Пятніца, 23 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Беларусь на мяжы перамен, але якіх? Што гаворыць выстава беларускага мастацтва ў Беластоку пра свабоду, час і памежжа

Зоя Хруцкая Зоя Хруцкая
4 красавіка 2022, 09:32
Гісторыі
A A
выстава

Аб'ект Алы Савашэвіч «Шыйце самі» адсылае да фартушка з дзявочай школьнай формы, зробленага ў выглядзе кальчугі. Фота: Настасся Уткіна / MOST

Шэпт, які лечыць ад хвароб, вобразы, якія застаюцца ў памяці, прастора, заціснутая паміж двума шкельцамі. Як беларускія мастакі асэнсоўваюць цяперашнюю рэчаіснасць і што бачаць у гэтым парогавым стане? Пра асаблівы стан лімінальнасці, ці часу жыццёвых перамен, заклікае паразважаць выстава «Калі сонца нізка — цені доўгія».

Куратарка праекта Ганна Карпенка тлумачыць задуму ў аналогіі з пераходным часам сутак, калі сонца нізка. Ты бачыш доўгія цені, але яшчэ не ведаеш, гэта сонца ўзыходу ці захаду.

Выстава «Калі сонца нізка — цені доўгія» працуе ў беластоцкай галерэі Arsenal (ul. A. Mickiewicza 2) да 13 мая. На яе базе адбываецца шэраг імпрэз, расклад глядзіце тут. Ад 10 чэрвеня да 25 верасня выстава будзе працаваць у Лейпцыгу.
Беларускія мастакі падчас сустрэчы з арганізатарамі праекта. Фота: Настасся Уткіна / MOST

Час цемры і цішыні

Перад адкрыццём выставы арганізатары выставы і мастакі, якія змаглі прыехаць у Беласток, сабраліся на сустрэчу. Падчас яе абмеркавалі, што праект стаў праявай салідарнасці з беларускім народам. Куратарка выставы Ганна Карпенка расказала, што да адкрыцця рыхтаваліся прыкладна год, яна працавала над канцэпцыяй і выбарам мастакоў і іх прац. Пратэсты 2020 года ў Беларусі былі вельмі пластычныя і візуальныя, яна хацела паказаць універсальныя аспекты іх.

Ганна Карпенка. Фота: Настасся Уткіна / MOST

— Важна не маўчаць, асабліва калі адусюль ідзе прапаганда, — падсумавала куратар. — Кожны мастак у межах праекта — гэта вельмі яскравы прыклад персанальнай свабоды.

Сафія Садоўская. Фота: Настасся Уткіна / MOST

Сукуратарка праекта Сафія Садоўская адзначыла, што цяпер у Беларусі час цемры і цішыні. Але для таго і ладзіцца выстава, каб голас мастакоў і іх выказванні пачулі. «Працаваць цяпер — гэта магчымасць супрацьстаяць і праз разуменне сябе змяняць свет і трансліраваць каштоўнасці», патлумачыла Сафія.

Мастак з Маладзечна Bazinato каля сваёй інсталяцыі «Калі спячы прачнецца, свет стане іншым». Фота: Настасся Уткіна / MOST

Мастак з Маладзечна Bazinato, з якім мы гутарылі напярэдадні выставы, падзяліўся, што рабіць мастацкія выказванні ў публічнай прасторы ў Беларусі цяпер не з’яўляецца бяспечнай справай, таму ён практыкуе творчую працу праз узаемадзеянне з прыродай, дзе няма чалавека.

Мост паміж рознымі людзьмі

Падчас адкрыцця выставы з вітальнымі словамі выступілі віцэ-прэзідэнт Беластока Рафал Рудніцкі, дырэктарка Інстытута Гётэ ў Варшаве Юлія Ханске, дырэктарка галерэі «Арсенал» Моніка Шэўчык, куратарка Ганна Карпенка і іншыя.

Віцэ-прэзідэнт Беластока Рафал Рудніцкі. Фота: Настасся Уткіна / MOST
Юлія Ханске. Фота: Настасся Уткіна / MOST

Сярод іншага адзначылі, што Беласток — шматкультурны горад, дзе прадстаўнікі розных груп знаходзяць паразуменне. Цяпер жа мы пражываем адзін з найцяжэйшых момантаў, і мост паміж рознымі людзьмі асабліва патрэбны. Такім мастом для паразумення і можа быць платформа для выказванняў беларускіх мастакоў.

Чаму сучаснае мастацтва — гэта складана, а творы ніяк не падпісаныя

Большасць прац на выставе — гэта інсталяцыі, ключы да разумення якіх варта шукаць ў назве, апісанні ў буклеце і ўласным уражанні. Адна з прац — карціна мастака з Мінска Захара Кудзіна, які ў 2019 годзе скончыў жыццё самагубствам ва ўзросце 33 год.

Карціна Захара Кудзіна «Пілот». Фота: Настасся Уткіна / MOST

На выставе была яго маці Наталля, якая расказала пра карціну сына:

— Працу «Пілот» Захар напісаў у 2015 годзе пасля таго, як вярнуўся з ЗША. У Амерыцы ён жыў у артыстычна-музычным лофце. Гаспадыня гэтай прасторы праніклася да яго творчасці, запрасіла ў госці да сваіх бацькоў на Дзень падзякі. У размове высветліў, што яе тата служыў пілотам падчас в’етнамскай вайны. Захара вельмі ўразіла яго гісторыя, лёс пілота, у якога нібы быў білет у адзін канец. У Захара было гэткае ж пачуццё, калі ён паехаў у Штаты, бо было вельмі цяжка. І наогул лёс мастака — гэта вельмі пакручасты шлях, гэта білет у адзін канец.

Для Захара быць мастаком было яго дыханнем. Гэтая праца — стан і пілота, і мастака, якія не ведаюць, што будзе далей, таму што вынік непрадказальны.

Сын кепска бачыў левым вокам, у яго згарэў там нерв. Затрымка зроку давала нярэзкасць, плаўнасць, якую ён перадаў і на працу. Захар казаў, што мастацкія аб’екты не адказваюць на пытанні, а задаюць іх. Яны заклікаюць задумацца пра тое, што ўнутры гледача, адбываецца дыялог працы і гледача.

Наталля Кудзін каля працы сына Захара «Пілот». Фота: Настасся Уткіна / MOST

Апошні праект Захара на кірмашы сучаснага мастацтва Art Vilnuis быў зроблены на алюмініі алеем у чорна-бела-шэрых колерах. Ён глядзіцца як аскепкі разбітага люстэрка з адлюстраваннем цёмна-шэра-белай рэчаіснасці, як перададчуванне таго, што адбываецца цяпер. Вяртання да мінулага не будзе, давядзецца выбудоўваць новае ва ўсім — у побыце, асабістым жыцці, не кажучы пра міжнародныя адносіны. І раней падавалася, а цяпер цалкам перакананая, што ён як мастак бачыў на некалькі этапаў наперад, меў нейкае ўнутранае прадчуванне будучыні. Калі кажуць, што мастакі не з гэтага свету, — гэта таму, што яны бачаць тое, што іншыя пакуль не заўважаюць. А Захар быў вельмі эмацыйна адчувальны, чалавек без скуры, таму ў гэтым свеце яму было вельмі балюча. Яго працы заклікалі задумацца пра ўласную сутнасць.

У Беларусі не вельмі цікавяцца мастацтвам, і гэта паўплывала на тое, што мы назіраем цяпер. Я вельмі добра гэта разумею як педагог і мастацтвазнаўца. Псіхалогія спажывання, хуткага выніку, гатовага адказу падштурхнула масы, грамадскасць адысці, адвярнуцца. Спажываць мастацтва — гэта цяжка, трэба думаць, уключацца і пагружацца.

Наталля Кудзін. Фота: Настасся Уткіна / MOST

Прасцей ісці па шляху найменшага супраціву, па цячэнні, калі табе даюць гатовы вынік. На гэтай выставе няма ні апісання, ні імя аўтара каля прац — для таго, каб глядач чытаў буклет і пагрузіўся ў выставу. Вельмі важна не проста збіраць тое, што на паверхні, а ўмець пагружацца.

Я не магу з’ехаць з Беларусі, таму што ў Беларусі мой Захар. Але я хачу, каб яго працы глядзелі, і такім чынам пашыраць прастору яго жыцця.

Як працуюць успаміны

Мастачка з Мінска Маша Святагор. Фота: Настасся Уткіна / MOST

Праца мастачкі з Мінска Машы Святагор уяўляе сабой шэраг манітораў з зацыкленымі аніміванымі выявамі:

— Я выкарыстоўвала гіфкі — выявы, якія паўтараюцца. Спярша гэта былі статычныя калажы, якія рабіла са здымкаў з сямейнага архіва, са сваіх фота, артэфактаў з мінулага. Галоўны герой майго праекта — дзіця. Яго вобраз брала з таты. Дзіця падарожнічае, пераадольвае перашкоды ў пошуках свайго месца, іншага свету, знаходзячыся ў транзітнай зоне паміж рэальным і нерэальным, ілюзорным. Праект тычыцца часу, памяці і яе хісткасці, крохкасці ўспамінаў.

Каля інсталяцыі Машы Святагор «Аўтабіяграфія без фактаў». Фота: Настасся Уткіна / MOST

Успаміны — гэта не канструкт з набораў фактаў і ведаў, гэта хутчэй вобразы і ўспышкі, якія з часам пераўтвараюцца ў прывідныя ўражанні. Таму тут паказаныя знікненні і з’яўленні адных і тых жа вобразаў раз за разам.

Цыклічнасць гіфак адпавядае маёй ідэі пра тое, як мінулае, сучаснае і будучыня пераплеценыя паміж сабой, пастаянныя вяртанні да пачатковай кропкі і пошукі.

Сувязь з хаосам, калі ты ў транзітнай зоне

Мастак маладзечанскага паходжання Юра Шуст. Фота: Настасся Уткіна / MOST

Мастак Юра Шуст з Маладзечна больш за дзесяць год таму выехаў з Беларусі, цяпер жыве ў Германіі. Яго праца таксама звязаная з тэмай памежнага стану:

— Мая інсталяцыя адкрытая для інтэрпрэтацый, мае некалькі ключавых момантаў, з якіх глядач можа мадэляваць уласныя сэнсы. Раскажу пра некаторыя ключы. На маніторы ляжаць спаленыя запалкі — гэта рэферэнс да вядомага твора «Дзяўчынка з запалкамі», што апісвае замярзаючае дзіця каля багатага дому. Дзяўчынка бачыць праз акно калядную ёлку, багаты стол і спрабуе сагрэцца, спальваючы запалкі адну за адной. Кожная запалка фарміруе новую галюцынацыю. Адзін з аб’ектаў — шклопакет, у якім паміж шкельцамі змешчаныя яловыя лапкі.

Аб’ект інсталяцыі Юры Шуста. Фота: Настасся Уткіна / MOST
Аб’ект інсталяцыі Юры Шуста. Фота: Настасся Уткіна / MOST

Тут жа рэферэнс да нашага ўспрымання праз дэвайсы. Запалкі размешчаныя на маніторы, які транслюе відэа, прысвечанае мігрантам на беларуска-польскай мяжы. Мігранты апынуліся ў лімінальнай прасторы, замкнёныя ў транзітнай зоне. Гэты стан вельмі цяжка пераносіць, падчас яго адчуваеш прамую сувязь з хаосам, гэта вельмі дэструктыўна для чалавека. У той жа час гэтая прастора дае шмат магчымасцей, цалкам пазбаўляе ад правіл і абмежаванняў.

Ствол дрэва, з якога здабывалі жывіцу. Фота: Настасся Уткіна / MOST

Яшчэ адзін аб’ект — ствол дрэва, які ў мінулым выкарыстоўвалі для здабычы жывіцы — яловай смалы. Жывіца размешчаная ў бакалах, у гэтым аб’екце рэканструюю рытуал, калі на Новы год людзі запісваюць жаданне, спальваюць і выпіваюць попел з шампанскім.

Таксама на паперы размешчаная мая рэканструкцыя беларускай выцінанкі. Адзін з асноўных матываў выцінанкі — дрэва жыцця. Культура выцінанкі падтрымліваецца ў Беларусі дзякуючы маладзечанскай школе. Я рабіў выцінанку не рукамі, а выразаў лазерам, што дадае ёй індустрыяльнае адценне.

Відэа для манітора збіраў са здымкаў мігрантаў і польскіх памежнікаў. Гэта погляд з двух бакоў, які можна асацыяваць з гэтым шклопакетам, і людзьмі, замкнёнымі ў ім.

Каля працы Алы Савашэвіч «Шыйце самі». Фота: Настасся Уткіна / MOST
Інсталяцыя Яна Гелды «Мяжа і час. Непастаянства межаў». Фота: Настасся Уткіна / MOST
Наведнікі выставы. Фота: Настасся Уткіна / MOST

Як адшукаць акенца ў іншасвет

Фотамастак і даследчык з Маладзечанскага раёна Сяргей Лескець прадставіў на выставе інсталяцыю са свайго фотаздымку і двух аб’ектаў з дрэва. Фота і інсталяцыя маюць назву «Шэпт».

— Праект «Шэпт» я здымаў гадоў дзевяць у перапынках паміж рэпарцёрскімі здымкамі для BBC, The Guardian і іншых медыяў. Для выставы выбраў адзін з фотаздымкаў з гэтага праекта. Сабраў кнігу «Шэпт», неўзабаве планую прэзентацыю. Падчас здымак пашчасціла сустрэць жанчыну, якая валодала методыкай, як лекаваць крывулямі: гэта адростак дрэва, галінка, якая зноў урастаецца ў ствол.

Дрэва працягвае расці, і атрымліваецца такое нібы акенца. Людзі з міфапаэтычным успрыманнем свету лічылі, што гэта акенца ў іншасвет, якое зрабіла нейкая сіла. А калі пераліваць праз гэтае акенца ваду, яна набывае звышуласцівасці.

Такой вадой можна змываць сурокі, злое вока, спуды, лячыць некаторыя хваробы. У жанчыны, што расказала пра гэта, крывуля была вельмі старая, яшчэ ад дзеда ці прадзеда, пасля яе перадалі ў Мёрскі музей. Расказала мне, як шукаць новыя крывулі. І я неяк за адно лета ў лесе на Маладзечаншчыне знайшоў і выразаў тры крывулі. Гэтыя людзі ўспрымалі свет праз эмоцыі, пачуцці. Напрыклад, белемніты, такія акамянеласці, што нагадваюць кулю, лічылі стрэламі Перуна, захоўвалі як абярэг. Для мяне крывуля — гэта сімвал міфапаэтычнага мыслення людзей, а не рацыянальнага і лінейнага, гэта ўзор архаічнага ўяўлення, не ўпарадкаванага навукай і сучаснасцю.

Для выставы ў Беластоку арганізатары атрымалі дазвол на дэманстрацыю твора Язэпа Драздовіча «Злыя чары». Фота: Настасся Уткіна / MOST

Часу няма

Куратарка праекта Ганна Карпенка патлумачыла, чаму ў адной выставе з сучаснымі мастакамі размешчаныя працы мастакоў XX стагоддзя Язэпа Драздовіча і Уладзіслава Страмінскага:

— Гэта дадае разважанне пра адчуванне часу. Пра тое, што час мае розныя вымярэнні. Калі прыязджаю ў Мінск, заўсёды адчуваю, што там зусім іншае вымярэнне часу, якое не адчуваю ў аніводнай заходнееўрапейскай краіне. Здаецца, гэта не пытанне пераходу да будучыні ці нейкай іншай формы. Гэта пра тое, што няма сучаснасці асобна, у моманце сучаснасці сканцэнтраваныя і мінулае, і будучыня. Для мяне Драздовіч — сакральная фігура, чалавек, з якім я вяду дыялогі і спрэчкі, хаця ён памёр задоўга да майго нараджэння.

І атрымліваецца, што час — адноснае вымярэнне, што наогул часу няма. У выставе мне хацелася захаваць момант лімінальнасці, стан і ўнутранае адчуванне, калі ты не рушыш ні наперад, ні ў мінулае, а стаіш на мяжы. Гэта добра відаць, калі сочыш за ценямі, і яны доўгія.

Каля графікі Вольгі Сазыкінай «Дзённік дыхання. Міміка лёгкіх». Фота: Настасся Уткіна / MOST
Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

польский проездной документ иностранца

12-летнюю беларусскую девочку не пустили на самолет с польским проездным документом. Спустя полгода семья добилась компенсации

MOST
22 мая 2025, 18:59

Юлия вместе с мужем и двумя детьми планировали отпуск в Испании. Вылетать должны были из аэропорта в Познани. Но в последний момент 12-летнюю дочь беларуски не пустили на...

беларуску спасли в Аргентине

У беларуски в Польше завязался роман с коллегой из Аргентины. Она уехала к нему — и оказалась в плену у домашнего тирана

MOST
22 мая 2025, 15:48

Полиция Аргентины спасла от домашнего тирана беларуску Александру М. и ее дочь Эмили. Молодой человек, с которым у нее завязался роман, отобрал у девушки телефон и прятал даже...

польский вуз

«Получается, я целый год “кричал” на студентов». В Беларуси педагога с 20-летним стажем уволили из вуза за политику — теперь он преподает в Польше

MOST
21 мая 2025, 17:53

Константин (имя изменено) — в прошлом преподаватель одного из беларусских вузов. Из-за репрессий он получил «запрет на профессию» и решил переехать в Польшу. Долго искал работу, преодолевал языковой и культурный...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты