Панядзелак, 7 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Можа каштаваць да некалькіх тысяч еўра». У Польшчы прадаецца Статут ВКЛ, па якім нашыя продкі жылі стагоддзямі

MOST MOST
16 верасня 2024, 16:57
Навіны
A A
Статут ВКЛ

Статут і Трыбунал ВКЛ. Крыніца: Бібліятэка ім. Ежы Гедройца Беластоцкага ўніверсітэта

На польскай інтэрнэт-пляцоўцы Onebid.pl прадаюць Статут Вялікага Княства Літоўскага, надрукаваны ў 1744 годзе. Старадрук прапануюць па стартавым кошце 3500 злотых, аднак ён можа яшчэ ўзрасці падчас аўкцыёну.

Мяркуючы па фотаздымках, кніга пераплеценая і добра захаваная. Акрамя непасрэдна Трэцяга Статута Вялікага Княства Літоўскага, які надрукаваны ў перакладзе на польскую мову, выданне ўключае ў сябе Трыбунал ВКЛ і канстытуцыі (рашэнні) Сойма, які адбыўся ў Гродне ў 1726 годзе. Кніга была надрукаваная ў 1744 годзе ў друкарні езуітаў у Вільні.

На тытульным аркушы бачны кірылічны надпіс, які сведчыць пра тое, што Статут некалі належаў да прыватнага кнігазбору.

Статут ВКЛ
Скрыншот аб’явы на інтэрнет-пляцоўцы Onebid.pl

«Я ведаю пра пакупку такога статута ў прэзідэнцкую бібліятэку»

Ці рэдкі гэта лот і ці ўяўляе ён цікавасць для калекцыянераў, MOST спытаў Аляксея Бацюкова, былога дырэктара Музея гісторыі Магілёва. У 2012 годзе ён пры дапамозе грамадскасці набыў для музея арыгінальнае выданне Статута ВКЛ 1588 года — гэты экзэмпляр дагэтуль з’яўляецца адзіным у Беларусі.

Паводле Аляксея Бацюкова, Статут ВКЛ у польскамоўным выданні XVIII стагоддзя не з’яўляецца рэдкасцю, але можа быць цікавым набыткам для прыватнага калекцыянера або музея. Гісторык лічыць, што такія выданні варта вяртаць у Беларусь.

«Гэта не рэдкі экзэмпляр. Яны час ад часу з’яўляюцца на аўкцыёнах. На польскай мове статут даволі высокімі тыражамі выдаваўся ў розныя гады — не толькі ў 1744-м, былі і ранейшыя выданні. Іх у Беларусі некалькі экзэмпляраў ёсць дакладна — у Музеі гісторыі Магілёва, і я ведаю пра пакупку такога статута ў прэзідэнцкую бібліятэку прыкладна ў годзе 2017. Ну і акрамя таго, ёсць таксама і ў прыватных калекцыянераў».

Па словах гісторыка, пачатковы кошт 3500 злотых, які паставіў прадавец, адпавядае каштоўнасці самога экзэмпляра, аднак у працэсе таргоў гэты кошт можа моцна ўзрасці. «У такой камплетнасці ў такім добрым стане ён, канечне, высока ацэньваецца звычайна, можа каштаваць і да некалькіх тысячаў еўра», — кажа Аляксей Бацюкоў.

Прадмову напісаў Леў Сапега

Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага быў прыняты ў 1588 годзе. Да яго распрацоўкі найбольш спрычыніўся канцлер ВКЛ Леў Сапега. Статут замацоўваў парадак дзяржаўнага кіравання, грамадзянскае і крымінальнае права Вялікага Княства Літоўскага. Гэта быў адзін з самых дасканалых прававых дакументаў у тагачасным свеце. Працягваў дзейнічаць нават пасля ўключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай Імперыі, скасаваны толькі ў 1840 годзе.

Статут пачынаецца з прадмовы, у якой Леў Сапега выклаў філасофскія асновы прававога парадку ў дзяржаве. «Бачылі тое ўсіх стагоддзяў людзі мудрыя, што ў кожнай рэчы паспалітай прыстойнаму чалавеку няма нічога даражэйшага за свабоду. […] для таго правы ўстаноўлены, каб багатаму і моцнаму не ўсё можна было рабіць. Як Цыцэрон казаў, што з’яўляемся нявольнікамі правоў для таго, каб карыстацца свабодай маглі».

Упершыню Статут ВКЛ быў надрукаваны ў 1588 годзе на старабеларускай мове ў віленскай друкарні Мамонічаў. Пазней быў перакладзены на польскую мову і шмат разоў перавыдаваўся.

Падрыхтаваў Ян Рамейка

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

депортация

За неделю 29 беларусов покинули Польшу по предписаниям пограничников. За что иностранцев выдворяют из страны?

MOST
7 верасня 2026, 13:17

За неделю 29 граждан Беларуси добровольно покинули Польшу по выданным предписаниям о возвращении. Об этом сообщила Пограничная служба Польши. Всего с 31 августа по 6 сентября Польшу на...

Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут

З’езд Саюза палякаў у Беларусі пераносіцца. Але Анджэй Пачобут усё адно паедзе ў Гродна

MOST
7 верасня 2026, 11:19

З’езд Саюза палякаў у Беларусі, які планавалі правесці ў Гродне 13 верасня, перанеслі на сакавік 2027 года. Нягледзячы на гэта, дзеяч арганізацыі, журналіст і былы палітвязень Анджэй Пачобут...

Польские военные заметили на радарах неизвестный объект у границы с Беларусью. Им оказалась стая птиц

Польские военные заметили на радарах неизвестный объект у границы с Беларусью. Им оказалась стая птиц

MOST
7 верасня 2026, 09:38

Польские военные 6 сентября увидели на радарах неизвестный объект около границы с Беларусью. В район возможного нарушения воздушного пространства армия направила вертолет. Вскоре выяснилось, что тревога была ложной:...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты