDetails
Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты