Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У Гродне ў закрытым рэжыме пачалі судзіць Сафію Сапегу

MOST MOST
28 сакавіка 2022, 16:39
Навіны
A A
Сафію Сапегу

Сафія Сапега ў судзе. Фота: Пул 4 регион / Telegram

28 сакавіка ў Гродне пачаўся суд над Сафіяй Сапегай, затрыманай разам з Раманам Пратасевічам. Іх знялі з прымусова пасаджанага ў Беларусі рэйса Ryanair. Hrodna.life сабрала інфармацыю аб тым, што адбывалася ў судзе і каля яго.

Дзяржаўны абвінаваўца хадайнічала аб правядзенні закрытага судовага пасяджэння. Звязана гэта з тым, што ў ходзе разгляду крымінальнай справы будуць агучаныя персанальныя дадзеныя больш за 230 чалавек, сярод якіх — суддзі, пракурорскія работнікі, супрацоўнікі органаў унутраных спраў і іншыя. А таксама ў мэтах нераспаўсюду інфармацыі, якая носіць экстрэмісцкі характар, паведаміла БЕЛТА. Аб закрыцці працэсу хадайнічаў дзяржабвінаваўца, аргументаваўшы гэта тым, што «ў матэрыялах справы ёсць забаронены кантэнт», піша Sputnik. Сапега падтрымала хадайніцтва, «бо ў яго ходзе могуць быць агучаныя персанальныя дадзеныя афіцыйных асоб», напісала карэспандэнтка «Мінскай праўды» Дыяна Шыбкоўская.

Прапагандыст Ігар Тур паведаміў, што пасяджэнне будзе закрытым «як мінімум з-за матэрыялаў, якія носяць непублічны характар».

Справу разглядае суддзя Віктар Сянько, дзяржабвінаваўца — Наталля Сакалова. Судовая калегія палічыла магчымым і неабходным задаволіць хадайніцтва дзяржабвінаваўцы «ў інтарэсах бяспекі пацярпелых, сведак і іншых удзельнікаў працэсу», паведаміў s13.ru.

Міліцыя — у будынку і каля будынку суда

Слухачоў не ўпусьцілі ў будынак суду, спаслаўшыся на тое, што зала пасяджэнняў ўжо зачынена. Пры гэтым па часе пасяджэнне яшчэ не пачалося. Прычыну ранняга закрыцця не патлумачылі. Каля суда ў гэты час стаялі каля чатырох мужчын у цывільным, падобных да міліцыянтаў. Таксама ў будынку суда заўважылі начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Гродзенскага аблвыканкама Віталя Стасюкевіча. Двое міліцыянтаў у форме патрулявалі будынак суда. Дзяржаўную прэсу ў суд прапусцілі.

Сем артыкулаў Крымінальнага кодэкса

Сафію Сапегу затрымалі 23 траўня 2021 года разам з Раманам Пратасевічам. Іх знялі з прымусова пасаджанага ў Беларусі рэйса Ryanair. Спачатку яе абвінавацілі ў адміністраванні «экстрэмісцкага» Telegram-канала «Чорная кніга Беларусі», дзе публікуюцца асабістыя звесткі сілавікоў. Потым ёй прад’явілі абвінавачанне па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Расследаванне яе справы праводзілі ў Мінску, але перадалі на разгляд у Гродна — магчыма, таму, што Сапега прапісаная ў Лідзе. Сафія Сапега заключыў дасудовае пагадненне са следствам. У снежні 2021-га яна напісала прашэнне аб памілаванні Лукашэнку. Таму ёй пагражае шэсць гадоў зняволення — замест 12.

Сафія Сапега прызнана палітзняволенай.

Тэгі: Беларусь

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

беларус в Гданьске

В Гданьске мужчине не продали алкоголь после 22.00. Он достал нож и выместил злость на беларусе

MOST
4 снежня 2025, 19:19

В Гданьске будут судить 55-летнего мужчину, который с ножом в руках требовал от беларуса уехать из Польши. Так он отреагировал, когда в магазине ему отказались продать алкоголь после...

Илья Железняков

Умер беларус, которому в Польше пересадили сердце

MOST
4 снежня 2025, 12:19

Умер Илья Железняков, беларус, которому в марте 2025 года пересадили сердце в Польше. Об этом сообщает «Еўрарадыё». Илья был тату-мастером из Гомеля. В 2018 году он переехал в...

польские военные

Польша может снять часть военных с охраны границы с Беларусью. Там стало меньше мигрантов

MOST
4 снежня 2025, 10:53

Польские военные анализируют возможность передать пограничникам часть функций по охране границы с Беларусью. Это связано со снижением миграционного давления, сообщает RMF FM. В приграничье польская армия проводит операцию...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты