Чацвер, 11 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Не было нават часу на адпачынак». Беларуска расказала, як праходзіла практыку на пошце ў Польшчы

MOST MOST
10 чэрвеня 2025, 13:32
Гісторыі
A A
работа на почте

Poczta Polska в Варшаве. Фото: Adrian Grycuk / Wikimedia Commons

Асе (імя змененае) 36 гадоў. У Беларусі яна атрымала адукацыю эканаміста, а ў Польшчы скончыла паліцэальную школу па спецыяльнасці «паштова-фінансавыя паслугі» і трапіла на практыку ў кампанію Poczta Polska — гэта дзяржаўны паштовы аператар. Сваім досведам яна падзялілася з MOST.

Ася пераехала ў Польшчу чатыры гады таму, а ў мінулым годзе пачала рыхтавацца да падачы дакументаў на грамадзянства. Сярод іх быў сертыфікат аб валоданні польскай мовай на ўзроўні мінімум В1. І Ася вырашыла паступіць у паліцэальную школу.

Паводле нядаўніх змен у польскім заканадаўстве, дыпломы паліцэальных школ выключаюцца са спісу дакументаў, якія пацвярджаць веданне польскай мовы. Больш падрабязна пра гэта мы пісалі тут.

Легалізацыя была не адзінай прычынай.

— Таксама мне хацелася палепшыць узровень польскай мовы і знайсці новых сяброў, — адзначае жанчына.

Абіраючы курс у паліцэальнай школе, беларуска спынілася на паштова-фінансавых паслугах.

— Гэты напрамак адпавядаў маім здольнасцям, і да таго ж там быў кароткі тэрмін навучання — усяго год, — прызнаецца Ася.

«Вялікі аб’ём працы рукамі — як на канвееры»

Вясной 2025 года навучанне Асі заканчвалася, і перад выпускнымі іспытамі жанчыне неабходна было прайсці практыку. Трэба было адпрацаваць 140 гадзін — 20 дзён па сем гадзін з перапынкам на абед у 15 хвілін.

Месца для практыкі студэнты мусілі шукаць самастойна. Ася старанна рассылала рэзюмэ ў розныя кампаніі, але ўсе яны заставаліся без адказу.

— Знайсці практыку самастойна было вельмі складана. Таму мы [з аднагрупнікамі] звярнуліся да настаўніцы з паліцэальнай школы — яна нам дапамагла, — кажа Ася.

Так разам з аднагрупнікамі яна трапіла на практыку ў Poczta Polska.

— Нас адправілі ў напружаны аддзел — па працы з юрыдычнымі асобамі, — згадвае беларуска. — Да абеду мы працавалі ў аддзеле, які прымае лісты, сартуе іх і перадае кур’ерам. Пасля абеду мы ішлі ўжо ў аддзел, які прымае лісты і пасылкі ад кур’ераў.

Паводле беларускі, сама па сабе праца, якую трэба было выконваць, няцяжкая. Але галоўная складанасць была ў тым, што працы вельмі шмат, а працаўнікоў бракуе.

— Мы клеілі штрых-коды і датавалі лісты і пасылкі на спецыяльнай машыне. Гэта вялікі аб’ем працы рукамі — як на канвееры. Не было нават часу на адпачынак, — кажа Ася. — Увогуле, у працаўніц пошты вельмі вялікая загружанасць.

«Хутчэй бы гэта скончылася»

Ася адзначае, што фізічна вытрымаць інтэнсіўную працу было нескладана, але маральна яна далася цяжка.

— Не было ніякага задавальнення ад таго, што я выконвала. Ісці туды не хацелася. Жыла думкамі: «Хутчэй бы гэта скончылася», — дзеліцца яна.

Адзіным станоўчым момантам Ася называе цёплую і добразычлівую атмасферу ў калектыве. Паводле яе, усе працаўнікі былі файнымі і дабрадушнымі і не ставіліся перадузята да іншаземцаў.

«Есці за штосьці трэба»

Узроўнем заробку, на які могуць разлічваць працаўнікі пошты, Ася не цікавілася. Але думае, што гэта сума не большая за мінімальны заробак у Польшчы. Зараз гэта 4666 злотых брута.

На пытанне, ці хацела б яна застацца працаваць на пошце пасля заканчэння навучання, беларуска прызнаецца:

— Мне больш падабаецца працаваць галавой, а не рукамі. Але калі не змагу знайсці іншай працы, то прыйдзецца ісці: есці за штосьці трэба.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеПраца ў Польшчы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

визовый центр в Витебске

«Беларусская народная забава». Протестировали новую систему записи на польскую визу

MOST
11 чэрвеня 2026, 08:22

Визовый центр Польши — компания VFS Global — запустил новую систему записи на подачу документов на польскую визу. Вместо «ловли слотов» заявителей добавляют в верифицированный список ожидания. MOST...

беларусы в Варшаве

«Файна! Няхай купляюць». Што палякі думаюць пра планы імігрантаў з Беларусі застацца ў іх краіне назаўжды і набыць жыллё

MOST
10 чэрвеня 2026, 20:16

54% беларусаў, якія пераехалі ў Польшчу, хочуць застацца ў гэтай краіне жыць стала, яшчэ 13% — больш чым на год. Такія вынікі даследавання Нацыянальнага банка Польшчы. YouTube-праект «Зроблена ў...

выстава ў Варшаве

Абгарэлыя бюлетэні і кавалкі турэмнай сцяны. У Варшаве адкрылася выстава рэчаў, за якія ў Беларусі можна трапіць пад пераслед

MOST
10 чэрвеня 2026, 12:14

Абгарэлыя бюлетэні з выбараў 2020 года, сцяжок з Валадаркі, кавалкі турэмнай сцяны, журналісцкія пасведчанні і дакументы выбарчых кампаній. Усё гэта — экспанаты выставы «Дэпатрыяцыя», якая 9 чэрвеня адкрылася...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты