Серада, 26 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Нестабільны занятак». Бубнач хацеў зарабляць музыкай, але і ў Беларусі, і ў Польшчы даводзілася шукаць дадатковую працу

MOST MOST
14 кастрычніка 2024, 16:00
Гісторыі
A A
бубнач у Польшчы

Яўген Крыванос за бубнамі. Фота з яго асабістага архіва

Яўген Крыванос — бубнач польскай групы Die Parazeit, выкладчык ігры на бубнах і YouTube-блогер. З Беларусі ў Польшчу ён пераехаў у 2023 годзе з-за палітычнага пераследу. Яўген марыў граць канцэрты і зарабляць на гэтым, але і ў Беларусі, і ў Польшчы даводзілася шукаць іншую працу. Ён быў электрыкам, кухарам, камплектоўшчыкам. Як так сталася, што музыка не можа зарабляць толькі музыкай, беларус расказаў MOST.

Быў тлусты і натхняўся гуртам Slipktot

Упершыню Яўген пазнаёміўся з бубнамі, калі яму было 13 гадоў. Мужчына згадвае, што ў той час яны з двума сябрамі моцна натхніліся «заходняй металёвай сцэнай» і захацелі зрабіць свой гурт.

— Мы хадзілі па Мінску і шукалі кагосьці, хто б навучыў нас граць адразу на розных інструментах. Спойлер: тады такога не было ў доступе, — кажа Яўген. — Але выпадкова знайшоўся сябар айчыма майго сябра, у якога была хатняя студыя і ўсе інструменты. Яму было 27 гадоў. Ён прывёз інструменты да майго дома — я жыў за горадам, — і мы збіраліся тры разы на тыдзень і па дзве гадзіны адразу гралі песні.

Па словах беларуса, бубны ён абраў праз тое, што, па-першае, «быў тлустым», а па-другое, натхняўся  «прыемнымі да вушэй партыямі» амерыканскага метал-гурту Slipknot.

Электрык, кухар, камплектоўшчык

Свой гурт Яўген і двое ягоных сяброў так і не стварылі. Затое за 14 гадоў музычнай кар’еры Яўген паспеў выступіць з такімі беларускімі гуртамі, як BN, PyLai, AP$ENT. Мужчына прызнаецца, што выступаць прыемна, але занятак гэта даволі нестабільны.

— [Маёй марай] было граць канцэрты і зарабляць на гэтым. Але цяпер я толькі пажынаю праблемы экзістэнцыяльнага крызісу і няздзейсненых мар. Бо музыка — нестабільны занятак, а беларуская сцэна не настолькі вялікая, каб на ёй зарабляць, — адзначае суразмоўца. — Узяць, напрыклад, гурты. Тры тыдні таму я граў у гурце, а сёння ўжо — не. Адпаведна, заробак нестабільны. А проста сядзець і чакаць — немагчыма. Таму [музыкі] ідуць вучыць граць ці на іншыя працы.

Яўген не стаў выключэннем. Скончыўшы каледж у 2015 годзе, па размеркаванні мужчына ўладкаваўся электрыкам у мінскі метрапалітэн.

— Я працаваў на сіняй ветцы. Займаўся электрыкай і аўтаматыкай: запускаў вентылятары, помпы, абагрэў на ўваходзе і гэтак далей. Фізічна праца была не цяжкая, але псіхалагічна цяжка было ўвесь дзень знаходзіцца пад зямлёй, — згадвае беларус. — Заробак у той час быў яшчэ ў мільёнах, і гэта былі сумы ад 3,8 мільёна (380 беларускіх рублёў пасля дэнамінацыі. — Заўв. MOST) да 5 мільёнаў (500 беларускіх рублёў пасля дэнамінацыі — Заўв. MOST).

З часам беларус вырашыў змяніць прафесію. Прайшоў хуткія кулінарныя курсы і ўладкаваўся кухарам у адну з мінскіх рэстарацый. Там ён прапрацаваў усяго год.

— Вырашыў, што займацца такім я больш не буду, бо гэта самая цяжкая праца, якая здаралася са мной за ўсё жыццё, — прызнаецца Яўген. — Я працаваў па 14-16 гадзін у ноч: пачынаў а чацвёртай вечара, а дадому вяртаўся зранку. І заробак — не сказаць, што быў вялікі: да тысячы рублёў.

бубнач у Польшчы
Яўген на кухне рэстарацыі. Фота з яго асабістага архіва

Пасля гэтага Яўген уладкаваўся на склад камплектоўшчыкам замоў: былі патрэбныя грошы на вяселле. Там мужчына зарабляў ад 1,1 да 1,7 тыс. беларускіх рублёў. А паралельна з гэтым пачаў праводзіць заняткі ігры на бубнах.

— Вучні прыходзілі да мяне пасля працы, — расказвае мужчына. — Было прыемна, што быў асноўны заробак і дадатковы — ад заняткаў. Але ён быў невялікі, можна сказаць, працаваў за ежу, бо ў той час яшчэ не ведаў кошту сабе.

Пасля звальнення са складу, на якім мужчына прапрацаваў год, вырашыў працягваць праводзіць заняткі і спрабаваў зарабляць музыкай: запісваў песні, падмяняў бубначоў розных гуртоў на канцэртах і гэтак далей.

«Выехалі ў Літву за чатыры гадзіны»

У траўні 2023 года Яўген разам з жонкай былі вымушаныя пераехаць у Польшчу. Па словах беларуса, у той час пачаліся затрыманні яго калег па гурце. А пазней чатыры песні, «накіраваныя супраць сістэмы сілавога блоку», былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.

— Пра затрыманне апошняга [ўдзельніка гурта] я даведаўся а пятай раніцы. Вырашыў не выпрабоўваць свой лёс, набыў квіткі, і мы з жонкай выехалі ў Літву за чатыры гадзіны, — дзеліцца Яўген. — Увогуле, да пераезду мы патроху рыхтаваліся загадзя. У нас былі гатовыя візы: у жонкі [польская] віза PBH ад IT-кампаніі (такія ж візы выдаваліся і членам сямей супрацоўнікаў IT-кампаний. — Заўв. MOST). Таму прайшло ўсё больш-менш добра.

Знаходзячыся ў Паланзе, сям’я займалася пошукамі кватэры ў Варшаве праз рыэлтара. Па словах Яўгена, знайшлася кватэра хутка, нягледзячы на тое, што ў іх ёсць сабака.

бубнач у Польшчы
Яўген Крыванос у Варшаве. Фота з яго асабістага архіва

З аднаго чалавека ў месяц можна зарабіць каля 500 злотых

Амаль адразу пасля пераезду ў Польшчу Яўген пачаў шукаць месца, у якім мог бы граць на бубнах і праводзіць заняткі. Па яго словах, каб знайсці «тое самае месца», яму спатрэбілася паўгода. Але перад гэтым прыйшлося «панабіваць гузакоў з рознымі людзьмі».

— [Зараз арандую] гараж у паляка. Па ўсіх параметрах гэта самая выгадная прапанова, — кажа мужчына. — Блізка каля дома і месячная стаўка — 200-300 злотых. Увогуле, [даход] залежыць ад таго, колькі часу я там праводжу, але больш я яшчэ не плаціў.

Вучні на заняткі ігры на бубнах у большасці выпадкаў прыходзяць да Яўгена «па сарафане». Але заняткі беларус рэкламуе і ў сацыяльных сетках, і на нэтворкінгах. Сярод вучняў Яўгена — беларусы і ўкраінцы. Палякаў пакуль не было, але мужчына да гэтага імкнецца.

Заробак Яўгена залежыць ад колькасці вучняў. З аднаго чалавека, які наведвае заняткі раз на тыдзень, у месяц ён можа зарабіць каля 500 злотых.

— Але гэта не стабільна. Некалькі месяцаў у мяне было па восем-дзевяць вучняў, але потым пайшло на спад.

бубнач у Польшчы
Яўген за бубнамі ў гаражы, які арандуе ў Варшаве. Фота з ягонага Instagram

«Апошнія два тыдні штодзённа высылаю CV»

Цягам паўтара года ў Польшчы Яўген намагаўся зарабляць музыкай, але атрымлівалася гэта не заўжды. Зараз фінансава сям’ю забяспечвае жонка Яўгена, якая працуе ў IT-кампаніі. Беларус жа актыўна займаецца пошукамі працы.

— Я паставіў на адзін музычны праект, але ён не выгараў, — кажа Яўген. — Таму апошнія два тыдні штодзённа высылаю CV на розныя вакансіі: электрык, асістэнт і іншыя. З польскай мовай у мяне ўсё добра, але адгукаецца няшмат [працадаўцаў].

«Вырашыў рабіць, наколькі хопіць сіл»

Сем месяцаў таму Яўген стварыў свой YouTube-канал «Жэўжык». Там мужчына расказвае пра сваё жыццё ў Польшчы, а таксама паказвае вандроўкі, дзеліцца рэцэптамі і распакоўкамі. Зараз на канал падпісана 786 чалавек.

— Я разумею, што такога кантэнту амаль няма па-беларуску, таму вырашыў рабіць, наколькі хопіць сіл. Таму што прасоўваць кантэнт па-беларуску — доўга.

Манетызацыі на канале ў Яўгена яшчэ няма. Але, па яго словах, за сем месяцаў атрымалася зарабіць каля 500 долараў данатаў. Ён адкрывае зборы на розныя патрэбы. З апошніх — намёт для паходаў, каб здымаць паходны кантэнт.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеКультураМузыкаПраца ў Польшчы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

карта поляка

«Встретились две бюрократии». Внук ссыльной польки из Гродно месяцами доказывал, что имеет право на карту поляка

MOST
25 лістапада 2025, 21:06

Станислав Пшибыльский (все имена в материале изменены) родом из Гродно. Но его отец родился в Казахстане, куда советская власть депортировала всю семью. О судьбе предков Станислав знал, но...

ипотека в Польше

Беларусы взяли в Польше ипотеку, а потом рефинансировали ее в другом банке. Теперь экономят по 900 злотых в месяц

MOST
25 лістапада 2025, 18:39

В Польше снижаются ставки по ипотеке. Это шанс не только для тех, кто планирует взять кредит на жилье, но и для тех, кто получил его раньше, под более...

взять кота в Польше

Беларуска хотела взять кота в польском приюте, но у нее потребовали постоянный ВНЖ. Она рассказала, как обошла систему

MOST
25 лістапада 2025, 11:45

Сколько Мария себя помнит, с ней всегда были коты — животных девушка брала из приюта. После переезда в Польшу беларуска тоже обратилась в приют, чтобы взять кота —...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты