Панядзелак, 16 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Ці час для песні ў вайну? У Беластоку прайшоў беларуска-ўкраінскі вечар

Зоя Хруцкая Зоя Хруцкая
18 сакавіка 2022, 15:41
Гісторыі
A A
беларуска-ўкраінскі вечар

Кацярына Ваданосава і Стэфа. Фота: MOST

Культурная імпрэза ў падтрымку Украіны сабрала некалькі дзясяткаў удзельнікаў у Беластоку 17 сакавіка. На ёй прэзентавалі беларускія і ўкраінскія песні.

«Хай нашыя дамы нас дачакаюцца»

На беларуска-ўкраінскім вечары выступіла прадстаўніца беларускай дыяспары Беластока Кацярына Дзерман, якая патлумачыла, што важна зафіксаваць: беларусы не роўна Лукашэнка.

Кацярына Дзерман. Фота: MOST

«Беларусы падтрымліваюць украінскі народ у гэтай вайне».

— Беларусы падтрымліваюць украінскі народ у гэтай вайне. І дапамагаюць, чым могуць. А беларусы, што апынуліся за мяжой, таксама мусілі пакінуць свой дом, — падкрэсліла Кацярына.

На сустрэчы выступіла Вольга Тарашчанская і праспявала ўкраінскія песні. На мерапрыемстве таксама спяваў лідар гурта Sumarok Ігар Палынскі, які паразважаў на тэму, ці час для песень у вайну. Ігар заўважыў, што на вайну ішлі з песняй, і цяпер песні могуць стаць падтрымкай для ўкраінцаў у самыя страшныя дні.

Ігар Палынскі. Фота: MOST
Ігар Палынскі. Фота: MOST

Кацярына Ваданосава выступіла з дачкой Стэфай, якая грала на скрыпцы. Кацярына адзначыла, што яна спрабавала будаваць новае жыццё ва Украіне пасля ўцёкаў з Беларусі, а цяпер даводзіцца ўсё будаваць нанова ўжо ў Польшчы.

Кацярына Ваданосава. Фота: MOST
Кацярына Ваданосава і яе дачка Стэфа. Фота: MOST
Стэфа. Фота: MOST

Яе дачка Стэфа па некалькі разоў на дзень стэлефаноўваецца з украінскай сяброўкай, якая раз за разам спускаецца ў бамбасховішча. Кацярына пажадала, каб беларусы і ўкраінцы вярнуліся да дамоў, якія нас дачакаліся б.

На вечарыне госці абменьваліся навінамі і думкамі пра тое, як яшчэ можна падтрымаць украінцаў.

Фота: MOST
Фота: MOST
Фота: MOST

«На мяжы былі сотні бежанцаў, але нас прапускалі»

Украінка Вольга Тарашчанская, якая выступала на вечары, тыдзень таму прыехала з Мікалаева разам з мужам і трыма дзецьмі. Ехалі ў машыне з 11-гадовай дачкой і двума васьмігадовымі сынамі-блізнятамі з рэдкім генетычным захворваннем, сіндромам «матылька».

— У нас дома засталіся многія лекі, яны вельмі дарагія. Адзін пластыр каштуе пяць еўра, а іх на дзень трэба дзесяць штук. Яшчэ бінты, сеткі, спецыяльныя мазі. Медыкаментаў хопіць на месяц, гэта было прыярытэтам, што класці ў машыну. Пасля будзем спадзявацца на дапамогу.

Чытайце таксама

Беженцы в Белостоке: как беларусы помогают украинцам

Руслан Кулевіч
15 сакавіка 2022, 14:33
беженцы в Белостоке

После начала войны в Украине многие беларусы в Польше решили помогать украинским беженцам. Одни едут волонтерами на границу, другие собирают...

Чытаць далейDetails

Беларус купил билеты в Индию, а потом не получил визу. Теперь добивается от польской авиакомпании возврата денег

MOST
13 сакавіка 2026, 18:59
возврат авиабилетов

Поездку в Индию Денис (имя изменено) получил в подарок от мамы на Рождество. Вернее, она подарила деньги — 600 долларов,...

Чытаць далейDetails

Беларус напал на таможенника в Тересполе. В его машине нашли тайники с сигаретами

MOST
13 сакавіка 2026, 15:17
виза PBH

Гражданин Беларуси, перевозивший контрабандные сигареты, напал на сотрудника таможенно-налоговой службы на погранпереходе «Тересполь». Полиция задержала мужчину, автомобиль изъят, а Пограничной...

Чытаць далейDetails

Хлопчыкам яшчэ ніколі не даводзілася быць у далёкай дарозе — яны заўсёды былі дома, знаходзіліся на дамашнім навучанні. Але нават у такой цяжкай дарозе было спакайней, чым дома. У Мікалаеве сям’я пастаянна сядзела ў падвале, прычым у суседзяў, таму што свайго няма.

Мяжу перайшлі за гадзіны чатыры. У чарзе стаялі сотні бежанцаў: з дзецьмі на руках, з вазкамі, пешшу ішлі праз мяжу. Тарашчанскія тлумачылі ў чэргах: хворым дзецям трэба тэрмінова рабіць перавязкі, і іх кожны раз прапускалі. Таму змаглі перайсці так хутка.

—  Наш дом пакуль стаіць, тэлефануем суседзям, пытаемся, як яны, — расказвае жанчына. — На нашай вуліцы тры дні не было святла і газу, таму што трапіў снарад. Мы не маглі дазваніцца, інтэрнэту няма, суседзі сядзяць у падвалах.

Вольга Тарашчанская. Фота: MOST
Вольга Тарашчанская. Фота: MOST

Дом Тарашчанскіх месціцца за самім Мікалаевам, у раёне, дзе побач аэрапорт і парты. Першыя гукі вайны Тарашчанскія пачулі каля 4:30, але спярша і думкі не было, што на іх краіну напалі:

— Калі ў парту разгружаюць вагоны і вецер дзьме на нас, то стаіць характэрны гул. Спачатку падумалі, што гэта гул. Гэтыя гукі працягваліся пастаянна, нават у горадзе не было так чуваць. Пасля ўжо пабачылі навіны, сталі званіць адзін аднаму.

Сям’я не адразу вырашыла з’ехаць. Мелі надзею, што ўсё скончыцца, бо як жа можа быць па-іншаму, тое што адбываецца — нейкая іншая рэальнасць. Цяпер на вуліцы, дзе знаходзіцца дом Тарашчанскіх, засталіся толькі дзве сям’і.

Тарашчанскія прыехалі ў Беласток да сяброўкі Вольгі Наталлі Сцепанцовай. Пакуль асвойваюцца, шукаюць працу і жыллё. Бачаць, што ў Польшчы арганізуюць дапамогу як для ўкраінцаў, якія засталіся ў краіне, так і для бежанцаў. Для Тарашчанскіх самае вострае пытанне — медыкаменты для хлопчыкаў, але ў гэтым ім абяцаюць дапамогу.

Што тычыцца стаўлення да беларусаў, Вольга адзначыла:

— У нас у эфіры тэлебачання казалі, што беларусы — гэта не Лукашэнка. Беларусы ўжо даўно зрабілі свой выбар. А мы бачым, як нас падтрымліваюць.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

возврат авиабилетов

Беларус купил билеты в Индию, а потом не получил визу. Теперь добивается от польской авиакомпании возврата денег

MOST
13 сакавіка 2026, 18:59

Поездку в Индию Денис (имя изменено) получил в подарок от мамы на Рождество. Вернее, она подарила деньги — 600 долларов, — но, на что их потратить, они оговорили...

Виктория Смоляк

«Комбо я собрала знатное». Беларуска работает в Польше зазывалой в стрип-клубе, выступает со стендапом и учит детей шахматам

MOST
13 сакавіка 2026, 14:25

Виктория Смоляк днем учит детей играть в шахматы, вечером выступает со стендапом, а ночью стоит на улице возле варшавского стрип-клуба и зазывает посетителей. Беларуска рассказала MOST, как справляется...

Беларусские пенсионеры в Польше

«Я должна жить хорошо». Беларусские пенсионеры рассказали о жизни на пенсии в Польше

MOST
13 сакавіка 2026, 13:34

Маргарита освоила искусственный интеллект и планирует изучить инвестиции. Виктор создал редакцию, а Инна начала много путешествовать. Все они — беларусские пенсионеры, которые оказались в вынужденной эмиграции в Польше....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты