Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Яшчэ не вайна, ужо не мір. Што адбываецца ў Гродне

Раман Ганчарэнка Раман Ганчарэнка
14 сакавіка 2022, 11:04
Гісторыі
A A
Гродна

Фота: Наталія Дораш

Людзі ў тэлефонах, скандалы ў банках, зніклы з аптэк ёд… Горад пасля 24 лютага змяніўся, хоць большасць жыхароў надалей спрабуюць жыць звычайным жыццём.

У першы дзень вайны, 24 лютага, людзі, якія хоць трошкі сочаць за навінамі, адчулі шок. Адны пабеглі ў банкі, іншыя — закупацца цукрам і бутлямі з вадой, хтосьці — збіраць дакументы на выезд. Збольшага ж горад надалей намагаўся жыць як раней.

Мы сабралі серыю замалёвак жыцця на мяжы лютага і сакавіка 2022-га. Гэта зусім не экспертны аналіз, але абразкі штодзённасці.

Запомнім Гродна такім.

«Вайна анлайн»

Дзе б ты ні ехаў, у якую б кавярню ні зайшоў, паўсюдна людзі ў тэлефонах. На прыпынках, за стырном аўто, у паліклініцы ці цырульні. Людзі глядзяць «вайну анлайн», спрабуючы зразумець, што адбываецца і што будзе.

Некаторыя ў публічных месцах гучна ўключаюць брыфінгі Зяленскага або кадры баёў з выбухамі. Сярод маладых хлопцаў — фаталістычныя размовы пра прызыў у войска. Ніякага пад’ёму ці запалу, хутчэй разгубленасць і страх.

Гул самалётаў і бліндаж на Кляцкова

Літаральна за некалькі дзён людзі звыкліся да самалётнага гулу ў паветры. Часам знішчальнікі добра бачныя, часам — толькі гук, асабліва ўначы. Першым часам мінакі падымалі галовы, здымалі на тэлефоны, пасля — прынялі за норму.

А яшчэ ў вайну пачалі гуляць дзеці. Не так, як раней — «па-сур’ёзнаму». Недзе ў дварах на Кляцкова, на шосты ці сёмы дзень вайны, бачыў нават вялікі… бліндаж! З умацаванымі сценкамі, назапашанымі бутэлькамі. Які час, такія і гульні.

Паспець у аптэку

Пасля навін пра баі ля Чарнобыльскай АЭС і выбухі на Запарожскай людзі бягуць у аптэку скупляць ёд. Прычым большасць нават не ведае, што з ім рабіць у выпадку «ядзернай пагрозы»: піць ці шчыліны ў вокнах мазаць?.. Бяруць хутчэй як талісман. Як маскі на пачатку гісторыі з каронавірусам.

Далей, калі размова пайшла пра санкцыі і верагодныя перабоі з пастаўкамі, у аптэкі пацягнуліся пенсіянеры. Сардэчнікі, хворыя на цукроўку, інсуліназалежныя. А раптам усё знікне ці будзе каштаваць шалёных грошаў? Закупаюцца на 2-3 месяцы наперад.

Істэрыка з-за 22 000 долараў

З банкамі ды абменнікамі цікава. Сам назіраў сцэну ў першы ж дзень вайны, калі цётачка ва ўзросце патрабавала выдаць ёй вялікую суму ў доларах (22 тысячы). Зразумела, такія грошы з дэпазіту нават у мірны час трэба замаўляць і чакаць. Не тое што зараз. З жанчынай пасля адмовы сталася істэрыка.

Разумнейшыя пайшлі купляць еўра і долары ў самы першы дзень — 24-га. Валюта ўжо была даражэй, але галоўнае — была. Далей курс рос ужо ў геаметрычнай прагрэсіі. А яшчэ канец месяца — час заробкаў. Некаторыя, толькі атрымаўшы SMS аб налічэнні, здымалі адразу ўсё. Пажадана ў доларах, нягледзячы на камісію ў банкамаце.

«Будоўля падчас чумы»

Іншы спосаб развітацца з вялікімі сумамі ў рублях, калі з валютай усё складана, — набыць нешта вялікае. Парадаксальна, але на фоне размоў пра вайну, якая зусім блізка, некаторыя пабеглі па бытавую тэхніку ці будматэрыяламі.

Здаецца, якая будоўля, калі заўтра, не дай бог, трэба будзе пакінуць свой дом? Але логіка ёсць. Укласціся хоць куды беларускімі грашыма. Набыць тое, на што пакуль не паднялі кошты. Урэшце, тыя ж падлогі ці дзверы могуць наўпрост знікнуць, калі матэрыял ці фірма — у Польшчы ці Літве.

Дзе прыхільнікі «рускага свету»?

Цікава, што ў адрозненні ад 2014-га ў горадзе, за рэдкім выключэннем, не відаць прыхільнікаў «рускага свету». Тады яны пакідалі графіці ці малявалі свастыку на ўкраінскім консульстве на Замкавай. Нават у 2020-м выходзілі ў парк са сцягамі «НОД». Зараз — ціха.

Ёсць выключэнні. Каля аддзялення банку стаіць вялікі чорны джып, абклеены зоркамі і арламі. А вось да яго выходзіць уласнік — пузаты дзядзечка 60-ці гадоў у мілітарным строі з трыкалорам на рукаве. Відаць, адстаўнік. Радасны, усміхаецца.

Але збольшага нават людзі сталага ўзросту, прывучаныя да тэлевізара, хутчэй жывуць па алгарытме «нас это не касается», а пасля самі бягуць у бліжэйшую аптэку за лекамі. Значыць, усё ж «касается»…

Пратэст супраць вайны — сацыцяльныя сеткі і размовы

Прыхільнікі Украіны не заўважныя як масавая з’ява. Так, былі кветкі ля будынка, дзе ў свой час месцілася ўкраінскае консульства. Так, на Савецкай 27-га народу было больш, чым звычайна. Былі затрыманні — нібы халодны вецер з 2020-га…

Але пратэст супраць вайны на вуліцах не пераўтварыўся ў нешта масавае ці хаця б візуалізаванае: стужкі, стыкеры, графіці. Гаварыць ці пісаць у сацыяльных сетках — так. Паказаць сваю пазіцыю на вуліцы — не. Курс на самазахаванне і чаканне «што будзе далей».

Чуткі пра закрыццё межаў: сёння, уначы, заўтра…

Праз некалькі дзён ад пачатку вайны сталі папулярнымі размовы пра выезд. Хоць куды, але найбліжэй — у Польшчу. Ля офісаў, якія традыцыйна займаюцца дакументамі, людзей паболела. Бываюць і драматычныя сцэны — нехта плача ці змрочна прысеў на падлогу ля ўваходу, чакаючы жывой чагі.

Штодзень з’яўляюцца чуткі праз закрыццё мяжы — сёння, уначы, заўтра, у чацвер ці панядзелак. Або гісторыі, як некага не выпусцілі на беларускім баку, нават не глянуўшы дакументы. Або «правераная інфармацыя» ад саслужыўца брата сястры знаёмага…

Але аўтобусы праз мяжу традыцыйна ходзяць. Адно што прадаўцы квіткоў жартуюць, каб з датай вызначаліся хутчэй: штодня сітуацыя можа змяніцца.

Неасэнсаваная пагроза

Агулам падаецца, што ў Гродне людзі дагэтуль не асэнсавалі, што вайна гэтым разам не недзе далёка — у Грузіі, Сірыі ці на Данбасе. Таму акурат яшчэ будуюць планы на вясну ці купляюць біжутэрыю.

Але вайна побач. І ў якой форме яна абрынецца на іх саміх — дэфіцыт, галеча, прызыў ці баявыя дзеянні — невядома…

Запомнім Гродна такім.

Будзем спадзявацца на лепшае.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты