Аўторак, 8 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Стартаваў падкаст пра асэнсаванне падзей у Беларусі. Яго агучваюць «Купалаўцы»

MOST MOST
4 красавіка 2022, 10:54
Навіны
A A
купалаўцы

Фота: Кірыл Стаселька

За апошні час беларусы сутыкнуліся з абсалютна незнаёмымі выклікамі, падзеямі і рэакцыямі. Каб зразумець, як жыць у гэтай новай рэальнасці, яе неабходна асэнсаваць. Часам там, дзе не спрацоўвае нічога іншае, дапамагае мастацтва.

Падкаст-пастаноўкі па апавяданнях беларускага пісьменніка Кірыла Стаселькі агучваюць акцёры супольнасці «Купалаўцы». Першую пастаноўку «Малус» агучылі Крысціна Дробыш, Андрэй Дробыш і Міхась Зуй.

Творы Стаселькі для гэтага праекта звязаныя з падзеямі ў Беларусі. Яны аналізуюць тэмы ўлады, вайны, абсурду, адзіноты і пошуку кропак апоры.

— Гэтыя апавяданні пачаў пісаць яшчэ ў кантэксце падзей 2020 года ў спробе пераасэнсаваць шэраг важных глыбінных пытанняў і з’яваў. Тэксты працягваю рыхтаваць і, вядома, спектр гэтых пытанняў пашырыўся, у тым ліку і праз вайну, — расказаў MOST Кірыл Стаселька.

Аўтар не выключае, што ў будучым творы выйдуць асобнай кнігай. Пакуль жа ён абраў для трансляцыі гукавы фармат:

— Вялікая частка маіх чытачоў вымушана аказалася ў розных краінах свету, а кнігавыдавецтва ў Беларусі перажывае катастрафічныя ўмовы. Давялося шукаць фарматы, якія дазволяць нам з чытачамі і надалей заставацца разам, камунікаваць і абменьвацца ідэямі. Калі казаць пра тое, для каго праект, зыходзячы не са зместу, бо сюжэтныя і тэматычныя аспекты досыць шырокія, а з фармату, — то для тых, хто мусіў з’ехаць з Беларусі і не мае магчымасці чытаць беларускую літаратуру ў традыцыйным фармаце друкаванай кнігі.

Дзякуючы гэтаму праекту тэксты даступныя бясплатна і з любога геаграфічнага пункта.

Аўтар плануе выпускаць два падкасты штомесяц.

Першыя выпускі ўжо даступныя на Google Podcasts, Apple Podcasts, Spotify.

Тэгі: Беларусь

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Анджей Почобут

Анджей Почобут вернулся в Беларусь. Потом поедет в США и Канаду

MOST
8 верасня 2026, 12:30

8 сентября экс-политзаключенный, активист и журналист Анджей Почобут пересек польско-беларусскую границу и направился в родной Гродно. Об этом сообщила польская газета Wyborcza. По данным издания, там он намерен...

Сколько иностранцев работает в Польше

В Польше снизилось число безработных иностранцев

MOST
7 верасня 2026, 17:08

18 тыс. безработных в Польше имеют гражданство, отличное от польского. Такую статистику на конец июля со ссылкой на данные Министерства семьи, труда и социальной политики приводит Dziennik Gazeta...

депортация

За неделю 29 беларусов покинули Польшу по предписаниям пограничников. За что иностранцев выдворяют из страны?

MOST
7 верасня 2026, 13:17

За неделю 29 граждан Беларуси добровольно покинули Польшу по выданным предписаниям о возвращении. Об этом сообщила Пограничная служба Польши. Всего с 31 августа по 6 сентября Польшу на...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты