Чацвер, 2 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Пакуль унутры краіны немагчымыя актыўныя дзеянні, трэба развіваць усё вонкі». Ціханоўская 9 жніўня звярнулася да беларусаў у Беларусі і ў эміграцыі

MOST MOST
9 жніўня 2024, 09:13
Навіны
A A
Дзень годнасці ў Польшчы

Фота: Тэлеграм-канал Беларусы Куява-Памор'я

Беларусы адзначаюць чацвёртую гадавіну прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года. У гэты дзень у розных гарадах свету і Польшчы запланаваныя мерапрыемствы пад агульнай назвай Дзень годнасці. Дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская ў гэты дзень звярнулася на беларусаў, якія засталіся на радзіме і якія жывуць у эміграцыі.

«Чатыры гады таму адбыліся падзеі, якія памянялі нашую краіну, і памянялі нас з вамі, — нагадала яна. — Я памятаю тую неймаверную энергетыку на плошчах. Мы ўсе верылі ў хуткія перамены. Нам здавалася, што вось-вось, дыктатура рухне, і мы зможам пабудаваць краіну, пра якую так доўга марылі і за якую змагаліся.

Я чула такую думку, што ў беларусаў маўчанне — не значыць згода. Гэта значыць, мы затаіліся, мы рыхтуемся да новага моманту, а ён абавязкова будзе».

Беларусам унутры краіны Ціханоўская падзякавала за смеласць і цярплівасць. «Я не прашу вас рызыкаваць: не той момант. Цяпер той час, калі трэба зберагчы сябе», — сказала яна.

Таксама яна звярнулася да беларусаў за мяжой: «Пакуль унутры краіны немагчымыя актыўныя дзеянні, нам з вамі трэба развіваць усё вонкі. Вельмі важна развіваць нашую беларускую супольнасць. Давайце зробім усё магчымае, каб гэты мур рухнуў, як і ўся гэта бесчалавечная сістэма».

Для гэтага, на яе думку, трэба працаваць з саюзнікамі і ўмацоўваць сувязі паміж сабой.

«Давайце клапаціцца і падтрымліваць адно аднаго. Разам мы ўсё адолеем і абавязкова завяршым тое, што пачалі ў 2020-м», — запэўніла Святлана Ціханоўская.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыВыбары

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

«Нашлись предки, о которых не знали даже родители». Беларуска искала польские корни и изучила историю семьи

Выйшла кніга, якая апісвае пакуты беларусаў Падляшша пасля Другой Сусветнай вайны

MOST
2 ліпеня 2026, 14:20

Беластоцкі фонд «Камунікат» выдаў кнігу Анэты Прымакі-Онішк «Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша». Аўтарка, вядомая са сваёй кнігі пра бежанства 1915 года, расказала пра ўзаемаадносіны беларускай і польскай...

посылки из Польши в Беларусь

Покупки на Temu, AliExpress и Shein могут стать дороже. В ЕС ввели новый сбор

MOST
2 ліпеня 2026, 13:02

С 1 июля в Евросоюзе начали действовать новые правила для малых посылок из стран вне ЕС. Это касается в том числе покупок на китайских платформах — Temu, AliExpress...

визовый центр в Витебске

Польша стала выдавать меньше виз иностранцам. Беларусы остаются главными получателями

MOST
2 ліпеня 2026, 11:40

В 2025 году Польша выдала иностранцам 346 885 виз. Это на 10,75% меньше, чем годом ранее, и на 36,19% меньше, чем в 2023 году. При этом граждане Беларуси...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты